Кобрынь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кобрынь
трансьліт. Kobryń[a]
У цэнтры места
У цэнтры места
Coat of Arms of Kobryn, Belarus.png Flag of Kobryn, Belarus.png
Герб Кобрыня Сьцяг Кобрыня
Першыя згадкі: 1287
Магдэбурскае права: 10 сьнежня 1589
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Кобрынскі
Плошча: 30,5 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 53 177 чал.[1]
шчыльнасьць: 1743,51 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1642
Паштовыя індэксы: 225301—225306, 225860
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°13′ пн. ш. 24°21′ у. д. / 52.217° пн. ш. 24.35° у. д. / 52.217; 24.35Каардынаты: 52°13′ пн. ш. 24°21′ у. д. / 52.217° пн. ш. 24.35° у. д. / 52.217; 24.35
Кобрынь на мапе Беларусі ±
Кобрынь
Кобрынь
Кобрынь
Кобрынь
Кобрынь
Кобрынь
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://kobrin.by/

Ко́брынь — места ў Беларусі, на сутоках Мухаўцу, Кобрынкі і канала Боны. Адміністрацыйны цэнтар Кобрынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 53 177 чалавек[1]. Знаходзіцца за 52 км на ўсход ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Берасьце — Гомель. Вузел аўтамабільных дарог на Менск, Берасьце, Пінск, Ковель, Маларыту.

Кобрынь — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, колішняя сталіца ўдзельнага княства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі барока манастыр Сьвятога Спаса і царква Сьвятога Мікалая (часткова зруйнаваная расейскімі ўладамі ў выніку маскоўскай перабудовы), касьцёл Спачыну Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі клясыцызму і забудова гістарычнага Рынку, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму «Кобрынь»[2]. На думку географа В. Жучкевіча, назва места ўтварылася ад імя зьніклага народу «обры», які паводле старажытных летапісаў насяляў Заходняе Палесьсе[3]. Згодна зь меркаваньнем І. Сташэўскага тапонім утварыўся праз засваеньне кельцкага імя Кобрунус[4], тым часам А. Трубачоў адкідаў кельцкае паходжаньне як неабгрунтаванае і тлумачыў слова «Кобрынь» як вынік складаньня прэфіксу са стараславянскім -брьние (бруд)[5].

У пісьмовых гістарычных крыніцах часоў Вялікага Княства Літоўскага места ўпамінаецца вылучна пад назвай Кобрынь, гэтак жа яго называлі мясцовыя жыхары[6]. Цяперашняя афіцыйная назва «Кобрын» — калькаваньне з расейскай мовы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньняе Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Кобрынь як уладаньне князёў ўладзімерска-валынскіх зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1287 году:

« Се аз, князь Володимер, сын Васильков, внук Романов, пишу грамоту: дал есмь княгине своей, по своем животе город свой Кобрынь и с людьми, и с данью, како при мне даяли, тако и по мне ать дають княгине моей… »

Іпацьеўскі летапіс

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку XIV стагодзьдзя Кобрынь далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. З 1366 году ён знаходзіўся ў валоданьні вялікага князя Альгерда. У XIV стагодзьдзі на месцы старажытнага дзядзінца і пасаду збудавалі драўляныя замкі (існавалі да канца XVIII стагодзьдзя[7]). У 1404 годзе места стала сталіцай княства, што знаходзілася ў валоданьні Рамана Ратненскага, пачынальніка роду князёў Кобрынскіх. Пад 1465 годам упершыню ўпамінаецца Спаскі манастыр. У 1-й палове XVI стагодзьдзя ў месьце збудавалі касьцёл[7].

У 1519 годзе Кобрынь стаў цэнтрам староства, а ў 1520 годзе — сталіцай павету Падляскага ваяводзтва. З 1532 году места знаходзілася ў валоданьні каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорцы, за якой юрыдычна аформілася Кобрынская эканомія і распачаліся мэліярацыйныя працы (канал каралевы Боны)[7]. На 1563 год, паводле рэвізіі, у Кобрыні было 377 двароў; асноўныя вуліцы — Астрамецкая, Балоцкая, Берасьцейская, Пінская, Ратненская, Чаравачыцкая[8]; дзейнічалі касьцёл, 3 цэрквы, Спаскі манастыр[9]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў места страціла павятовы статус і ўвайшло ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

Пячатка князя кобрынскага Рамана з «Пагоняй» (1387) і мескі герб (1840)

У 1586 годзе Кобрынь перайшоў да каралевы і вялікай княгіні Ганны Ягелонкі, дачкі Боны Сфорцы і Жыгімонта Старога, якая адрозьнівалася актыўнасьцю ў палітычных і гаспадарчых справах. 10 сьнежня 1589 году яна надала месту Магдэбурскае права, а таксама пячатку і герб: «у срэбным полі выява сьвятых Ганны і Марыі зь немаўлём Езусам на руках»[10]. Ганна асабіста ўручыла жыхарам прывілей, падпісаны нядаўна абраным каралём і вялікім князем Жыгімонтам Вазам. У 1596 годзе Спаскі манастыр прыняў Унію[9].

У пачатку XVII стагодзьдзя ў Кобрыні было больш за 1,5 тыс. жыхароў, каля 500 дамоў[8]. На 1597 год места складалася з асноўнай тэрыторыі і Замухавецкага прадмесьця, налічвала 550 сядзібных пляцаў. У цэнтры быў Рынак з ратушай і 32 пляцамі забудовы[9]. У 1626 годзе адбыўся Кобрынскі сабор[8], пры Спаскім манастыры адкрылася школа[9].

У 2-й палове XVII — пачатку XVIII стагодзьдзяў Кобрынь значна пацярпеў ад ваенных канфліктаў і прыйшоў у заняпад. З прычыны страты эканамічнага значэньня ў 1766 годзе яго перавялі ў стан мястэчкаў[11]. У 1784 годзе тут знаходзіўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які накіроўваўся на адкрыцьцё Каралеўскага канала. На 1790 год у месьце было 360 дамоў[9]. У 1791 годзе Кобрынь зноў стаў сталіцай павету. 14 верасьня 1794 году расейскія акупацыйныя войскі А. Суворава разьбілі пад Дывінам перадавыя аддзелы паўстанцаў Т. Касьцюшкі і занялі места.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кобрынь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету[11]. Імпэратрыца расейская Кацярына II падаравала колішняе магдэбурскае места Сувораву.

У вайну 1812 году 27 ліпеня пад Кобрынем расейскія войскі здабылі першую перамогу над арміяй Напалеона. На 1817 год тут было 326 будынкаў, зь іх 4 камяніцы. У 1845 годзе месту даравалі новы, расейскі герб. У 1882 годзе пачаўся рух на лініі Палескае чыгункі Пінск — Жабінка, у Кобрыні зьявілася чыгуначная станцыя. У 1895 годзе пажар зьнішчыў траціну места. У пачатку ХХ ст. у Кобрыні было 25 камяніцаў і 1202 драўляных будынкаў, дзейнічалі 2 цэрквы, касьцёл, сынагога і некалькі юдэйскіх малітоўных школаў, працавалі павятовая вучэльня, прыходзкая вучэльня з жаночай зьменай, прыватная жаночая 1-клясная вучэльня, жыдоўская жаночая вучэльня і некалькі хедараў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Кобрынь абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[12].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Кобрынь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Кобрынь увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 20 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1817 год — 1427 чал., зь іх 899 юдэяў[13]; 1848 год — 1673 чал.[9]; 1878 год — 7789 чал. (4405 муж. і 3384 жан.), у тым ліку 2876 праваслаўных, 473 каталікі, 4431 юдэй, 9 магамэтанаў[13]; 1897 год — 10 355 чал.[9]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 8998 чал., зь іх паводле стану: мяшчанаў 6131, цэхавых 1389, шляхты 211, купцоў 204, духоўнага стану 88, вайскоўцаў 238, сялянаў 537, іншых станаў 200; паводле веры: праваслаўных 2100, каталікоў 585, пратэстантаў 232, юдэяў 6036, іншых веравызнаньняў 46[11]; 1907 год — 8754 чал.[14]; 1921 год — 8208 чал.[9]; 1931 год — 10 101 чал.[9]; 1956 год — 11 тыс. чал.[15]; 1959 год — 13,7 тыс. чал.; 1970 год — 24,9 тыс. чал.; 1972 год — 26,3 тыс. чал.[16]; 1991 год — 49,4 тыс. чал.; 1996 год — 51,6 тыс. чал.[17]; 1998 год — 51,9 тыс. чал.[18]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 50,8 тыс. чал.; 2006 год — 50,5 тыс. чал.; 2008 год — 51,1 тыс. чал.; 2009 год — 51 166 чал.[19] (перапіс); 2016 год — 52 655 чал.[20]; 2017 год — 52 964 чал.[21]; 2018 год — 53 177 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Кобрыні працуюць 9 сярэдніх, базавая, музычная і 2 спартовыя школы, школа-інтэрнат.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, 2 кінатэатры, дом культуры.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян і забудова Кобрыня маюць шматвекавую гісторыю. Пры ўтоку рэчкі Кобрынкі ў Мухавец у старажытнасьці заклалі першае ўмацаваньне, на якім пазьней збудавалі Верхні і Ніжні замкі. У канцы XVIII—XIX стагодзьдзяў цэнтар Кобрыня забудоўваўся цаглянымі двухпавярховымі жылымі дамамі, ніжнія паверхі якіх прызначаліся для крамаў і майстэрань.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
17 верасьня вуліца Слушная вуліца
Базылянская вуліца
Кляштарная вуліца (1921—1939)
Беларуская вуліца Рачная вуліца
Рэзьніцкая вуліца
Гразная вуліца (1864—1917)
Крывая вуліца (1921—1939)
Дзяржынскага вуліца Уладаўская вуліца
Інтэрнацыянальная вуліца Ратненская вуліца Славянская вуліца (1864—1917)
Лейбуша вуліца (1939—1941)
Кастрычніцкая вуліца Агародніцкая вуліца Мяшчанская вуліца (1864—1917)
Кобрынская вуліца (1921—1939)
Леніна вуліца Бабруйская вуліца Юзэфа Пілсудзкага вуліца
Матросава вуліца Прачысьценская вуліца Школьная вуліца (1921—1948)
Першамайская вуліца Пінская вуліца Усходняя вуліца (1915—1918)
3 мая вуліца (1921—1939)
Пралетарская вуліца Берасьцейская вуліца
Ганчарская вуліца
Бэрнацкага вуліца (1921—1939)
Савецкая вуліца Чаравачыцкая вуліца
Берасьцейская вуліца
Легіёнаў вуліца (1921—1934)
Браніслава Перацкага вуліца (1934—1939)
Свабоды плошча Рынак пляц
Суворава вуліца Губэрніяльная вуліца Сувораўская вуліца (1864—1917)
Рамуальда Траўгута вуліца (1921—1939)
Рэвалюцыйная вуліца (1944—1946)
Чырвонаармейская вуліца Балоцкая вуліца
Гарбарская вуліца
Заводзкая вуліца (1864—1912)
Петрапаўлаўская вуліца (1912—1917)
Польная вуліца (1921—1939)

З урбананімічнай спадчыны Кобрыня да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліца Мікольская (яшчэ адна гістарычная назва — Астрамецкая) і пляц Замкавы.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адбудаваная сядзіба Губэрня

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кобрынь — цэнтар турызму дзяржаўнага значэньня[22]. Дзейнічае Кобрынскі ваенна-гістарычны музэй імя Суворава (у адбудаванай сядзібе Губэрня), створаны за савецкім часам. Расейскі вайскавод Сувораў атрымаў места ў асабістую ўласнасьць па здушэньні паўстаньня за аднаўленьне незалежнасьці Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.

  • Гатэлі: «Беларусь», «Сувораў»

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынагога. Мастак А. Наліваеў
  • Забудова гістарычная (XVIII—XX стагодзьдзі; фрагмэнты)
  • Касьцёл Спачыну Найсьвяцейшай Панны Марыі (мураваны, позьні клясыцызм), збудаваны ў 1843 годзе. Касьцёл зачынілі ў 1962 годзе, вярнулі каталіцкай парафіі ў 1989 годзе.
  • Манастыр Сьвятога Спаса (XVIII—XIX стагодзьдзі)
  • Могілкі: новыя хрысьціянскія, старыя хрысьціянскія, юдэйскія
  • Парк пры былой сядзібе Тызенгаўзаў (1768)
  • Паштовая станцыя (XIX ст.)
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква Аляксандра Неўскага (1864—1868; мураўёўка)
  • Царква Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (1862)
  • Царква Сьвятога Юрыя (1889)
  • Царква Сьвятога Мікалая (драўляная, беларускае народнае дойлідзтва), збудаваная ў 1750-я гады, перанесеная ў Кобрынь у 1841 годзе[23]. Царкву зачынілі ў 1960-я гады, а сам будынак перадалі музэю. Зноў дзейнічае як царква з 1986 году.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паводле афіцыйнага напісаньня — Kobryn

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. С. 24.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 164.
  4. ^ Staszewski J. Słownik geograficzny. — Warszawa, 1959. S. 147.
  5. ^ Трубачев О. Н. Названия рек правобережной Украины. — М.: «Наука», 1968. С. 210.
  6. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 163—164.
  7. ^ а б в Грынявецкі В. Кобрын // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 116.
  8. ^ а б в Грынявецкі В. Кобрын // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 117.
  9. ^ а б в г д е ё ж з Князева, В. Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. Князева. — Мн., 2005.
  10. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  11. ^ а б в Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  12. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  13. ^ а б Sulistrowski F. Kobryń // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 205.
  14. ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  15. ^ Енциклопедія Українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; Гол. ред. проф., д-р В.Кубійович. — Париж; Нью-Йорк; Львів: «Молоде життя», 1991-2003.Т.1: Абаза Микола — Голов’янко Зиновій. — Львів, 1991-2003. Репринтне видання 1955-1984 років видавництва «Молоде життя». (укр.)
  16. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  17. ^ Казлоў Л. Кобрын // ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 218.
  18. ^ БЭ. Т. 8. — Менск, 1999. С. 368.
  19. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  21. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  22. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  23. ^ БЭ. Т. 8. — Менск, 1999. С. 369.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Кобрыньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў