Столін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Столін
трансьліт. Stolin
У цэнтры места
У цэнтры места
Coat of Arms of Stolin, Belarus.svg
Герб Століна


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Столінскі
Насельніцтва: 13 269 чал. (2017)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1655
Паштовы індэкс: 225501
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 51°53′25″ пн. ш. 26°50′46″ у. д. / 51.89028° пн. ш. 26.84611° у. д. / 51.89028; 26.84611Каардынаты: 51°53′25″ пн. ш. 26°50′46″ у. д. / 51.89028° пн. ш. 26.84611° у. д. / 51.89028; 26.84611
Столін на мапе Беларусі ±
Столін
Столін
Столін
Столін
Столін
Столін
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сто́лін — места ў Беларусі, на рацэ Гарыні. Адміністрацыйны цэнтар Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 13 269 чалавек[1]. Знаходзіцца за 245 км на ўсход ад Берасьця, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь (лінія Лунінец — Сарны). Аўтамабільныя дарогі на Пінск і Давыд-Гарадок.

Столін — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся парк «Манькавічы» пры колішняй сядзібе Радзівілаў, а таксама Галоўная сынагога ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся драўляная Прачысьценская царква (XIX ст.) і мураваны касьцёл (клясыцызм, XIX ст.), зруйнаваныя савецкімі ўладамі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку географа В. Жучкевіча, тапонім «Столін» утварыўся ад славянскага паняцьця «стольны, сталічны» (гэтак часам называлі галоўную сядзібу ці галоўнае паселішча таго або іншага фэўдала)[2]. На думку некаторых дасьледнікаў, паходжаньне назвы Століна магло абумовіць разьмяшчэньне старажытнага паселішча на высокім абрывістым беразе ракі.

Таксама існуе некалькі паданьняў пра паходжаньня тапоніму «Столін»:

  • Калісьці, у гэтай мясьціне існавала вялікае возера, у якім вылавілі аднойчы 100 ліноў. Адсюль і пайшла назва места — Столін.
  • На рацэ Гарыні стаялі 7 мястэчак, у якіх княжыла 12 братоў. Іхнае месца збору (паседжаньні, нарады), гэта значыць стол, за якім зьбіраліся браты-княжычы, знаходзіўся на месцы сучаснага Століна, адсюль і назва[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл

Першы пісьмовы ўпамін пра Столін (сяло Стольна) зьмяшчаецца ў «Пісцовай кнізе Пінскага і Клецкага княстваў» і датуецца 1555 годам. У XVIXVIII стагодзьдзях паселішча мела статус мястэчка і ўваходзіла ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Саламярецкіх, Вішнявецкіх, Пацеяў, Солтанаў, Скірмунтаў і іншых. Тут існаваў драўляны замак.

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у верасьні 1655 году казакі І. Залатарэнкі захапілі і спалілі Столін[4]. Пры вызваленьні Пагарыньня войскамі Вялікага Княства Літоўскага на подступах да мястэчка адбылася няўдалая для іх бітва. Па гэтых падзеях замак прыйшоў у заняпад[5].

У 1791 годзе Столін стаў сталіцай Запінскага павету.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынагога

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Столін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Новыя ўлады скасавалі Запінскі павет і панізілі статус паселішча да цэнтру воласьці Пінскага павету.

У 1816 годзе ў Століне адкрылася першая ў Беларусі школа ўзаемнага навучаньня, у якой вывучалі асновы аграноміі. У 1863 годзе пачала дзейнічаць земская народная вучэльня. На 1886 год у мястэчку быў 121 двор (паводле вынікаў перапісу 1897 году — 250 двароў); дзейнічалі царква, сынагога, 4 юдэйскія малітоўныя дамы, капліца; існавалі валасная ўправа, земская народная вучэльня, конная паштовая станцыя, вінакурны і чайны заводы, карчма, 20 крамаў; насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, рыбнай лоўляй, сплавам лесу.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Столін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Столін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымаў статус места. У 1922 годзе ён стаў цэнтрам павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Столін увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну Пінскай, з 1954 году — Берасьцейскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 12 ліпеня 1941 да 7 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1867 год — 1571 чал.[7]; 1897 год — 3,3 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 30 верасьня 1921 году — 4763 чал.; 1939 год — 8 тыс. чал.; ; 1959 год — 5,8 тыс. чал.; 1970 год — 7,1 тыс. чал.[5]; 1991 год — 10,6 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2000 год — 12,5 тыс. чал.[8]; 2002 год — 12,5 тыс. чал.; 2004 год — 12,5 тыс. чал.; 2005 год — 12,5 тыс. чал.[9]; 2006 год — 12,5 тыс. чал.; 2008 год — 12,5 тыс. чал.; 2009 год — 12 462 чал.[10] (перапіс); 2010 год — 12 341 чал.; 2011 год — 12 315 чал.; 2016 год — 12 951 чал.[11]; 2017 год — 13 269 чал.[1]

Места Столін, вёскі Манькавічы, Белавуша і Рыбнікі прадстаўляюць сабой адну населеную аглямэрацыю ўздоўж шашы Р88 з насельніцтвам каля 19 тысячаў чалавек.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Століне працуюць гімназія, 2 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа мастацтваў, дом дзіцячай творчасьці, 4 дашкольныя ўстановы, аграрна-эканамічны каледж.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, дом рамёстваў.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
17 верасьня плошча Касьцельны пляц[12]
Гарынская вуліца Дубровіцкая вуліца Генэрала Дамброўскага вуліца
Дзяржынскага вуліца Крывая вуліца Юзэфа Пілсудзкага вуліца
Камсамольская плошча Рынак пляц
Ключанкова вуліца Шпітальная вуліца
Леніна вуліца Ліпавая вуліца
Палеская вуліца Выганная вуліца
Савецкая вуліца Давыд-Гарадоцкая вуліца Тадэвуша Касьцюшкі вуліца
Тэльмана вуліца Школьная вуліца
Чырвонаармейская вуліца Каралеўская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Століна да нашага часу гістарычную назву захавала толькі Пінская вуліца. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Пэрлавая і Ясная вуліцы[13].

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Столінскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Гарынь».

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вінакурня
  • Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Ешыбот
  • Могілкі юдэйскія
  • Парк «Маньковічы» (1885, закладзены Радзівіламі; на паўночна-ўсходняй ускраіне места) — твор садова-паркавага мастацтва, абвешчаны батанічным помнікам прыроды дзяржаўнага значэньня
  • Сынагога (1792) — адзіны помнік сынагогальнай архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Беларусі
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга (1938)

У Століне знаходзіцца батанічны помнік прыроды дзяржаўнага значэньня — піхты каўкаскія[14].

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл (XIX ст.)
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (1823)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 362.
  3. ^ История, Столинский районный исполнительный комитет
  4. ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 636.
  5. ^ а б ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 425.
  6. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. ^ Jelski A. Stolin // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 361.
  8. ^ ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 424.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 555.
  10. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Юркевич Ю. Столин на плане 1935 года // «Навіны Палесся», 13 чэрвеня 2015 г.
  13. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 50.
  14. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Столінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў