Перайсьці да зьместу

Ніжні Тагіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ніжні Тагіл
рас. Нижний Тагил
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Сьвярдлоўская вобласьць
Дата заснаваньня 1722
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Уладзіслаў Пінаеў[d][1]
Геаграфія
Плошча 298,47 км²
Вышыня НУМ 200 м
Часавы пас
Каардынаты 57°55′ пн. ш. 59°58′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 361 811 чал. (2010)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +7 3435
Паштовы індэкс 622000
Нумарны знак 66, 96
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
Сайт ntagil.org (рас.)
Ніжні Тагіл на мапе Расеі
Ніжні Тагіл
Ніжні Тагіл
Ніжні Тагіл

Ніжні Тагіл (па-расейску: Нижний Тагил) — горад у Расеі, які месьціцца ў Сьвярдлоўскай вобласьці. Паводле колькасьці насельніцтва зьяўляецца займае другі радок у вобласьці. Аб’ём адгружаных тавараў уласнай вытворчасьці, у апрацоўваючых вытворчасьцях за 2007 год склаў 131,8 млрд рублёў. Паводле гэтага паказчыку Ніжні Тагіл займае першае месца ў вобласьці, апярэджваючы нават Екацярынбург[3].

У канцы XVI стагодзьдзя Ярмак Цімафеевіч зладзіў стаянку для сваіх войскаў у навакольлях гораду, пераадолеўшы тым самым Эўрапейска-Азіяцкі водападзел. 19 кастрычніка 1722 году лічыцца датай заснаваньня Ніжняга Тагілу, калі на Выйскім заводзе была атрымана першая прадукцыя — чыгун. Заснаваны дынастыяй Дзямідава, якім да рэвалюцыі й належалі тагільскія заводы.

Тагільскі мэтал выкарыстоўваўся пры ўзьвядзеньні Статуі Свабоды ў Нью-Ёрку[4]. Першапачаткова тагільская медзь была прададзеная францускаму пакупніку, які, у сваю чаргу, набыты мэтал адправіў на выплаўленьне статуі.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Горад падзяляецца на чатыры раёны:

  • Ленінскі
  • Тагілсбудаўнічы
  • Дзяржынскі
  • Прадмесьцевы

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]