Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Берасьце)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Краіна Беларусь
Места Берасьце
Каардынаты 52°05′35.66″ пн. ш. 23°41′10.63″ у. д. / 52.0932389° пн. ш. 23.6862861° у. д. / 52.0932389; 23.6862861Каардынаты: 52°05′35.66″ пн. ш. 23°41′10.63″ у. д. / 52.0932389° пн. ш. 23.6862861° у. д. / 52.0932389; 23.6862861
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура
Дата заснаваньня 1856
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Commons-logo.svg Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Касьцё́л Узвышэ́ньня Сьвято́га Кры́жа — помнік архітэктуры XIX ст. у Берасьці. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Бульварным праспэкце[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы парафіяльны касьцёл пад тытулам Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў Берасьці фундаваў вялікі князь Вітаўт у 1412 годзе. Па зьнішчэньні Старога Места ўладамі Расейскай імпэрыі да 1857 году адзіным дзейным у Берасьці касьцёлам заставаўся колішні дамініканскі.

25 верасьня 1849 году расейскія ўлады дазволілі збудаваць касьцёл у Новым Месьце. 18 лістапада таго ж году афіцыйна зацьвердзілі праект сьвятыні аўтарства Я. Фардона. У 1856 годзе новазбудаваны касьцёл асьвяціў арцыбіскуп В. Жылінскі.

У Другую сусьветную вайну касьцёл атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1950—1957 гадох помнік капітальна перабудавалі: зьмянілі інтэр’еры, зьнялі 2 вежы на галоўным фасадзе. У будынку разьмясьціўся краязнаўчы музэй.

У 1990-я гады касьцёл вярнулі рыма-каталікам. Пазьней помніку вярнулі аўтэнтычная аблічча. 30 чэрвеня 1995 году абраз Маці Божай Берасьцейскай, што захоўваецца ў касьцёле, каранавалі як цудоўны.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай і бакавой закрысьціяй. Галоўны фасад завяршаюць 2 бакавыя вежы з трыкутным на высокім атыку франтонам паміж імі. Роўніца падзяляецца пілястрамі і прастакутнымі нішамі-блендамі з трыкутнымі сандрыкам. Галоўны ўваход мае выгляд клясычнага пілястравага парталу з трыкутным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі на 2 узроўнях і дэкаруюцца падаконнымі панэлямі з разеткамі і пілястрамі ў прасьценках[1].

Інтэр’ер касьцёла ўпрыгожвае алтар у апсыдзе. На хорах стаіць арган.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 34

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 40.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000015

Commons-logo.svg Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Берасьце)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў