Перайсьці да зьместу

Петразаводзк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Петразаводзк
лац. Pietrazavodzk
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Рэспубліка Карэлія
Першыя згадкі 1703
Дата заснаваньня 1 верасьня 1703[1]
Горад з 1777
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Inna Kolykhmatova[d]
Геаграфія
Плошча 135 км²
Тып клімату temperate continental climate[d]
Вышыня НУМ 50—60 м
Часавы пас
Каардынаты 61°47′ пн. ш. 34°21′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 263 639 чал. (2012)
Афіцыйная мова расейская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +7 8142
Паштовы індэкс 1850xx
Нумарны знак 10
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
Сайт петрозаводск.рф
Петразаводзк на мапе Расеі
Петразаводзк
Петразаводзк
Петразаводзк

Петразаводзк (па-карэльску: Petroskoi, па-фінску: Petroskoi, па-вэпску: Petroskoi, або Zavod, па-расейску: Петрозаводск) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Рэспублікі Карэліі. Горад месьціцца на берагах Петразаводзкае губы Анескага возера. Насельніцтва — 263,6 тыс. чалавек (2012 год).

Шуйскі завод

Горад заснаваны 25 чэрвеня 1703 году Пятром І, як Шуйскі завод. У 1777 годзе Пятроўскі завод быў ператвораны ў павятовы горад Петразаводзк. У 1916 годзе праз горад была пракладзеная чыгунка Петраград — Раманаў-на-Мурмане. У час Вялікай Айчыннай вайны Петразаводзк быў акупаваны фінскімі войскамі і моцна разбураны. Блізу Петразаводзку, у пасёлку Шокша, выяўленыя радовішчы чырвоных і цёмна-малінавых кварцытаў і чырвоных кварцытапяшчанікаў (распрацоўваецца з 18 стагодзьдзя, выкарыстоўваліся пры аздабленьні многіх мясцовых будынкаў і збудаваньняў, а таксама Ісаакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу, Маўзалею Леніна ў Маскве). Яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны Петразаводзк быў вядомы, як месца палітычнай ссылкі.

Гісторыя назваў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1703 — Шуйскі завод
  • 1704 — Пятроўскі завод
  • 1777 — Петразаводзк
  • 1941 — Яанісьліна
  • 1944 — Петразаводзк

У Петразаводзку працякаюць рэкі: Ласосінка, Шуя, Няглінка, Томіца.

Транспарт у Петразаводзку

У 1961 годзе ў Петразаводзку адкрыты тралейбусны рух. На дадзены момант дзейнічае 7 маршрутаў. Раней у горадзе тралейбусная сетка налічвала да 10 маршрутаў. Першы тралейбусны парк адкрыты ў 1949 годзе на плошчы Маршала Жукава. Другое дэпо адкрытае ў 1998 годзе на Курганскай праездзе. З 1 чэрвеня 2011 г. праезд каштуе 12 рублёў.

9 траўня 1915 году ў Петразаводзку адкрыты аўтобусны рух. Па пачатку выкарыстоўваліся аўтамабілі.

Чыгуначная дарога

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Чыгуначны вакзал

З 1915 году ў Петразаводзку дзейнічае чыгуначны рух. З 1916 году ў Петразаводзк пачалі хадзіць міжгароднія цягнікі.

У 1939 годзе ў Петразаводзку адкрыты аэрапорт Бесавец, побач зь вёскай Бесавец. Таксама дзейнічаюць аэрапорт Пяскі, зь якога зь лістапада па травень ажыцьцяўляюцца штотыднёвыя рэйсы на Кіжы ды Сянную Губу, і аэрапорт Пу́даж. Раней функцыянаваў гідрапорт.

Водны вакзал гораду Петразаводзк

Зь сярэдзіны 19 стагодзьдзя з Воднага вакзалу гораду Петразаводзку адпраўляюцца рэйсы ў Санкт-Пецярбург па рацэ Сьвір. З 1940 году рэйсы адпраўляюцца на Кіжы і на Бараньні Бераг.

Аўтамабільны дарогі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Празь Петразаводзк праходзіць аўтадарога Санкт-Пецярбург — МурманскНарвэгія E105 М18 «Кола». Адлегласьць да Санкт-Пецярбургу складае 412 км, да Фінляндыі па маршруце міжнароднай аўтастрады «Блакітная дарога» не перавышае 350 км.

У савецкі час у Петразаводзку існавалі два раёны (Ленінскі і Кастрычніцкі), але ў 1988 годзе яны былі скасаваныя.

Плошча Кірава

На тэрыторыі Петразаводзку знаходзяцца шмат вуліцаў, праспэктаў, бульвараў, завулкаў і плошчаў.

Галоўная плошча Петразаводзку — плошча Леніна. Ад яе па праспэкце Карла Маркса разьмешчана плошча Кірава. Прывакзальная плошча Петразаводзку — плошча Гагарына.

Помнік Пятру 1

У Петразаводзку дзейнічаюць тры дзяржаўныя і рэспубліканскія музэі, 5 прафэсійных тэатраў, а таксама Карэльская дзяржаўная Філярмонія.

Нацыянальны склад

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Значную колькасьць насельніцтва Петразаводзку складаюць расейцы, далей, паводле статыстыцы, прадстаўлены карэлы. Насельніцтва городу на 2010 год складае 263 тыс. чалавек. Колькасьць белрусаў — 7081 чалавек (на 2010 год) ці 3% насельніцтва Петразаводзку. Такім чынам, колькасьць беларусаў у горадзе раўняецца колькасьці фінаў.

Дзень гораду ў Петразаводзку сьвяткуецца ў апошнюю суботу чэрвеня (за выключэньнем 2011 году, калі пад Петразаводзкам адбылося крушэньне самалёту).

300 гадоў Петразаводзку

У 2003 годзе Петразаводзку споўнілася 300 гадоў. Горад быў узнагароджаны ордэнам Пятра Вялікага.

Актыўна гэтае сьвята адзначае карэльская вёска Лахці, дзе ў 18 стагодзьдзі была пабудавана царква сьвятых апосталаў Пятра і Паўла.

На тэрыторыі Петразаводзку знаходзяцца тры вышэйшыя ўстановы, каля 50 школаў і дзіцячых садкоў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Петразаводзксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. http://xn--80aegbkvxddlre.xn--p1ai/petrozavodsk_new/city/history/view.htm?id=10539436@cmsArticle