Ганцавіцкі раён
Ганцавіцкі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Берасьцейская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Ганцавічы |
Кіраўнік | Уладзімер Бялоў[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 27 297[2] |
Шчыльнасьць | 16 чал./км² |
Плошча | 1710 км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 165 м[3] |
Месцазнаходжаньне Ганцавіцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Га́нцавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Цэнтар — горад Ганцавічы. Раён знаходзіцца на паўночным усходзе вобласьці. У склад раёну ўваходзяць 8 сельсаветаў: Агарэвіцкі сельсавет (10 вёсак), Дзяніскавіцкі сельсавет (1 вёска), Любашаўскі сельсавет (5 вёсак), Люсінскі сельсавет (3 вёскі), Малькавіцкі сельсавет (3 вёскі), Нацкі сельсавет (8 вёсак), Хатыніцкі сельсавет (3 вёскі) і Чудзінскі сельсавет (3 вёскі). Усяго ў склад Ганцавіцкага раёну ўваходзяць 36 населеных пунктаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ганцавіцкі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 году.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1 студзеня 1999 году — 36,6 тыс.
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 33,8 тыс.; 2009 год — 31 170 чал.[4] (перапіс); 2016 год — 27 863 чал.[5]; 2017 год — 27 559 чал.[6]; 2018 год — 27 297 чал.[2]
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сетку ўстановаў культуры раёну складаюць:
- Ганцавіцкі гарадзкі Дом культуры;
- 10 сельскіх Дамоў культуры;
- 10 сельскіх клюбаў;
- 6 клюбаў-бібліятэк;
- 1 бібліятэка-клюб;
- 1 аўта-клюб;
- 3 Дамы сацыяльна-культурных паслуг;
- Дом народнай творчасьці в. Ганцавічы;
- Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў;
- Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музэй(be)
- Дзіцячая школа мастацтваў;
- 21 публічная бібліятэка;
- Кінавідэацэнтар.
На тэрыторыі Ганцавіцкага раёну знаходзіцца 50 помнікаў гісторыі, археалёгіі і архітэктуры. Зь іх 10 археалягічных, 36 гістарычных, 4 помнікі архітэктуры.
Помнікі народнага драўлянага дойлідства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Спаса-Прэабражэнская царква[7], в. Будча. 1896 г.
- Георгіеўская царква[8], в. Чудзін, 1867 г.
- Георгіеўская царква[9], в. Вялікія Круговічы, 1771 г., 2-я палова XIX ст.
- Сядзіба[10], в. Агарэвічы, 2-я палова XIX ст. — помнік эклектычнай архітэктуры. Комплекс уключае драўляны дом, каменную стайню і гумно. Вакол парк з садам і сажалкамі. Цяпер тут месьціцца кавярня, гатэль, працуе конна-спартовая школа.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віктар Гардзей — пісьменьнік (вёска Малыя Круговічы)
- Міхась Рудкоўскі — паэт (вёска Востраў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://gantsevichi.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=11257&Itemid=242&lang=ru
- ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ http://www.gants-region.info/index/spaso_preobrazhenskaja_cerkov/0-2650
- ^ https://web.archive.org/web/20150812063612/http://www.gants-region.info/index/svjato_georgievskaja_cerkov/0-2658
- ^ http://www.gants-region.info/index/svjato_georgievskaja_cerkov/0-2629
- ^ http://www.gants-region.info/index/byvshaja_usadba/0-2639