Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў (Берасьце)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў
Краіна Беларусь
Места Берасьце
Каардынаты 52°04′58.63″ пн. ш. 23°39′18.24″ у. д. / 52.0829528° пн. ш. 23.6550667° у. д. / 52.0829528; 23.6550667Каардынаты: 52°04′58.63″ пн. ш. 23°39′18.24″ у. д. / 52.0829528° пн. ш. 23.6550667° у. д. / 52.0829528; 23.6550667
Дата заснаваньня XV ст.
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Берасьці. Знаходзіўся ў цэнтры Старога Места, на Рынку. Твор архітэктуры барока. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і зруйнавалі кляштар.

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і саду, аточаных мурам. У 2-й палове XIX ст. расейскія ўлады збудавалі на месцы касьцёла гарнізонную царкву Маскоўскага патрыярхату.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Берасьцейскі партрэт Вітаўта

Каля 1410 году (паводле іншых зьвестак, па 1380 годзе) вялікі князь Вітаўт запрасіў у Берасьце аўгустынаў і перадаў ім 2 карчмы ў месьце, загадаў выплачваць манахам па 4 грошы з мыта, па дзесяціне ад мяшчанаў і зь вёсак Бучэмлі і Трасьцяніцы. Першыя кляштарныя будынкі былі драўлянымі і разьмяшчаліся ў прадмесьці паміж рэкамі Мухаўцом і Укрынкай. За часамі вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1666 годзе драўляныя касьцёл і кляштар згарэлі.

У 1672 годзе берасьцейцы ахвяравалі пляцы і дамы на Рынку пад пабудову новага мураванага касьцёла, які асьвяцілі ў 1686 годзе. У XVII—XVIII стагодзьдзях у кляштары было каля 20 манахаў, адбываліся ордэнскія капітулы, дзейнічалі школы філязофіі і тэалёгіі, існавала бібліятэка (на 1818 год 322 кнігі).

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фрагмэнт карціны М. Залескага, 1840

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па пажарах 1801 і 1808 гадоў комплекс капітальна адбудоўвалі.

У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці ўлады Расейскай імпэрыі ў 1830 годзе ліквідавалі кляштар і гвалтоўна зачынілі касьцёл. Будынкі перадалі вайскоўцам. Пазьней зьнішчылі[1]. Паводле іншых зьвестак[2], у 1856—1879 гадох касьцёл перабудавалі пад гарнізонную царкву Маскоўскага патрыярхату.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі перадалі будынак гарнізоннай царквы рыма-каталікам. У 1928 годзе будынак перабудавалі ў формам зьнішчанага касьцёла аўгустынаў.

З 1939 году былы касьцёл выкарыстоўваўся як гарнізонны клюб. У 1992 годзе будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату і надалі яму выгляд на 1879 год.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарнізонная царква Сьвятога Мікалая (налева) і адноўлены на яе аснове ў 1920-я гады касьцёл аўгустынаў (направа)

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 1-нэфавая базыліка зь вежай-званіцай на галоўным фасадзе, завершанай высокім шатром. Прылеглыя да вежы часткі фасаду завяршаліся валютамі і пінаклямі.

Унутраная прастора перакрывалася драўлянымі скляпеньнямі. Алтарная і бакавая сьцены ўпрыгожвала фрэскавая размалёўка. У касьцёле захоўваўся старажытны партрэт вялікага князя Вітаўта (цяпер знаходзіцца ў Летуве).

Кляштар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштарны корпус — 1- і 2-павярховы будынак, які далучаўся да касьцёла. Меў калідорны плян. У кляштары былі трапезная, кухня, пякарня, кельлі. Да будынка далучаліся 3 крамы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грынявецкі В. Берасцейскі кляштар аўгусцінцаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 319.
  2. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 91.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]