Ковель
Выгляд
| Ковель лац. Kovieĺ | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Валынская | ||||
| Першыя згадкі | 1310 | ||||
| Магдэбурскае права | 24 сьнежня 1518 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 47,3 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 172 м[1] | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 51°13′09″ пн. ш. 24°41′16″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 69 089 чал. (2018)[2] | ||||
| Нацыянальны склад насельніцтва | украінцы — 95,42% расейцы — 3,65% беларусы — 0,48% (2001) | ||||
| Афіцыйная мова | украінская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380 3352 | ||||
| Паштовы індэкс | 45000 | ||||
| КОАТУУ | 0710400000 | ||||
| Сайт | Ковельская меская рада | ||||
| Ковель на мапе Ўкраіны Ковель | |||||
Ко́вель (па-ўкраінску: Ковель) — места абласнога падпарадкаваньня ў Валынскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Тур’і. Адміністрацыйны цэнтар Ковельскага раёну. Плошча 47,3 км². Насельніцтва на 2024 год — 70 тыс. чал.
Знаходзіцца за 70 км на паўночны захад ад Луцку. Адзін з найбольшых чыгуначных вузлоў Заходняй Украіны. Празь места праходзяць аўтамабільныя шляхі E373, E85 эўрапейскага значэньня і М07, М19 дзяржаўнага значэньня.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIV стагодзьдзе: першыя згадкі пра паселішча, у Вялікім Княстве Літоўскім; меў замак.[3]
- XV стагодзьдзе: валоданьне Сангушак.
- 24 сьнежня 1518: атрымаў Магдэбурскае права.
- 1543: перайшоў да каралевы Боны.
- 1547: у Ковелі натуральную рэнту замянілі грашовай — па адным чырвонцы з кожнага будынка.
- 1556: выйшла каралеўская грамата, якая дазволіла мясцовым рамесьнікам ствараць цэхі; у Ковелі праводзілася два кірмашы на рок.
- 1564: вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў Ковель у валоданьне ўцекачу з Масковіі князю А. Курбскаму.
- 1565/66: у Валынскім ваяводзтве.
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- XVII ст.: буйны эканамічны і гандлёвы цэнтар заходняй Валыні.
- 1790: паводле інвэнтару, у Ковелі было больш за 400 дамоў.[3]
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, цэнтар павету Валынскай губэрні.
- 1893: у Ковелі дзейнічалі 4 праваслаўныя цэрквы, касьцёл, сынагога, 7 габрэйскіх малітоўных дамоў; працавалі мужчынская і жаночая, прыватная 2-клясная жаночая вучэльні, 2 лякарні (адна габрэйская), 2 аптэкі, 1 друкарня, 2 фатаграфіі.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводзтве.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
- 28 чэрвеня 1941 — 7 ліпеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Колькасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1863 год — 3646 чал.; 1881 год — 4675 чал.[4]; 1893 год — 15 116 чал, зь іх паводле веравызнаньня: праваслаўных 5498, рымска-каталікоў 3088, юдаістаў 5810, пратэстантаў 612, іншых 108; паводле стану: шляхты 696, мяшчанаў 13 032, сялянаў 1266, замежных падданых 65, іншых 57.[5]
- XX стагодзьдзе: 1972 год — 36 тыс. чал.[6]; 1991 год — 69,7 тыс. чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 66 401 чал.[8]; 2018 год — 69 089 чал.
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| украінская мова | расейская | беларуская |
|---|---|---|
| 95,77% | 3,93% | 0,14% |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Завод сельскагаспадарчых машынаў, ільнозавод; дрэваапрацоўчы, будматэрыялаў, мясны камбінаты.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычная забудова места (канец XIX — пачатак XX стагодзьдзяў)
- Касьцёл Сьв. Ганны (перавезены зь вёскі Вішанькі, 1771)
- Сынагога (XIX ст.)
- Царква Дабравешчаньня Прасьв. Багародзіцы (1877)
- Царква Сьв. Міхала (1903)
- Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (1877)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьв. Ганны
- Царква Дабравешчаньня Прасьв. Багародзіцы
- Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова
- Даўняя аптэка
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://dateandtime.info/uk/citycoordinates.php?id=704617
- ↑ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2018 року (PDF)
- 1 2 Валерый Грынявецкі. Ковель // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 119
- ↑ Kowel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 516
- ↑ Ковель // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ↑ Ковель // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ↑ Ковель // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Cities & towns of Ukraine (анг.) (укр.)
- ↑ Банк даних Державної служби статистики України (укр.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Kowel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 516—517
- Ковель // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Ковель — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў