Пляц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плошча Якуба Коласа ў Менску

Пляц, таксама пло́шча — вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе альбо вёсцы. «Пляц» (гістарычная назва) — гэта стандартнае абазначэньне пэўнага ўчастку зямлі ў беларускім горадзе («месьце») у XVI—XVIII стагодзьдзях. Памер сядзібаў у горадзе вызначаўся ў пляцах альбо кратных долях пляцу (звычайна 1/8, ¼, ½ пляцу). На сядзібным участку, як правіла, разьмяшчалася жылая, жыльлёва-гаспадарчая ці гаспадарчая забудова, звычайна з агародам. Плошча пляцу была велічынёй нязьменнай. У Полацку XVI—XVIII стагодзьдзяў плошча пляцу складала каля 1200 квадратных мэтраў.

Плошчы ў Менску:

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дук, Д.В. Городское пространство и социальная топография Полоцка по данным ревизии 1765 года / Д.В. Дук // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. 2015. № 9. – С. 2—13 (рас.)