Эдуард Ханок
Эдуард Сямёнавіч Ханок | ||||
Дата нараджэньня | 18 красавіка 1940 (84 гады) | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Казаская ССР | |||
Грамадзянства | Беларуская ССР | |||
Месца вучобы | ||||
Прафэсія | кампазытар | |||
Сябра ў | Саюз кампазытараў СССР[d] | |||
Жанры | песьня | |||
Узнагароды | |
Эдуард Сямёнавіч Ханок (18 красавіка 1940) — беларускі музыкант і кампазытар. Народны артыст Беларусі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 18 красавіка 1940 году ў Казахстане ў сям’і кадравага ваеннага. У дзяцінстве разам зь сям’ёй пераехаў жыць у горад Берасьце Беларускай ССР, дзе і скончыў сярэднюю школу[1].
У 1962 годзе Ханок скончыў дзяржаўную музычную вучэльню імя Глінкі ў Менску. Падчас навучаньня ў Менску па вечарах будучы кампазытар іграў у рэстарацыі «Нёман» (цяпер «Фрайдзіс» на пр. Незалежнасьці) і кватэраваў на вуліцы Фабрычнай у студэнта Ігара Кіені[2].
У 1969 годзе скончыў Маскоўскую кансэрваторыю імя Чайкоўскага (менавіта тут ва ўзросьце 20 год ён напісаў сваю першую песьню)[1]. З 1973 — чалец Саюза кампазытараў; з 2001 — заслужаны дзяяч культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым[3].
Жыве ў горадзе Раменскае пад Масквой зь лютага 2010 году (раней пражываў у Маскве)[2]. Мае беларускае і расейскае грамадзянствы[1]. З прапановы старшыні Народнай Партыі Расейскай Фэдэрацыі Генадзя Райкова балятаваўся ў Дзяржаўную Думу Расейскай Фэдэрацыі, але партыя не пераадолела 5-працэнтны бар’ер[1]. Мае дзьвюх дачок — Руслану (старэйшую), Сьвятлану (малодшую) і сына Аляксея. Жонка — Яўлалія Іванаўна Ханок — жыве ў Менску[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працуе ў розных жанрах — вакальна-сымфанічным, камэрна-інструмэнтальным, камэрна-вакальным, але найбольш плённа — у песенным. Зь яго твораў фармаваліся рэпэртуары ансамбляў «Верасы», «Сябры», «Песьняры». Зьяўляецца аўтарам папулярных песьняў «Потолок ледяной», «То ли еще будет», «Малиновка», «Вы шуміце, бярозы», «Самурай», «Два поля», «Лягу, прилягу», «Я у бабушки живу», «Зима», «У леса на опушке», «Завіруха», «Жавраначка».
«Тэорыя хваляў»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля адыходу ад кампазытарскай дзейнасьці Эдуард Ханок заняўся дасьледваньнем заканамернасьцяў савецкай эстрады і найноўшага расейскага шоў-бізнэсу. За гэты час ён распрацаваў так званую «тэорыю хваляў» альбо «тэорыю творчых хваляў», паводле якой кожны артыст перажывае максымум дзьве хвалі папулярнасьці, што займае ў яго ад 5 да 10 год, а затым працягвае трымацца на так званай «астаткавай хвалі»[4]. Свае дасьледчыя погляды кампазытар выклаў у кнізе «Пу-га-чев-щи-на» (1998), дзе на прыкладзе творчасьці савецкай і расейскай сьпявачкі Алы Пугачовай наглядна паказаў, якім чынам дзейнічае яго тэорыя[5]. Таксама, паводле словаў Эдуарда Ханка, ён разабраў па сваёй тэорыі больш за сто чалавек абсалютна розных прафэсіяў, адлюстроўваючы іх творчыя «хвалі» графічна[5]. У лік гэтых асобаў таксама ўвайшоў Уладзімер Мулявін, хваляграму якога Эдуард Ханок плянуе разьмясьціць у Віцебску[5].
Песьні, аўтары словаў і выканаўцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Белый аист» (Анатоль Папярэчны) ВІА «Сябры», ВІА «Песьняры», Леў Лешчанка
- «Верба» (Юры Рыбчынскі) ВІА «Самоцветы»
- «Вы шуміце, бярозы» (Ніл Гілевіч) ВІА «Сябры»
- «Горлица» (Сямён Кірсанаў) Уладзімер Макараў
- «Давай поговорим» (Ільля Рэзьнік) Юры Багацікаў, Андрэй Міронаў, Эдуард Хіль
- «Две минуты» (Д.Касьцюрын) Аіда Вядзішчава
- «Днепряночка» (А.Діхцяр) Мікалай Кандрацюк
- «Емеля» (Міхаіл Пляцкоўскі) Эдуард Хіль
- «Есть на Волге город» (С.Астравой) Эдуард Хіль
- «Журавли» (А.Досталь) Аіда Вядзішчава
- «Зима» (С.Астравой) Леў Барашкоў, Рэнат Ібрагімаў, Эдуард Хіль
- «Июнь Июльевич Август» (Н.Зіновьеў) Кацярына Сямёнава
- «Качели» (В.Харытонаў) Леў Лешчанка
- «Комсомольская площадь» (Яўген Далматаўскі) Тацяна Рузавіна і Сяргей Таюшаў, Эдуард Хіль
- «Мне красивого не надо» (Міхаіл Таніч) ВК «Улыбка»
- «Море по колено» (С.Палякоў) ВІА «Песьняры» і дзіцячы хор
- «Музыка зимы» (Міхаіл Пляцкоўскі) ДХ ЦДДЖ, сол. І. Роднава
- «Мы машины провожаем» (А.Діхцяр) Эдуард Хіль
- «Одна буква» (С.Островой) Эдуард Хіль
- «Ой, малина, ах, Марина» (С.Красікаў) Генадзь Каменны
- «Песня лягушек» (С.Палякоў) ВІА «Песьняры»
- «Разбуди меня, дождь» (Ю.Рыбчынскі) Эдуард Хіль
- «Разговоры» (Г.Серабракоў) Вольга Варанец, Марыя Пахоменка
- «Реченька туманная» (А.Папярэчны) Ганна Герман, Валянціна Талкунова, Марыя Пахоменка
- «Служить России» (Ільля Рэзьнік) Акадэмічны ансамбль песьні
- «Солнышко смеётся» (И.Векшагонава) Крыстына Арбакайтэ
- «Спорит Вологда и спорит Кострома» (Ігар Шаферан) Генадзь Каменны, ВІА «Пламя»
- «То ли ещё будет» («Песенка первоклассника») (Ігар Шаферан) Вольга Раждзественская, Ала Пугачова
- «Ты возьми меня с собой» («Песенка про журавлика») (Ільля Рэзьнік) Ала Пугачова
- «Частушки» (И.Ізмайлаўскі) Марыя Пахоменка
- «Шуба» (Сямён Кірсанаў) Уладзімер Макараў
- «Шуточная строевая» (В.Харытонаў) Уладзімер Макараў, Эдуард Хіль
- «Я иду по дороге» (А.Пракофьев) Вольга Вардашава
- «Я у бабушки живу» (И.Шаферан) ВІА «Верасы»
- «Тик-Так ходики» (С.Харын) ВІА «Балаган Лімітэд»
- Песьні да мультфільму «Квака-задавака» (1975 г., кінастудыя «Беларусьфільм»), тэксты песьняў С. Палякоў у выкананьні ВІА «Песьняры»
- Песьні да мультфільму «Про кота, Васю и охотничью катавасию» (1981 г., кінастудыя «Беларусьфільм»), тэксты песьняў А.Вольскі ў выкананьні рок-групы «Сузор’е»
Узнагароды і званьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Заслужаны дзяяч культуры БССР (1982)
- Народны артыст Беларусі
- Заслужаны дзяяч культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым (2001)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Эдуард Ханок (рас.) calend.ru Праверана 24 лютага 2011 г.
- ^ а б в Ольга УЛЕВИЧ (24 лютага 2011) Эдуард ХАНОК: «Я был самым богатым белорусским композитором» (рас.). Комсомольская правда в Белоруссии. Праверана 24 лютага 2011 г.
- ^ Эдуард Семенович Ханок (рас.). peoples.ru. Праверана 24 лютага 2011 г.
- ^ «Пугачева и Галкин - два чмо». Эдуард Ханок критикует современный шоу-бизнес (рас.) ПОЛИТ.РУ Праверана 24 лютага 2011 г.
- ^ а б в Виктория АРОНОВА (12 красавіка 2010) Эдуард Ханок: «Пугачева мне еще спасибо скажет!» (рас.). Газета по-кивески. Праверана 24 лютага 2011 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Д.П., В.Б. ХАНОК ЭДУАРД (Ханок Эдуард, Khanok Eduard) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 318–319. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ольга УЛЕВИЧ (24 лютага 2011) Эдуард ХАНОК: «Я был самым богатым белорусским композитором» (рас.). Комсомольская правда в Белоруссии.
- Ирина БАРЫШЕВА Эдуард Ханок: «Я — однолюб. Хотя и уходил из семьи три раза…» (рас.). Аргументы и факты.