Рэчыца (Столінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рэчыца
трансьліт. Rečyca
Старасьвецкі дом
Старасьвецкі дом
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Столінскі
Сельсавет: Рэчыцкі
Насельніцтва: 6074 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1655
Паштовы індэкс: 225520
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 51°51′35″ пн. ш. 26°47′30″ у. д. / 51.85972° пн. ш. 26.79167° у. д. / 51.85972; 26.79167Каардынаты: 51°51′35″ пн. ш. 26°47′30″ у. д. / 51.85972° пн. ш. 26.79167° у. д. / 51.85972; 26.79167
Рэчыца на мапе Беларусі ±
Рэчыца
Рэчыца
Рэчыца
Рэчыца
Рэчыца
Рэчыца
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Рэ́чыца[2]мястэчка[a] ў Беларусі, на левым беразе ракі Гарыні. Цэнтар сельсавету Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6074 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад Століна, за 238 км ад Берасьця, на шашы Р88. Чыгуначная станцыя Гарынь на лініі ЛунінецСарны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Рэчыцца ўпамінаецца ў 2-й палове XVIII ст. як пасаг (разам з Столінам) Ганны Каранеўскай, што выйшла замуж за Аляксандра Міхала Пацея. Іхная дачка Ідалія Пацей выйшла замуж за Адама Солтана, яе пасагам таксама былі Столін і Рэчыца. Адам Солтан падзяліў маёмасьць паміж дзецьмі: Столін атрымаў сын Аляксандар, а Рэчыцу — дачка Марыя, жонка графа Альфонса Серакоўскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Рэчыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Столінскай воласьці Пінскага павету. Ад Серакоўскіх вёска перайшла зноў да Солтанаў, да ўладальніка Століна Аляксандра. Ягоная дачка Стэфанія выйшла замуж за Ўладзімера дэ Вірыёна, а Рэчыца была яе пасагам, яшчэ частку маёнтку Вірыён выкупіў у свайго швагра і стаў адзіным ягоным гаспадаром.

Па адкрыцьці ў 1885 годзе чыгункі ЛунінецРоўна каля Рэчыцы пачала працаваць чыгуначная станцыя Гарынь. На 1886 год у вёсцы быў 31 двор, дзейнічала царква.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рэчыца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Рэчыца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Столінскім павеце Палескага ваяводзтва. Апошнім гаспадаром маёнтку была ўнучка Стэфаніі, жонка Яна Кулакоўскага.

У 1939 годзе Рэчыца ўвайшла ў БССР, у Столінскі раён Пінскай вобласьці, з 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. 6 ліпеня 1960 году Рэчыца атрымала афіцыйны статус працоўнага пасёлку. 29 траўня 2015 году пасялковы савет, цэнтрам якога зьяўлялася Рэчыца, пераўтварылі ў сельсавет[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1889 год — 132 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 948 чал.; 2000 год — 6,8 тыс. чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 6,6 тыс. чал.; 2009 год — 6280 чал.[6] (перапіс); 1 студзеня 2010 году — 6,3 тыс. чал.; 1 студзеня 2011 году — 6267 чал.; 1 студзеня 2012 году — 6243 чал.; 2016 год — 6096 чал.[7]; 2017 год — 6067 чал.[8]; 2018 год — 6074 чал.[1]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Рэчыцы працуюць 2 дашкольныя ўстановы, 2 сярэднія і музычная школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, кінатэатар, пошта, аптэка, лазьня.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыватная забудова

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вуліцы: Вакзальная, Гагарына, Гогаля, Горкага, Грыбаедава, Заводзкая, Камуністычная, Кірава, Клюбная, Маякоўскага, Мічурына, Новая, Партызанская, Прамысловая, Пушкіна, Садовая, Серафімовіча, Спартовая, Церабяжоўская, Чапаева, Школьная, Энэргетычная,
  • Завулкі: Берагавы, Вакзальны, Заводзкі, Кірава, Серафімовіча, Столінскі, Чапаева

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станцыя Гарынь

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сядзібна-паркавы комплекс дэ Вірыёнаў (канец XIX ст.)

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ афіцыйны статус — працоўны пасёлак

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 259.
  3. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Столинского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 97(рас.)
  4. ^ Krzywicki J. Rzeczyca (3) // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 137
  5. ^ БЭ. Т. 14. — Менск, 2002. С. 38.
  6. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Рэчыца (Столінскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў