Царква Сьвятога Мікалая (Берасьце)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай і сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Мікалая
Мікольская царква зь Візытацыі 1759 году
Мікольская царква зь Візытацыі 1759 году
Краіна Беларусь
Места Берасьце
Каардынаты 52°04′57.53″ пн. ш. 23°39′36.14″ у. д. / 52.0826472° пн. ш. 23.6600389° у. д. / 52.0826472; 23.6600389Каардынаты: 52°04′57.53″ пн. ш. 23°39′36.14″ у. д. / 52.0826472° пн. ш. 23.6600389° у. д. / 52.0826472; 23.6600389
Архітэктурны стыль беларуская готыка
Дата заснаваньня XIII ст.
Дата скасаваньня 1840
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Commons-logo.svg Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква́ Сьвято́га Мікала́я — помнік архітэктуры XIV стагодзьдзя ў Берасьці, катэдра япіскапа ўладзімерскага і берасьцейскага. Знаходзілася ў Старым Месьце[a], на Ўніяцкім пляцы, на поўдзень ад царквы базылянаў. Твор архітэктуры готыкі. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і зруйнавалі царкву.

У 1596 годзе ў Мікольскай саборнай царкве абвясьцілі Берасьцейскую царкоўную унію

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыж X—XI ст.

Царква ў гонар Мікалая Цудатворцы ў Берасьці ўпершыню ўпамінаецца ў 1390 годзе пры наданьні месту Магдэбурскага права. Царква мела статус катэдры ўладзімерска-берасьцейскага япіскапа. Мэтралягічны аналіз выяваў царквы дае падставу меркаваць пра час яе пабудовы на мяжы XIII—XIV стагодзьдзяў[1].

Берасьцейскае Мікольскае брацтва было арганізаванае ў 1589 годзе пры актыўным удзеле берасьцейскага кашталяна Адама Пацея з блаславеньня япіскапа Ўладзімерскага і Берасьцейскага Мялеція Храптовіча. 28 студзеня 1591 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза выдаў грамату, якая зацьвердзіла брацтва і школу пры ім.

У 1596 годзе ў катэдральнай царкве Сьвятога Мікалая абвясьцілі царкоўную унію, вынікам якой стала ўтварэньне Ўніяцкай Царквы. У 1657 годзе Э. Дальбэрг адлюстраваў сьвятыню на гравюры з панарамай аблогі Берасьця. Найбольш вядомая выява царквы — зь Візытацыі цэркваў Берасьця 1759 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць, аднак з скасаваньнем Ўладзімерска-Берасьцейскай уніяцкай япархіі яна страціла статус катэдральнай. У 1831 годзе расейскія ўлады зрабілі абмеры сьвятыні, якую рыхтывалі да перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (захаваліся абмеры і праект перабудовы 1837 году). Аднак у 1840—1850 гадох яны зруйнавалі помнік у час будававаньня Берасьцейскай фартэцыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1994 годзе археоляг Валянцін Собаль меў адкрыты ліст з НАН Беларусі на правядзеньне раскопак на месцы ў крэпасьці, дзе стаяў гэты помнік архітэктуры, аднак тагачасныя берасьцейскія абласныя ўлады забаранілі раскопкі.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяркуецца, што помнік належаў да традыцыі гатычнага сакральнага дойлідзтва Вялікага Княства Літоўскага. Царква мела простую форму: чатырохкутнік зь дзьвюма вежамі на пярэднім фасадзе. Менавіта гэтыя дзьве вежы дазваляюць залічыць помнік да ліку абарончых храмаў, падобна храмам у Сынковічах, Мураванцы, Супрасьлі, Кодні і Вільні.

Інтэр’ер аздабляўся вялікім алтаром Сьвятых Барыса і Глеба, мастацкімі работамі. У алтары антычнага стылю былі царскія вароты з выявамі сьвятых. У царкве захоўвалася нямала абразоў старажытнага пісьма на дрэве і палатне.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тэрыторыя сучаснай Берасьцейскай крэпасьці

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Брэста. У 2-х кн. Кн. 1. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Брэста. У 2-х кн. Кн. 1. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 576 с. ISBN 985-6302-05-6.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]