Камянецкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Камянецкі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Берасьцейская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Камянец
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940 году[1]
Старшыня райвыканкаму Валянцін Зайчук[2]
Насельніцтва (2017)
35 358[3] (12-е месца)
Шчыльнасьць 21 чал./км² (8-е месца)
Нацыянальны склад беларусы (83,2%),
украінцы (7,4%),
расейцы (6,7%),
палякі (1,7%),
іншыя (1%)[4]
Плошча 1687,11[5] км² (10-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня

 198[1] м
 140—170[1] м
Месцазнаходжаньне Камянецкага раёну
Камянецкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Тэлефонны код +375 1631[6]
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Камяне́цкі раёнадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Плошча 1687,11[5] км². Насельніцтва на 2017 год — 35 358 чалавек[3], у тым ліку гарадзкога 13,5 тысячы чалавек[3]. Цэнтар раёну — горад Камянец.

Раён уключае горад Высокае і 234 сельскія населеныя пункты, якія адносяцца да 13 сельскіх саветаў: Агародніцкі, Белавескі, Відамлянскі, Войскі, Воўчынскі, Вярховіцкі, Дзьмітровіцкі, Камянюцкі, Навіцкавіцкі, Пелішчанскі, Расьнянскі, Ратайчыцкі, Рэчыцкі.

Камянецкі раён мяжуе з Пружанскім і Кобрынскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці на ўсходзе, з Жабінкаўскім раёнам на паўднёвым усходзе, зь Берасьцейскім раёнам на поўдні, а таксама з Польшчай на захадзе і поўначы.

У паўночнай частцы Камянецкага раёну знаходзіцца нацыянальны парк «Белавеская пушча».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён утвораны 15 студзеня 1940 году і падзелены 12 кастрычніка гэтага ж году на 14 сельсаветаў: Агародніцкі (у 1962—1964 — 1-ы Агародніцкі), Відамлянскі, Войскі, Дварцоўскі, Дзьмітровіцкі, Мікалаеўскі, Навіцкавіцкі, Падбельскі, Пашукоўскі, Пелішчанскі, Прускаўскі, Ратайчыцкі, Рэчыцкі, Турнаўскі. Пасьля склад раёну зьмяняўся наступным чынам:

Камянецкая вежа

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камянецкі раён разьмешчаны на захадзе Берасьцейскай вобласьці. Тэрыторыя раёну складае 1687,11 км² (5,1% тэрыторыі вобласьці).

На ўсходзе раён мяжуе з Пружанскім і Кобрынскім раёнамі, на паўднёвым усходзе — з Жабінкаўскім раёнам, на поўдні — зь Берасьцейскім раёнам Берасьцейскай вобласьці, на захадзе і поўначы — з Польшчай.

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рака Лясная каля Камянцу

Рэльеф плоска-хвалісты з агульным нахілам з поўначы на поўдзень. Пераважаюць вышыні 140—170 м над узроўнем мора. Раён разьмешчаны ў межах Прыбужанскай раўніны.

Найвышэйшы пункт раёну — 198 м над узроўнем мора — разьмешчаны за 5 км на паўночны захад ад в. Войская.

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нетрах раёну існуюць паклады торфу, гліны, будаўнічых пяскоў, пясчана-жвіровых матэрыялаў.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнымі воднымі артэрыямі раёну зьяўляюцца Заходні Буг і яго прытокі Лясная і Пульва.

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярэдняя тэмпэратура студзеня -4,6°С, ліпеня +18,4°С.

Зубры ў рэзэрвацыі Белавескай пушчы

Лясы займаюць 27% тэрыторыі, балоты — 1,1%. На поўначы раёну знаходзіцца частка ўгодзьдзяў нацыянальнага парку «Белавеская пушча», у тым ліку адміністрацыйны цэнтар парку (в. Каменюкі).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва 39,1 тысячаў чалавек (2009), у тым ліку гарадзкога 13,8 тысячаў чалавек (35,3%)[8], у тым ліку беларусаў — 83,2%, украінцаў — 7,4%, расейцаў — 6,7%, палякаў — 1,7%, іншых — 1%[4]. Сярод усяго насельніцтва раёну ў працаздольным узросьце 56,3%, маладзейшых за працаздольны ўзрост 17,5%, старэйшых за працаздольны ўзрост 26,2%[9].

  • 2017 год — 35 358 чал.[3]
  • 2016 год — 35 666 чал.[10]
  • 2009 год — 39 143 чал.[11] (перапіс)

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі раёну працуюць прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці, вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў. У тым ліку ААТ «Белавескія сыры», Камянецкі філіял ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Вярховіцкі крухмальны завод».

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуюць 18 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў пераважна арыентаваных на малочна-мясную жывёлагадоўлю. У тым ліку ААТ «Белавескі», «Агра-Зарэчча» і «Камянецкая пушча».

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка БерасьцеВысокаеБеласток, аўтадарогі БерасьцеКамянецКаменюкі (Р83), ВысокаеПружаныСлонім (Р85), КамянецЖабінка (Р7), КобрыньКамянецВысокае (Р102), БерасьцеВысокае (Р16).

Адукацыя і культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Сьв. Сімеона ў Камянцы

На тэрыторыі раёну дзейнічаюць гімназія, 18 сярэдніх, 8 базавых, 3 пачатковыя школы, 5 школ-садкоў, 2 школы-інтэрнаты, 4 дзіцячыя музычныя школы і школа мастацтваў, сельска-гаспадарчы прафэсійна-тэхнічны каледж, 20 дзіцячых дашкольных установаў, 5 пазашкольных установаў (у тым ліку рэсурсны цэнтар карэкцыйна-разьвіваючай адукацыі і рэабілітацыі, рэсурсны цэнтар інфармацыйных тэхналёгіяў, дзіцячы сацыяльны прытулак).

Працуе 21 дом культуры, 11 сельскіх клюбаў, 43 бібліятэкі. Дзейнічае Музэй прыроды Белавескай пушчы (у в. Каменюкі), філіял абласнога краязнаўчага музэю «Камянецкая вежа», музэй хлебу (у в. Расна). У 2003 годзе ў Белавескай пушчы адкрылася рэзыдэнцыя беларускага Дзеда Марозу.

Ахова здароўя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сыстэме аховы здароўя ў раёне дзейнічаюць 5 шпіталяў, у тым ліку раённы ў Камянцы і Высокаўскі гарадзкі, 4 амбуляторыі, 21 фэльчарска-акушэрскі пункт, 11 аптэк і аптэчных кіёскаў. Таксама на тэрыторыі раёну знаходзяцца абласная тубэркулёзная бальніца «Вярховічы», санаторый «Белая вежа».

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Постаці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 7
  2. ^ «Старшыня выканкаму». Сайт Камянецкага раённага выканаўчага камітэту(рас.)
  3. ^ а б в г Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  4. ^ а б Бюлетэнь вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году па Берасьцейскай вобласьці(рас.), С. 31
  5. ^ а б Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.), С. 38 (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  6. ^ Белтэлекам
  7. ^ Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь(рас.). Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі БеларусьПраверана 16 траўня 2014 г.
  8. ^ Бюлетэнь вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году па Берасьцейскай вобласьці(рас.), С. 5
  9. ^ Бюлетэнь вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году па Берасьцейскай вобласьці(рас.), С. 8
  10. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Камянецкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў