Воінь
| Воінь лац. Vojiń польск. Wohyń | |||
| Населены пункт | |||
Касьцёл Сьвятой Ганны | |||
| |||
| Краіна | Польшча | ||
|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Люблінскае | ||
| Павет | Радзынскі | ||
| Гміна | Воінь | ||
| Першыя згадкі | 1282 | ||
| Дата заснаваньня | 1555 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 51°45′23″ пн. ш. 22°47′06″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 2017 чал. (2011) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 21-310 | ||
| Нумарны знак | LRA | ||
| Сайт | wohyn.home.pl/j15/ | ||
| Воінь на мапе Польшчы Воінь | |||
Воінь (Вогінь, польск. Wohyń) — вёска ў Польшчы, на рацэ Півоні. Цэнтар сельскай гміны Радзынскага павету Люблінскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 12 км на ўсход ад Радзына і за 58 км на поўнач ад Любліна.
Воінь — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны каля мяжы з Малой Польшчай. Да нашага часу тут захаваліся драўляная капліца Сьвятога Язэпа і мураваны касьцёл Сьвятой Ганны, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Воінь (Воін) датуецца 1282 годам. 26 ліпеня 1531 году вялікі князь Жыгімонт Стары надаў месту Магдэбурскае права. У 1537 годзе тут, відаць, збудавалі царкву. 17 чэрвеня 1555 году вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў месту герб «у чырвоным полі чорны рак»[1].
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Воінь увайшоў у Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. Места было цэнтрам ключу. У 1661 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімер надаў пляц царкве ў Воіні. У 1794 годзе згарэў драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Воінь апынуўся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, у Радзынскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. У 1817 годзе Воінскае войтаўства налічвала 17 будынкаў, агулам у месьце было 228 будынкаў (у 1864 годзе — 264). У 1844 годзе тут збудавалі мураваны касьцёл. У 1881 годзе пажар зьнішчыў 100 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Воінь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Воінь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе места занялі войскі Трэцяга Райху.
У 1944 годзе Воінь занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польшчы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 2480 чал.; 1864 год — 2145 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 2017 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятой Ганны (1844)
- Могілкі старыя хрысьціянскія з капліцай Сьвятога Язэпа (XVIII ст.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 139.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 736.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893.
| ||||||||