Берасьцейская ратуша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Берасцейская ратуша — помнік архітэктуры XVI ст. у Берасьці, адзін з сымбаляў места. Знаходзілася на Рынку (тэрыторыя сучаснай Берасьцейскай крэпасьці). Існавала да 1-й паловы XIX ст., калі яе зруйнавалі расейскія ўлады.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Берасьце атрымаў Магдэбурскае права 15 жніўня 1390 року па захопе места Ягайлам у час міжусобнай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1389—1392 рокаў.

Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ў 18331842 роках Рынак застаўся незабудаваным, а ратушу разабралі[1].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дакладных зьвестак пра архітэктуру ратушы не захавалася, але на мескіх пячатках XVI—XVII стагодзьдзяў адлюстроўваецца вежа пры сутоцы дзьвюх рэк. Паводле меркаваньня польскага дасьледніка Томаша Жук-Рыбіцкага, яна была 6-кутнай зь невялікім круглым акенцам уверсе, дзе, магчыма, знаходзіўся гадзіньнік. Гэта можа быць сьведчаньнем таго, што на пячатках разьмяшчалася выява ратушнай вежы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гладышчук А., Басаў С. Чаму Брэст без ратушы? // «Вечерний Брест», 21 траўня 2008.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]