Сялец (Бярозаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сялец
трансьліт. Sialiec
Касьцёл Сьвятога Аляксея
Касьцёл Сьвятога Аляксея
Дата заснаваньня: 1397
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Бярозаўскі
Сельсавет: Сялецкі
Насельніцтва: 861 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1643
Паштовы індэкс: 225242
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°35′13″ пн. ш. 24°51′56″ у. д. / 52.58694° пн. ш. 24.86556° у. д. / 52.58694; 24.86556Каардынаты: 52°35′13″ пн. ш. 24°51′56″ у. д. / 52.58694° пн. ш. 24.86556° у. д. / 52.58694; 24.86556
Сялец на мапе Беларусі ±
Сялец
Сялец
Сялец
Сялец
Сялец
Сялец
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сяле́ц[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Башце пры яе ўтоку ў Ясельду. Цэнтар сельсавету Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца за 6 км ад Бярозы.

Сялец — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Сялец датуецца 1397 годам. З 1471 году тут дзейнічаў касьцёл.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Сялец увайшоў у склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сялец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце.

На 1878 год у Сяльцы існавалі валасная ўправа, царква, каталіцкая капліца, юдэйскі малітоўны дом, школа, лякарня.

У 1910—1913 гадох у рыма-каталіцкай парафіі ў Сяльцы служыў беларускі каталіцкі сьвятар Францішак Рамейка, які выступаў за шырокае ўжываньне беларускай мовы ў рэлігійным жыцьці беларусаў-католікаў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сялец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сялец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Сялец увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 2000-я гады Сялец атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 468 муж., зь іх шляхты 2, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 176, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 286, жабракоў 2[3]; 1878 год — 2306 чал. (1126 муж. і 1180 жан.), у тым ліку 932 юдэі[4]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 997 чал.[5]; 1999 год — 1030 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 861 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прачысьценская царква

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятога Аляксея (1912)
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (1865—1870; мураўёўка)
  • Могілкі старыя каталіцкія: капліца Сьвятога Лаўрына

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 104
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
  4. ^ Krzywicki J., Jelski A. Sielec (22) // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 529.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  6. ^ Пейган М. Сялецкія карані Уладзіміра Высоцкага // Маяк, 30 сьнежня 2009 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сялец (Бярозаўскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў