АМАП

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
АМАП
Дата ўтварэньня 3 кастрычніка 1988
Тып дзяржаўная служба
Юрыдычны статус ня мае асобнага праўнага стану
Мэта мірная перадача і зьмена ўлады
Кіроўны орган МУС Беларусі
Бюджэт дзяржаўныя сродкі
Колькасьць супрацоўнікаў 1500
Нашыўка АМАП на рукаве. Яе ніколі ня носяць работнікі АМАПу.

Атра́д мілі́цыі асобнага прызначэ́ньня (АМАП) — спэцыяльнае падразьдзяленьне міліцыі палка Патрульна-паставой службы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якое прыцягваецца для рашэньня задачаў забесьпячэньня правапарадку, у тым ліку на масавых акцыях і мерапрыемствах, прыгнечаньні масавых беспарадкаў, аховы аб’ектаў, таксама адной з задачаў АМАПа зьяўляецца забесьпячэньне сілавой падтрымкі органаў сьледзтва, унутраных спраў, дзяржаўнай бясьпекі.

У сучаснай Беларусі АМАП часта выкарыстоўваюць як інструмэнт рэпрэсій[1].

Патрабаваньні да кандыдатаў пры паступленьняў у АМАП[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

АМАП затрымлівае удзельнікаў «несанкцыяванага» мерапрыемства на Дзень Волі, 2017 год.

Атрад камплектуецца зь ліку найбольш падрыхтаваных супрацоўнікаў МУС, КДБ, ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, а таксама асобаў, звольненых у запас з узброеных сіл, унутраных войскаў МУС і пагранічныя службы. Прыймо на службу ў атрад міліцыі асобага прызначэньня ажыцьцяўляецца на дабраахвотнай аснове.

Асноўныя патрабаваньні да кандыдатаў:

  • грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • узрост да 25 гадоў;
  • наяўнасьць поўнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі ;
  • добрая фізычная падрыхтоўка адсутнасьць судзімасьці і адміністрацыйных спагнаньняў у кандыдата і яго блізкіх сваякоў, а таксама зьвестак у тэрытарыяльных органаў унутраных спраў па месцы жыхарства кандыдата, якія кампрамэтуюць яго;
  • станоўчыя характарыстыкі кандыдата з усіх месцаў яго службы, вучобы і працы;
  • прыдатнасьць па стане здароўя.

Гісторыя спэцпадраздзяленьня АМАП[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае падразьдзяленьне было створана ў Менску ў 1988 годзе, а ў абласных цэнтрах былі ўтвораны роты і ўзводы АМАПа.

Праспект Незалежнасьці ў Мінску, перакрыты АМАП, 25 сакавіка 2017 г.

Ва УУС Менску зь лютага 1995 г. таксама пачаў дзейнічаць атрад міліцыі асобага прызначэньня, які дысьлякаваўся ў Мачулішчах. Узімку 2002 г., з улікам набліжанасьці да сталіцы, рэгіянальны АМАП быў перададзены ў падразьдзяленьне ГУУС Менгарвыканкама.

Аднак час паказаў, што гэта рашэньне было ня вельмі ўдалым. Улічваючы тое, што ў Менскай вобласьці праводзіцца вялікая колькасьць масавых мерапрыемстваў, забесьпячэньне правапарадку на дзевяць гадоў стала абавязкам асабовага склада тэрытарыяльных падразьдзяленьняў унутраных спраў — участковых інспэктараў, апэратыўнікаў, супрацоўнікаў іншых службаў. Для прафіляктычных мерапрыемстваў з прыцягненьнем супрацоўнікаў АМАПа даводзілася зьвяртацца па дапамогу ў сталічнае ГУУС — зьявілася неабходнасьць адраджэньня абласнога атрада міліцыі асобага прызначэньня. 17 студзеня 2011 г. быў падпісаны адпаведны загад аб стварэньні падразьдзяленьня АМАП Менаблвыканкама. Камандзірам атрада прызначылі Мікалая Максімовіча.

Падобнае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]