Выспа

Выспа Макалея (Mōkōlea Rock) за 2.2 км ад берагавой лініі Гаваяў
Выспа — невялікі, часьцей за ўсё, пяшчаны востраў[1][2], які знаходзіцца ў межах ракі, возера, балота альбо непадалёк ад берагавой лініі мора альбо акіяна.
Тыпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У беларускай мове слова «выспа» паходзіць ад старабеларускага «выспа», што, у сваю чаргу, зьяўляецца даўнім запазычаньнем з польскае мовы[3].
- Скалістая выспа — тып выспы, якая ўяўляе сабой ляндшафтнае ўтварэньне, цалкам складзенае з горных пародаў, разьмешчанае на пэўнай адлегласьці ад берага, якое незаселена і мае надзвычай бедную расьліннасьць;
- Кекур — выцягнутае ляндшафтнае ўтварэньне, якое выступае па-над паверхню вады;
- Плавучая выспа — тып выспы, злучанай паміж берагам натуральным або рукатворным шляхам (дарогай, сьцежкай), якая зьяўляецца ў часе адплыву і зьнікае падчас прыпліву;
- Рачная выспа — тып выспы, які знаходзіцца ў межах ракі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Выспа // Беларуска-рускі слоўнік / Укладальнік: Аляксандар Булыка. — Мінск: Аверсэв, 2001. — ISBN 985-6389-79-8
- ^ Выспа // Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — ISBN 5-85700-187-0
- ^ Выспа // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. — Мн.: 1980 Т. 2.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра геаграфічную тэрміналёгію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |