Перайсьці да зьместу

Украінцы ў Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Украінцы ў Беларусі па выніках перапісу 2019 року
Украінцы ў Беларусі па выніках перапісу 2009 року

Украі́нцы ў Белару́сі (па-ўкраінску: Українці в Білорусі) — нацыянальная меншасьць у Рэспубліцы Беларусь. Налічвае 158,7 тыс. асобаў. Гэта 1,7% ад агульнай колькасьці насельніцтва краіны. Украінцаў падзяляюць на аўтахтонных і мігрантаў. Аўтахтонныя ўкраінцы жывуць, галоўным чынам, у Берасьцейскай ды Гомельскай вобласьцях. Тэрытарыяльна, болей за ўсё ўкраінцаў жыве на Берасьцейшчыне (40 тыс. асобаў, альбо 2,9% ад усяго насельніцтва вобласьці). Найбольшая канцэнтрацыя ўкраінцаў — у паўднёва-заходняй частцы вобласьці[1].

Раён Адсотак
Камянецкі раён 7,4
Маларыцкі раён 7,2
Берасьцейскі раён 6,9
Кобрынскі раён 4,5
Жабінкаўскі раён 4,3
Берасьце 4,2

Карэннае насельніцтва Берасьцейшчыны расейскія навукоўцы другой паловы XIX стагодзьдзя лічылі ўкраінскім, якое размаўляла «малороссийским наречием» (зрэшты, існавалі іншыя погляды на этнічную прыналежнасьць мясцовых жыхароў — Баброўскі, Доўнар-Запольскі). Так, паводле вынікаў перапісу 1897 року, у Гарадзенскай губэрні было 362,5 тыс. украінцаў, гэта 22,6% ад усяго насельніцтва губэрні. Украінцы былі ў большасьці ў наступных паветах:[2]

У дачыненьні мовы, украінцы паступова асымілююцца, але не беларусіфікуюцца, а, галоўным чынам, русіфікуюцца. Гаворкі вышэйпамянёнага аўтахтоннага палескага насельніцтва ў беларускай дыялекталёгіі падзяляюць на дзьве групы: мазырскую й берасьцейска-пінскую.

Родная мова ўкраінцаў ў Беларусі
паводле вынікаў перапісу 2009 року
Вобласьць Украінская Расейская Беларуская Іншая/няма зьвестак
Берасьцейская 39,3% 51,5% 7,9% 1,3%
Віцебская 26,5% 66,7% 5,8% 1,0%
Гомельская 26,7% 62,5% 9,1% 1,7%
Гарадзенская 23,4% 64,0% 11,2% 1,4%
Менск 23,8% 67,9% 5,4% 2,9%
Менская 28,7% 60,8% 8,8% 1,7%
Магілёўская 26,2% 65,0% 7,5% 1,3%
Беларусь 29,2% 61,2% 7,9% 1,7%

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]