Іўрыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іўрыт
лац. Iŭryt
עִבְרִית
[[Файл:Temple Scroll.png|]]
Дата стварэньня II тысячагодзьдзе да н. э.[1]
Ужываецца ў Ізраілі, Заходнім беразе ракі Ярдан, Сэктары Газа[2], у астатніх краінах (як літургічная мова)
Рэгіён Блізкі Ўсход
Колькасьць карыстальнікаў 5,3—7,4 млн чал.
Клясыфікацыя Афразійская макрасям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Ізраілі
Дапаможная мова ў Польшчы[3]
Рэгулюецца Акадэмія іўрыту[d]
Статус: 1 дзяржаўная[d]
Пісьмо гэбрайскі альфабэт[d]
Коды мовы
ISO 639-1 he
ISO 639-2(Б) heb
ISO 639-2(Т) heb
ISO 639-3 heb
Габрэйскі альфабэт
чытаецца справа налева
Алеф
א
Бэт
ב
Гімэль
ג
Далет
ד
Хэй
ה
Ваў
ו
Заін
ז
Хэт
ח
Тэт
ט
Ёд
י
Каф
כך
Лямэд
ל
Мэм
מם
Нун
נן
Самэх
ס
Аін
ע
Пэ
פף
Цадзі
צץ
Куф
ק
Рэш
ר
Шын
ש
Таў
ת

Габрэйская мова, Іўры́т (саманазва: עִבְרִית, вымаўл. [ʔivˈʁit] або [ʕivˈɾit]) — мова сэміцкае сям’і афразійскае макрасям’і, гістарычная мова габрэяў ды іхніх продкаў. Меркаваныя найранейшыя пісьмовыя сьведчаньні мовы — Х ст. да н. э.[4]

Спыніў сваё існаваньне ў якасьці размоўнае мовы прыкладна ў ІІ ст. н. э., аднак захоўваўся як мова габрэйскай літургіі й рабінскай літаратуры. У ХІХ ст. мова была адроджаная, і на цяперашні час на мове размаўляе прыкладна 9 млн чал.[5][6] (зь іх 7 млн — ізраільцяне)[7][8]. ЗША — другая паводле колькасьці носьбітаў іўрыту краіна, маючы каля 222 тыс. чал., якія вольна размаўляюць на мове[9], у асноўным выхадцы з Ізраілю. Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 году засьведчыў, што ў краіне пражывае 12 926 чалавек, чыя нацыянальнасьць вызначаная як габрэі, зь іх 245 чалавек вызначылі мову сваёй нацыянальнасьці як родную[10].

Сучасны іўрыт зьяўляецца адной з афіцыйных моваў Ізраілю побач з арабскай, старажытнагабрэйская мова зьяўляецца моваю рэлігіі і вывучаецца ў сучасных габрэйскіх супольнасьцях сьвету, старажытнагабрэйская таксама зьяўляецца літургічнай мовай самарыцянаў. Як замежная мова іўрыт у асноўным вывучаецца габрэямі; асобамі, якія вывучаюць юдаізм або Ізраіль, а таксама археолягамі й лінгвістамі, якія спэцыялізуюцца ў галіне Блізкага Ўсходу. Апрача таго, іўрыт нярэдка вывучаецца багасловамі і ў хрысьціянскіх сэмінарыях. Старажытнагабрэйскай мовай напісаная Тора, тагачасная форма старажытнагабрэйскай зьведала росквіт каля VI ст. да н. э. З гэтае прычыны іўрыт таксама вядомы як сьвятая мова (па-габрэйску: לֶשׁוֹן הֲקוֹדֶשׁ, Leshon HaKodesh‎).

Паходжаньне і ўзрост[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У другой палове ІІ тысячагодзьдзя да н. э. іўрыт становіцца самастойнай сэміцкай мовай, канчаткова адасобіўшыся ад роднасных моваў і дыялектаў. Найстаражытнейшая літаратурная крыніца на іўрыце з выяўленых да цяперашняга часу — «Песьня Дэворы» (ХІІ ст. да н. э.). Пасьля гэты твор увайшоў у тэкст Старога Запавету («Кніга Судзьдзяў Ізраілевых», ч. 5).

Найстаражытнейшы надпіс на іўрыце, «каляндар з Гезэру», датуецца X стагодзьдзем да н. э.

Іўрыт — сучасьнік старажытнагрэцкай, санскрыту і кітайскай і зьяўляецца адной з найстаражытнейшых моваў сьвету. Такім чынам, яна шмат старэй за лаціну і, асабліва, шматлікіх моваў індаэўрапейскае моўнае сям’і, у якую ўваходзіць таксама й беларуская мова.

Адраджэньне іўрыту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адраджэньне іўрыту адбывалася ў Эўропе ды Ізраілі цягам ХІХХХ стагодзьдзяў празь ператварэньне з мовы набажэнстваў у паўсядзённую, гутарковую ды пісьмовую мову. Ставілася ў якасьці адной з задачаў сіянісцкага руху ды Дзяржавы Ізраіль ад заснаваньня ў 1948 годзе. Суправаджалася перайманьнямі з ідышу.

Іўрыт у СССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ пастановай РНК у 1919 годзе іўрыт у СССР быў абвешчаны рэлігійным, і выкладаньне на ім у габрэйскіх школах забароненае. З тых часоў прыхільнікі іўрыту ў СССР прыраўноўваліся да сіяністаў (гэта значыць «здраднікаў савецкай Радзіме» або нават «расістам»). А значыць, іх лёгка маглі выгнаць з працы або з ВНУ, а некаторыя настаўнікі іўрыту нават былі асуджаныя на турэмнае зьняволеньне па розных зачэпках.

У савецкай літаратуры іўрыт вельмі доўга звалі старажытнагабрэйскай мовай, нават калі пытаньне яго адраджэньня ў Ізраілі было гістарычна вырашанае. Гэтая палітыка ажыцьцяўлялася з кан’юктурных палітычных меркаваньняў, з мэтай проціпастаўленьня «старой і мёртвай» мовы іўрыт «сучаснай і жывой» габрэйскай мове — ідышу.

Назоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Само слова עִבְרִית ([ʔivˈʁit], [ʕivˈɾit]) перакладаецца з мовы іўрыт як прыметнік «габрэйская». Жаночы род тут ужываецца з-за таго, што назоўнік שפה сафа́ («мова», «маўленьне»), да якога звычайна адносіцца гэты прыметнік, на іўрыце выкарыстоўваецца ў жаночым родзе.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Crystal D. The Cambridge Encyclopedia of LanguageВыдавецтва Кембрыдзкага ўнівэрсытэту, 1987. — С. 316. — ISBN 978-0-521-42443-1
  2. ^ Languages (анг.) The World Factbook. CIAПраверана 12 лютага 2014 г.
  3. ^ Гл. адпаведны дакумэнт (анг.) Фэдэрацыя Нацыянальных Інстытутаў мовы Эўропы Праверана 12 лютага 2014 г.
  4. ^ Most ancient Hebrew biblical inscription deciphered (анг.) Phys.org Праверана 12 лютага 2014 г.
  5. ^ Klein, Zeev. A million and a half Israelis struggle with Hebrew // Israel Hayom.
  6. ^ Nachman Gur. Kometz Aleph – Au• How many Hebrew speakers are there in the world?. — Behadrey Haredim.
  7. ^ The differences between English and Hebrew (анг.). A guide to learning English. Праверана 12 лютага 2014 г.
  8. ^ Self-Access Centre - Hebrew (анг.). UCL. Праверана 12 лютага 2014 г.
  9. ^ Population: Ancestry, Language Spoken At Home (анг.) Статыстычнае бюро ЗША Праверана 12 лютага 2014 г.
  10. ^ Перепись населения Республики Беларусь 2009 года (рас.). Белстат (2009). Праверана 12 лістапада 2013 г.