Баранавіцкі раён
| Баранавіцкі раён | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Беларусь |
| Статус | раён Беларусі |
| Уваходзіць у | Берасьцейская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Баранавічы |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 году[1] |
| Старшыня райвыканкаму | Васіль Хвацік[2] |
| Насельніцтва (2018) | 30 850[3] |
| Шчыльнасьць | 14 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы (86,9%), палякі (5,9%), расейцы (5,2%), украінцы (1,1%), іншыя (0,9%)[4] |
| Плошча | 2202,32[5] км² |
| Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня | 267[1] м 180—240[1] м |
| Месцазнаходжаньне Баранавіцкага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Тэлефонны код | +375 163[6] |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Бара́навіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Плошча 2202,32[5] км². Насельніцтва на 2018 год — 30 850 чалавек[3]. Цэнтар раёну — горад Баранавічы (не ўваходзіць у склад раёну).
Раён уключае мястэчка Гарадзішча раённага падпарадкаваньня і 244 сельскія населеныя пункты, якія належаць да 14 сельскіх саветаў: Велікалуцкі, Вольнаўскі, Гавінавіцкі, Гарадзішчанскі, Жамчужненскі, Крашынскі, Лясьнянскі, Малахоўскі, Маўчадзкі, Мілавідзкі, Навамыскі, Палонкаўскі, Пачапаўскі, Сталовіцкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Раён утвораны 15 студзеня 1940 году як Навамыскі, у 1957 годзе перайменаваны ў Баранавіцкі раён. У канцы 1962 году да раёну далучана тэрыторыя былога Гарадзішчанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Баранавіцкі раён знаходзіцца на поўначы Берасьцейскай вобласьці. Тэрыторыя раёну складае 2202,32 км² (6,7% тэрыторыі вобласьці).
Раён мяжуе з Івацэвіцкім (на поўдні) і Ляхавіцкім (на паўднёвым усходзе) раёнамі Берасьцейскай вобласьці, Нясьвіскім раёнам Менскай вобласьці на ўсходзе, Карэліцкім і Наваградзкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці на поўначы, Зьдзецельскім раёнам Гарадзенскай вобласьці на паўночным захадзе, ды Слонімскім раёнам Гарадзенскай вобласьці на захадзе.
Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Рэльеф узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 180—240 м над узроўнем мора. Паўночная частка раёну разьмешчана ў межах Наваградзкага ўзвышша, паўднёвая — на Баранавіцкай раўніне.
Найвышэйшы пункт раёну — 267 м над узроўнем мора — знаходзіцца каля вёскі Зялёная.
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У нетрах раёну існуюць паклады торфу, гліны, будаўнічых пяскоў, пясчана-жвіровых матэрыялаў.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Найбольшая рака — Шчара з прытокамі Мышанкай, Малатоўкай, Лахазвай, Ісай, на поўначы — рака Сэрвач, на паўночным захадзе — рака Моўчадзь.
Створана вадасховішча Гаць, ёсьць азёры Калдычэўскае і Дамашэўскае.
Клімат і расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лясы займаюць 33% тэрыторыі. Пад балотамі 18,7 тысячы гектараў, амаль усе нізінныя, часткова асушаныя. На тэрыторыі раёну знаходзяцца частка Баранавіцкага біялягічнага заказьніку, Моўчадзкае насаджэньне эўрапейскай лістоўніцы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прамысловасьць раёну прадстаўлена прадпрыемствамі паліўнай, дрэваапрацоўчай, харчовай галінаў. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, бульбаводзтва. Вырошчваюць цукровыя буракі, збожжавыя культуры, лён, гародніну.
Асноўныя прадпрыемствы раёну:
- Сяльгаспрадпрыемства «Ўсходняе» (Сеўрукі)
- Жвірава-сарціравальны завод «Амнявічы»
- Беларуска-расейскае мэмблевае прадпрыемства «Дыпрыз» (Узногі)
- Баранавіцкая птушкафабрыка (Русіно)
- Птушкафабрыка «Дружба» (Жамчужны)
- Саўгас-камбінат «Мір» (пасёлак Мір)
- Торфапрадпрыемства «Каўпеніца» (пасёлак Кастрычніцкі)
Турызм
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На хутары Завосьсе — сядзіба-музэй Адама Міцкевіча. У вёсцы Русіно — Дом-музэй этнаграфіі і культуры.
Вядомыя асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уладзіслаў Галубок (сапр. Уладзіслаў Голуб; 1882, станцыі Лясная (сёньня в. Лясная) — 1937) — рэпрэсаваны беларускі драматург, рэжысэр, актор, тэатральны дзяяч.
- Уладзімер Емяльянчык (1955, в. Вялікія Лукі — 2003) — беларускі гісторык.
- Ян Серада (1879, в. Задзьвея — 1943), беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, пэдагог, публіцыст. Першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- Адам Міцкевіч (1798, фальварак Завосьсе — 1855), паэт, палітычны публіцыст і дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 21
- ↑ «Старшыня выканкаму». Сайт Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэту (рас.)
- 1 2 3 Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Бюлетэнь вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году па Берасьцейскай вобласьці, С. 30 (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- 1 2 Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (по состоянию на 1 января 2012 года), С. 38 (рас.) Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь
- ↑ Белпошта
- ↑ Перепись населения РБ 2009 года. «Численность населения областей и районов. Брестская область» (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X. С. 21.