Перайсьці да зьместу

Мэнахем Бэгін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэнахем Бэгін
лац. Menachem Behin
מנחם בגין
20 чэрвеня 1977 10 кастрычніка 1983
Папярэднік Іцхак Рабін
Наступнік Іцхак Шамір
19 чэрвеня 1983 10 кастрычніка 1983
Папярэднік Сімха Эрліх[d]
Наступнік Pesah Grupper[d]
20 чэрвеня 1977 24 кастрычніка 1977
Папярэднік Aharon Uzan[d]
Наступнік Meir Amit[d]
28 траўня 1980 5 жніўня 1981
Папярэднік Эзэр Вейцман[d]
Наступнік Арыэль Шарон[d]
14 лютага 1983 23 лютага 1983
Папярэднік Арыэль Шарон[d]
Наступнік Машэ Арэнс[d]
5 чэрвеня 1967 6 жніўня 1970
14 лютага 1949 20 жніўня 1951
20 жніўня 1951 15 жніўня 1955
15 жніўня 1955 30 лістапада 1959
30 лістапада 1959 4 верасьня 1961
4 верасьня 1961 25 траўня 1965
25 траўня 1965 22 лістапада 1965
22 лістапада 1965 17 лістапада 1969
17 лістапада 1969 21 студзеня 1974
21 студзеня 1974 13 чэрвеня 1977
13 чэрвеня 1977 20 ліпеня 1981
20 ліпеня 1981 13 жніўня 1984
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся16 жніўня 1913(1913-08-16)[1][2][3][…]
Памёр9 сакавіка 1992(1992-03-09)[2][3][4] (78 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Aliza Begin[d]
Дзеці Benny Begin[d]
Бацька Zeev Dov[d][6]
Маці Hassia Biegun[d][6]
Узнагароды
Нобэлеўская прэмія міру
Подпіс

Мэнахем Вульфавіч Бэгін (16 жніўня 1913, Берасьце — 9 сакавіка 1992, Тэль-Авіў) — палітычны дзяяч Ізраіля, сёмы прэм’ер-міністар Ізраілю з чэрвеня 1977 па 1983, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1978, разам з Анварам Садатам). У 1940-х гадах кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі «Іргун».

Нарадзіўся ў сям’і сакратара Берасьце-літоўскай габрэйскай грамады, адным зь першых у горадзе, хто далучыліся да сіянізму. Скончыў Берасьцейскую габрэйскую рэлігійную школу, затым дзяржаўную гімназію (1931) і паступіў на юрыдычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1935 з ступеньню магістра права.

У верасьні 1939 году пераехаў з Варшавы ў Вільню, дзе 20 верасьня 1940 году яго ўвязьнілі ў Лукіскую турму супрацоўнікі Народнага камісарыяту ўнутраных справаў Летувіскай ССР. Пасьля катаваньняў яго выраклі да 8 гадоў зьняволеньня па абвінавачаньні ў супрацы з брытанскай выведкай. 1 чэрвеня 1941 году яго вывезьлі ў Паўночна-Пячорскі папраўча-працоўны лягер (Комі АССР, Расейская СФСР)[7]. Пазьней, у 1957 годзе, ён выдаў кнігу ўспамінаў «Белы ночы» пра допыты і жыцьцё ў лягеры. Пры канцы чэрвеня 1941 году нямецкія акупанты забілі яго бацьку разам зь іншымі 5000 жыдоў Берасьця (Беларуская ССР). Нямецкія нацысты таксама забілі яго маці і старэйшага брата Гэрзьля ў ходзе Галакосту. Пасьля падпісаньня 30 ліпеня 1942 году польска-савецкага Пагадненьня аб аднове дыпляматычных дачыненьняў Бэгіна вызвалілі як польскага грамадзяніна і накіравалі ў Армію Андэрса ў якасьці малодшага афіцэра.

У траўні 1942 году празь Іран прыбыў з арміяй у брытанскую падмандатную Палестыну. У сьнежні 1942 году генэрал Міхал Такарэўскі-Карашэвіч падпісаў Бэгіну дазвол на бестэрміновы адгул. Тады ж Бэгін уступіў у «Нацыянальную вайсковую арганізацыю (НВА) Ізраільскай зямлі», якую ўзначаліў у студзені 1944 году. 1 лютага 1944 году «НВА Ізраілю» абвясьціла пра паўстаньне супраць Брытанскага мандатнага ўраду Палестыны. 13 лютага 1944 году на загад Бэгіна атрады «НВА Ізраілю» падарвалі бязьлюдныя сядзібы Ведамства перасяленьня ў Ерусаліме, Тэль-Авіве і Хайфе. У наступным удзельнікі «НВА» падарвалі сядзібы Падатковай службы ў гэтых 3 местах. У ходзе нападаў на паліцэйскія ўчасткі паўстанцы забілі 6 брытанскіх паліцыянтаў і страцілі 2 удзельнікаў «НВА». У кастрычніку 1945 году Бэгін аб’яднаў высілкі «НВА» з арганізацыямі «Змагары за свабоду Ізраіля» і «Абарона» ў «Габрэйскі рух супраціву». 22 ліпеня 1946 году ўдзельнікі руху на загад Бэгіна падарвалі ў Ерусаліме гасьцініцу «Цар Давід», дзе месьціўся брытанскі Сакратарыят Палестыны. У выніку загінуў 91 чалавек, у тым ліку 21 чыноўнік, 13 жаўнераў, 3 паліцыянты і 49 пісараў, пасыльных і супрацоўнікаў гасьцініцы[7]. У верасьні 1947 году ўрад Брытаніі пастанавіў вывесьці войска з Палестыны. 29 лістапада 1947 году Генэральная Асамблея ААН зацьвердзіла Пастанову № 181 аб пляне падзелу Палестыны на 2 дзяржавы для арабаў і габрэяў. У выніку нязгоды пачалася Грамадзянская вайна ў падмандатнай Палестыне, у якой «НВА Ізраілю» дзейнічала супольна з арганізацыяй «Абарона». Пры канцы красавіка 1948 году «НВА Ізраілю» удзельнічала ў аблозе Яфы. Да сыходу брытанскага войска Бэгін хаваўся ў Тэль-Авіве і яго ўсходніх ваколіцах.

14 траўня 1948 году Часовы ўрад Ізраілю зацьвердзіў у Тэль-Авіве Дэклярацыю аб заснаваньні дзяржавы Ізраіль. На наступны дзень сумежныя арабскія дзяржавы пачалі супраць яго Першую араба-ізраільскую вайну. 15 траўня 1948 году Бэгін абвясьціў па радыё пра выхад «НВА Ізраілю» з падпольля. 20 чэрвеня сустрэў у прыморскай вёсцы Віткін карабель «Альталена», які прывёз зброю з Францыі. На ўпаўнаважаньне ўраду Давыда Бэн-Гурыёна камандзір Аляксандраўскай брыгады Даніл Эвэн запатрабаваў выдаць усю зброю на караблі. Ва ўмовах адсутнасьці адказу ад Бэгіна войскі пачалі гарматны абстрэл. У выніку сутыкненьня загінула 16 удзельнікаў «НВА» і 3 жаўнеры Войска абароны Ізраілю. Пасьля здачы карабля звыш 200 сябраў «НВА» на некалькі тыдняў арыштавалі. Бэгін пагадзіўся на ўлучэньне жаўнераў «НВА» ў склад Войска абароны Ізраілю. 15 чэрвеня 1948 году Бэгін заснаваў партыю «Свабода», якая атрымала 11,5% галасоў на выбарах 25 студзеня 1949 году і заняла 14 месцаў у Сходзе Ізраілю. У 1973 годзе аб’яднаў сваю партыю зь Лібэральнай, «Вольным асяродкам», «Дзяржаўным сьпісам» і «Рухам за вялікую Ізраільскую зямлю» ў партыю «Злучнасьць». Ачоленая ім партыя выйграла выбары 17 траўня 1977 году, у выніку чаго Бэгін стаў 6-м прэм’ер-міністрам Ізраілю да 1983 году. 17 верасьня 1978 году ў ЗША падпісаў з эгіпецкім прэзыдэнтам Анварам Садатам 2 Кэмп-Дэвідзкія пагадненьні «Аб міры на Блізкім Усходзе» і «Аб заключэньні мірнай дамовы»[7]. 26 сакавіка 1979 году падпісаў у Вашынгтоне (ЗША) мірную дамову з Эгіптам.

У лістападзе 1982 году аўдавеў. Яго жонка Аліза памерла ў Ізраілі, пакуль ён наведваў Вашынгтон са службовым візытам. Амаль праз год, 10 кастрычніка 1983 году падаў у адстаўку[7].

31 кастрычніка 2013 году ў берасьцейскім сквэры па вуліцы Куйбышава адкрылі памятны бюст Бэгіна[8].

  1. חה"כ מנחם בגיןКнэсэт.
  2. 1 2 Menachem Begin // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. 1 2 Menachem Begin // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
  4. Menaḥem Begin // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118508296 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  6. 1 2 Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  7. 1 2 3 4 Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 16 жніўня 2013. — № 152 (27517). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  8. Сьвятлана Яскевіч. Нобэлеўскі ляўрэат родам зь Берасьця // Зьвязда. — 2 лістапада 2013. — № 208 (27573). — С. 2. — ISSN 1990-763x.