Дакудаў 1
| Дакудаў лац. Dakudaŭ | |||
| Населены пункт | |||
Былая ўніяцкая царква | |||
| |||
| Краіна | Польшча | ||
|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Люблінскае | ||
| Павет | Бельскі | ||
| Гміна | Белая | ||
| Першыя згадкі | 1504 | ||
| Дата заснаваньня | 1504 | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 139 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 51°57′06″ пн. ш. 23°12′51″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 281 чал. (2011) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 21-500 | ||
| Нумарны знак | LBI | ||
| Дакудаў на мапе Польшчы Дакудаў | |||
Даку́даў (польск. Dokudów) — вёска ў Польшчы, на рацэ Жарніцы. Уваходзіць у склад гміны Белай Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Белай і за 90 км на паўночны ўсход ад Любліна.
Дакудаў — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, побач зь мястэчкам праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятой Параскевы Пятніцы, помнік архітэктуры першай траціны XX ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Дакудаў (пад назвай Леўкава) датуецца 1504 годам, калі Леў Багавіцін надаў ёй Магдэбурскае права. Паводле прывілею вялікага князя Аляксандра тут дазвалялася штогод праводзіць кірмаш і збудаваць замак на месцы старога гарадзішча. Пад 1529 годам мястэчка ўпамінаецца ўжо пад назвай Дакудаў.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Дакудаў увайшоў у Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. У XVI ст. у мястэчку дзеяў праваслаўны манастыр[1], які прыняў Берасьцейскую унію. У 1696 годзе ў Дакудаве з фундацыі Караля Станіслава Радзівіла збудавалі новую драўляную царкву. Да 1700 году мястэчка страціла Магдэбурскае права[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дакудаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год у Дакудаве было 93 будынкі. У 1875 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перавялі тутэйшую царкву пад уладу свайго ўрадавага сыноду (Маскоўскага патрыярхату).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дакудаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі, папярэдне яго разам з царквой спалілі расейскія войскі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дакудаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1928—1932 гадох тут збудавалі новую ўніяцкую царкву. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Дакудаў занялі войскі Трэцяга Райху.
У 1944 годзе Дакудаў занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польшчы. У 1947 годзе тутэйшую царкву перарабілі пад касьцёл[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 561 чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 281 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца прыдарожная
- Могілкі старыя праваслаўныя
- Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1928—1932, цяпер касьцёл Сьвятой Праксэды)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1696)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Дакудава
- Інтэр’ер былой царквы
- Прыдарожная капліца
- Капліца на могілках
- Магіла айца Бжускі
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Станіслаў Бжуска (1832—1865) — каталіцкі сьвятар, генэрал і капэлян часоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў
- Амфілохі (Вакульскі) (1862—1933) — праваслаўны сьвятар і япіскап, місіянэр
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Pawluczuk U.A. Życie monastyczne w II Rzeczypospolitej. — Białystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2007. S. 25.
- ↑ Krzysztofik R. Lokacje miejskie na obszarze Polski. Dokumentacja geograficzno-historyczna. — Katowice, 2007. S. 28—29.
- ↑ Katalog zabytków sztuki w Polsce. Województwo lubelskie powiat Biała Podlaska / red. K. Kolendo-Korczakowa, A. Oleńska, M. Zgliński. — Warszawa: Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk, 2006. S. 53-54.
- ↑ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 93.
| ||||||||