Перайсьці да зьместу

Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Уніяцкія (грэка-каталіцкія) мітрапаліты (Вярхоўныя архібіскупы) Кіеўскія, Галіцкія і ўсяе Русі — зьверхнікі Ўніяцкай (грэка-каталіцкай) Царквы ў Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі ў 1596—1839 гадах. Пасьля свайго абраньня зацьвярджаліся Папам Рымскім.

Катэдра ўніяцкага Кіеўскага мітрапаліта знаходзілася ў Віленскім Прачысьценскім саборы[1].

Сёньняшняя афіцыйная навука лічыць, што Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты на працягу двох стагодзьдзяў не мелі сэнатарскіх годнасьцей у Рэчы Паспалітай і ўпершыню тытул сэнатара займеў толькі Тэадосі Растоцкі ў 1790 г. Аднак, гэта зьняпраўджваецца зьвесткамі дакумэнтаў. Гэтак, судовы вырак у справе мітрапаліта Календы 1672 г. наўпрост кажа, што мітрапаліт "яко сенаторъ до боку панъского для обърады добра речы посполитой на блиско наступуючы соймъ до Варшавы поспешать муситъ"[2]. Вырак Літоўскага Трыбунала 1677 г. паведамляе, што поўнае зраўнаньне правоў уніяцкіх мітрапалітаў з правамі рымска-каталіцкіх біскупаў адбылося між 1623 і 1632 гг. ("...документовъ, декретовъ и привилеев ... которыми особа его милости ксендза метрополиты зъ особами ихъ милостей ксенжи бискупов костела Римского во всемъ поровнана есть")[3].

Выява / герб Імя Гады служэньня Гады жыцьця Камэнтар
1Міхал Рагоза1596—15991540—1599у 1589—1596 праваслаўны мітрапаліт Кіеўскі
2Іпаці Пацей1599—16131541—1613ад 1593 біскуп Уладзімерскі і Берасьцейскі
3Язэп Руцкі1613—16371574—1637дагэтуль біскуп Галіцкі
4Рафал Корсак1637—16401595—1640дагэтуль біскуп Галіцкі, а таксама біскуп Тураўскі і Пінскі
5Антон Сялява1641—16551583—1655ад 1624 архібіскуп Полацкі
6Гаўрыла Календа1665—16741606—1674ад 1655 адміністратар мітраполіі і архібіскуп Полацкі
7Кіпрыян Жахоўскі1674—16931635—1693ад 1674 архібіскуп Полацкі
8Леў Шлюбіч-Заленскі1694—17081638—1708ад 1679 біскуп Уладзімерскі і Берасьцейскі
9Юры Віньніцкі1708—17131660—1713адміністратар ад 1708, біскуп Перамышльскі ад 1700
10Леў Кішка1714—17281668—1728ад 1711 біскуп Уладзімерскі і Берасьцейскі
11Атанас Шаптыцкі1729—17451685—1745ад 1715 біскуп Галіцкі, Львоўскі і Камянецкі
12Флярыян Грабніцкі1745—17621684—1762ад 1719 архібіскуп Полацкі
13Фэліцыян Піліп Валадковіч1762—17781697—1778ад 1756 біскуп Уладзімерскі і Берасьцейскі
14Леў Шаптыцкі1778—17791717—1779ад 1749 біскуп Галіцкі, Львоўскі і Камянецкі
15Ясон Смагаржэўскі1780—17881714—1788ад 1762 архібіскуп Полацкі
16Тэадосі Растоцкі1788—18051725—1805фактычна да 1795
17Іраклі Лісоўскі1806—18091734—1809фактычна ад 1795, не зацьверджаны Папам Рымскім, архібіскуп Полацкі ад 1784
18Рыгор Кахановіч1809—18141750—1814ад 1807 біскуп Луцкі і Астроскі
19Язафат Булгак1817—18381758—1838ад 1798 біскуп Берасьцейскі, ад 1828 Літоўскі, ад 1833 Беларускі (архібіскуп Полацкі)

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Кіеўская грэка-каталіцкая мітраполія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 91.
  2. Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. Т. 20. Вильна, 1893. с. 438.
  3. Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. Т. 15. Вильна, 1888. с. 355.