Дамачава
| Дамачава лац. Damačava | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Берасьцейскі |
| Сельсавет | Дамачаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°45′00″ пн. ш. 23°35′50″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 1175 чал. (2018)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 162 |
| Паштовы індэкс | 225021 |
| СААТА | 1212805906 |
| Нумарны знак | 1 |
| Сайт | domachevo.com (рас.) |
| Дамачава на мапе Беларусі ± Дамачава | |
Дама́чава[2] — мястэчка ў Беларусі, на правым беразе Бугу. Цэнтар сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1175 чалавек[1]. Знаходзіцца за 52 км на поўдзень ад Берасьця, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамачава (лінія Берасьце — Тамашоўка). Аўтамабільны і пасажырскі пункт пропуску празь дзяржаўную граніцу.
Дамачава — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Дамачава ўпамінаецца ў XVIII стагодзьдзі, калі яно ўваходзіла ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дамачава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У XIX стагодзьдзі ў Дамачаве дзеялі каталіцкая капліца, царква і сынагога. Пракладаньне чыгункі паспрыяла хуткаму эканамічнаму разьвіцьцю паселішча.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дамачава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дамачава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[3].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дамачава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе Дамачава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам раёну (з 1956 году ў Берасьцейскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 22 чэрвеня 1941 да 23 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
- Мястэчка на старых здымках
- Агульны выгляд, 25.12.1917 г.
- Рынак, 17.05.1915 г.
- Вуліца, 20.03.1917 г.
- Вуліца, да 1939 г.
- Касьцёл, 1930-я гг.
- Касьцёл, верасень 1935 г.
- Царква, 20.03.1917 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 129 муж., зь іх духоўнага стану 1, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 128[4]; 1891 год — 1149 чал.[5]; 1897 год — 1163 чал.; 1900 год — 1149 чал.[6]
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 1504 чал.[7]; 1995 год — 1,3 тыс. чал.[8]; 1997 год — 1,2 тыс. чал.[9]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,3 тыс. чал.[10]; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2009 год — 1305 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 1221 чал.[12]; 2017 год — 1222 чал.[13]; 2018 год — 1175 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Дамачаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзеюць дом культуры, кінатэатар, бібліятэка.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Каплічка
- Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (ХІХ ст.)
- Крыж ў памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага
- Царква Сьвятога Лукі Апостала (1905, мураўёўка)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1927—1932 гадох у Дамачаве служыў пробашчам кс. Пётар Татарыновіч[14]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 80.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
- ↑ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 427
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
- ↑ ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 201.
- ↑ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 26.
- ↑ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ↑ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Аўдзеюк А. Пётр Татарыновіч (1896—1978)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дамачава, Radzima.org
- Сайт Дамачава (рас.)
| ||||||||
| ||||||||||||||