Дурыцкі сельсавет
| Дурыцкі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Знаменка |
| Дата ўтварэньня | 20 сьнежня 1974 |
| Насельніцтва |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| | |
Ду́рыцкі сельсаве́т (афіцыйная назва — Зна́менскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыя сельсавету разьмешчаная ў вёсцы Дурычах. У Дурыцкі сельсавет уваходзяць 12 населеных пунктаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]12 кастрычніка 1940 году створаны Страдзецкі сельсавет у складзе Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Страдзеч. 16 ліпеня 1954 году ў склад Гершонскага сельсавету перададзеныя вёскі Заказанка і Прылукі, у склад сельсавету ўключаны вёскі Збунін Ляплёўскага сельсавету і Дурычы Мяднянскага сельсавету, цэнтар сельсавету перанесены ў Дурычы і ў сувязі з гэтым сельсавет перайменаваны ў Дурыцкі, які перададзены ў склад Дамачаўскага раёну[2][3]. З 17 сьнежня 1956 году ў складзе Берасьцейскага раёну. 8 верасьня 1959 году Дурыцкі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучаная да Мяднянскага сельсавету, вёска Страдзеч перададзеная ў склад Гершонскага сельсавету[4].
30 ліпеня 1964 году вёску Дурычы перайменавалі ў Знаменку, а 20 сьнежня 1974 году сюды ж перанесьлі і цэнтар Мяднянскага сельсавету, які ў сувязі з гэтым перайменавалі ў Знаменскі.
17 верасьня 2013 году ў склад сельсавету ўвайшлі землі скасаванага Страдзецкага сельсавету зь вёскамі Заказанка, Прылукі і Страдзеч[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2192 чалавекі[6], зь іх 88,7 % — беларусы, 7,1 % — расейцы, 3,5 % — украінцы[7].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 студзеня 1986 году — 5[8]
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Іншае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У адпаведнасьці з рашэньнем выканаўчага камітэту Берасьцейскай абласной Рады народных дэпутатаў ад 21 лютага 1994 году №61 на тэрыторыі Дурыцкага сельсавету ўсталяваная памежная зона[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Дурыцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» (рас.)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 17
- ↑ Птушкафабрыка Мяднянская
- ↑ Рашэньне Выканаўчага камітэта Берасьцейскай абласной Рады народных дэпутатаў ад 21 лютага 1994 г. №61 «Аб памежным рэжыме ў памежнай зоне, памежнай паласе і ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X. С. 113—114, 137
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 295, 351
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 149, 160, 191, 244
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 114