Воўчын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Воўчын
трансьліт. Voŭčyn
Вуліца да касьцёла
Вуліца да касьцёла
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Воўчынскі
Вышыня: 137 м н. у. м.
Насельніцтва: 508 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225083
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°17′8″ пн. ш. 23°18′37″ у. д. / 52.28556° пн. ш. 23.31028° у. д. / 52.28556; 23.31028Каардынаты: 52°17′8″ пн. ш. 23°18′37″ у. д. / 52.28556° пн. ш. 23.31028° у. д. / 52.28556; 23.31028
Воўчын на мапе Беларусі ±
Воўчын
Воўчын
Воўчын
Воўчын
Воўчын
Воўчын
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Во́ўчын[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Пульве. Цэнтар сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 508 чалавек. Знаходзіцца за 55 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск.

Воўчын — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, часовая пахавальня апошняга караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, а таксама царква Сьвятога Мікалая, помнік архітэктуры XVIII ст., які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Чартарыйскіх (барока, XVIII ст.).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян маёнтку, XVIII ст.
Элеанора Чартарыйская на фоне палаца, XVIII ст.

Упершыню Воўчын упамінаецца ў XVI ст. як мястэчка Берасьцейскага павету, уладаньне Солтанаў. Першым вядомым гаспадаром Воўчынскага ключа быў Аляксандар Солтан, па сьмерці якога ў 1554 годзе мястэчка паводле спадчыны перайшло да ягонага сына Івана. У 1586 годзе Яраслаў Солтан, імаверна, сын Івана, разам з жонкай Марыяй збудавалі тут царкву ў гонар Сьвятога Мікалая.

У пачатку XVII ст. Воўчынскі ключ перайшоў да роду Гасеўскіх. Паводле фундацыі Аляксандра Гасеўскага ў мястэчку ў 1639 годзе ўзьвялі першы драўляны касьцёл. А. Гасеўскі і ягоная жонка Ева з Пацаў падзялілі маёнтак паміж сынамі наступным чынам: старэйшы сын, Крыштап атрымаў у спадчыну Стары Воўчын і фальварак Грымяча, а малодшы, Вінцэнт — Новы Воўчын. Неўзабаве ўсе фальваркі апынуліся зноў у адных руках.

У 1708 годзе Тэрэза Гасеўская выйшла замуж за Казімера Сапегу і тэстамэнтам запісала Воўчын разам з фальваркамі Шчытнікамі, Грымячай, Лютай і іншымі на мужа. У 1710 годзе К. Сапега прадаў Воўчын і Радванічы Якубу Генрыку Флемінгу і яго першай жонцы Францішцы Ізабэле з Сапегаў. 3 атрыманых сродкаў Казімер Сапега фундаваў узьвядзеньне ў Воўчыне палаца і адбудову зьнішчаных швэдамі фальваркаў, сядзібаў і гаспадарак для мясцовых сялянаў. Наступным гаспадаром Воўчынскіх маёнткаў быў князь Казімер Чартарыйскі. Ягоная дачка Канстанцыя выйшла замуж за Станіслава Панятоўскага, які збудаваў тут палац і касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў 1733 годзе. Каля 1738 году ад С. Панятоўскага маёнтак выкупіў Фрыдэрык Міхал Чартарыйскі. Чартарыйскія ўзьвялі пышны 36-пакаёвы палац, пры ім тэатар і аранжарэю. У 1769 годзе барскія канфэдэраты забралі зь мястэчка 7 гарматаў і шмат амуніцыі[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Воўчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1828 годзе мястэчка перайшло да Пуслоўскіх, пазьней Марчэўскіх.

У 1880-я гады ў Воўчыне было 102 двары, касьцёл, царква, юдэйскі малітоўны дом, народная школа, 24 крамы, вадзяны млын, штогод праводзіліся 3 кірмашы.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Воўчын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[3].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Воўчын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе ў касьцёле адбылося пахаваньне парэшткаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага, перавезеных сюды з Санкт-Пецярбургу (у 1995 годзе перададзеныя да Варшаўскай катэдры)[4].

У 1939 годзе Воўчын увайшоў у БССР, дзе стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 162 двары, на 1992 год — 193, на 1996 год — 202.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 539 муж., зь іх духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 463, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 72, жабракоў 2[5]; 1885 год — 804 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 460 чал.; 1992 год — 502 чал.[6]; 1996 год — 547 чал.[7]; 1999 год — 552 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 508 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Воўчыне працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Палацава-паркавы комплекс Чартарыйскіх (1750-я)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 166.
  2. ^ Szpilewski G. Wołczyn // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 867.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Wołczyn, Internetowa encyklopedia PWN(пол.)
  5. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  6. ^ Міронаў В., Шаблюк В. Воўчын // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 364.
  7. ^ БЭ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 280.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Воўчынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў