Шэлег

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Шэ́лег (зь нямецкай Schilling) — старажытная нямецкая грашовая адзінка (салід), роўная 12 дэнарам (фэнінг).

Як срэбраная манэта ўведзена ў 1372 годзе ў Надрэніі і ў 1380 годзе ў крыжакоў.

У 15 стагодзьдзі перанятая польска-літоўскай манэтарнай сыстэмай.

3 шэлягі = 1 грош (6 дынараў). Біўся таксама ў іншых краінах Заходняй і Паўночнай Эўропы.

Ад паловы 17 стагодзьдзя дробная медзяная манэта (барацінка) Рэчы Паспалітай. Яшчэ яна называлася грубы шэлег, (з-за адносна грубой таўшчыні) ці чырвоны шэлег (з-за колеру мэталу).

Біўся да 1792 году.