Заходні Буг
Рака | |
Заходні Буг | |
![]() | |
Заходні Буг каля Вышкава | |
Агульныя зьвесткі | |
Выток | каля в. Верхабуж (Украіна) |
Вусьце | Нараў |
Краіны басэйну | Беларусь, Украіна, Польшча |
Даўжыня | 772 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 127 м³/с |
Плошча басэйну | 39,4 тыс. км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,3 ‰ |
Месцазнаходжаньне | |
![]() | |
Асноўныя прытокі | |
Правыя | Спанаўка |
![]() |
Захо́дні Буг (па-польску: Bug, па-ўкраінску: Західний Буг) — рака ва Ўкраіне, Беларусі і Польшчы, левы прыток ракі Нараў (басэйн Віслы). Даўжыня 772 км (у межах Беларусі 154 км). Плошча вадазбору 39,4 тыс. км² (у межах Беларусі 10,4 тыс. км²). Выдатак вады на граніцы Беларусі з Украінай каля 50 м³/с, пры выхадзе за граніцу Беларусі з Польшчай 100 м³/с, каля места Вышкаў (Польшча) 127 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Зьмест
Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Правыя: Брок, Капаёўка, Луг, Лясная, Мухавец, Нурэц, Пульва, Спанаўка
- Левыя: Букава, Гужва, Полтва, Кшна, Лівец, Салокія, Угерка
На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Месты: Буск, Каменка-Буская, Сасноўка, Чырвонаград, Сакаль, Усьцілуг, Берасьце (порт), Уладава, Тэрэспаль, Дарагічын, Вышкаў
Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаецца на заходніх схілах Падольскага ўзвышша каля вёскі Верхабуж Золачаўскага раёну Львоўскай вобласьці, упадае ў Загжынскае вадасховішча на рацэ Нараў (Польшча). Сярэдняя плынь праходзіць Берасьцейскім Палесьсем і Прыбускай раўнінай. Асаблівасьці рэльефу і геалягічнага разьвіцьця, недастатковая водапранікальнасьць верхняга пласта покрыўных пародаў, антрапагеннае ўзьдзеяньне вызначылі сучасны стан гідраграфічнай сеткі Берасьцейскага Палесься.
Даліна ракі шырынёй 3—4 км. Абалона нізкая, шырокая, часта зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Шырыня ракі 50—75 м, на асобных дзялянках 200—300 м.
Веснавое разводзьдзе (працягласьць 1—2 месяцы) звычайна ў пачатку сакавіка, найбольшы ўзровень разводзьдзя ад 3 м да 6 м. Улетку і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад раставаньня сьнегу пры адлігах і ад дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Замярзае ў канцы сьнежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка[1].
Лясы мяшаныя, сустракаюцца невялікімі гаямі або борамі. Азёрнасьць тэрыторыі не перавышае 1%. Азёры разьмяшчаюцца пераважна на поўдні. Да найбуйнейшых азёраў належаць: Любань, Лукава, Олтуш, на базе якіх збудаваныя вадасховішчы.
Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Значная плошча басэйну (26%) у межах Беларусі на 1 студзеня 2006 году мэліяраваная, здадзеныя ў эксплюатацыю больш за 12 000 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў. Найбольш маштабныя мэліярацыйныя працы (асушваньне) праведзеныя ў басэйнах прытокаў ракі Заходні Буг: Мухавец (27%), Лясная (17%), Пульва (12%).
Заходні Буг праз раку Мухавец, Дняпроўска-Бужанскі канал і раку Піна злучаецца з Прыпяцьцю, а праз раку Нараў, яго прыток раку Бобра, раку Нета і Аўгустоўскі канал — з ракой Чорная Ганча, прытокам Нёмана). Буйнымі каналамі зьяўляюцца: Арэхаўскі (даўжыня 34 км), Бона (даўжыня 34 км), Казацкі (даўжыня 22,5 км), Атоцкі (даўжыня 26,6 км), Новая Асіпаўка (даўжыня 18,2 км)[2].
У сярэдняй плыні Заходні Буг зьяўляецца граніцай Польшчы з Украінай і Беларусяй. З 1 траўня 2004 году зьяўляецца ўсходняй граніцай Эўрапейскага Зьвязу. Памежныя пераходы на граніцы Беларусі і Польшчы: Клейнікі — Кукурыкі, Берасьце — Цярэспаль, Дамачава — Славатычы, Тамашоўка — Уладава; на граніцы Ўкраіны і Польшчы: Любамль — Хэлм, Усьцілуг — Хрэбешаў.
Суднаходзтва ў ніжняй плыні.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994.
- ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі(рас.)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
- Забокрицкая М.Р., Хильчевский В.К., Манченко А.П. Гидроэкологическое состояние бассейна Западного Буга на территории Украины. – Киев: Ника-центр, 2006. — 184 с. (укр.)
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заходні Буг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|