Перайсьці да зьместу

Сымон Зак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымон Зак
Szymon Żak
Род дзейнасьці пратэстанцкі дзяяч
Дата нараджэньня каля 1507
Месца нараджэньня Прашовіцы, Рэч Паспалітая
Дата сьмерці каля 1591
Месца сьмерці Бохня, Рэч Паспалітая
Месца вучобы
Занятак пастар, перакладнік, перакладнік Бібліі

Сымон Зак (па-польску: Szymon Żak; каля 1507, Прашовіцы, Рэч Паспалітая — каля 1591, Бохня, Рэч Паспалітая) — кальвінісцкі пастар, дзяяч Рэфармацыі ў Вялікім княстве Літоўскім і Малай Польшчы, багаслоўскі пісьменьнік, паэт і адзін з аўтараў перакладу Берасьцейскай Бібліі.

Сымон нарадзіўся ў сям’і мяшчаніна Марціна Зака. Правёў сваё дзяцінства ў Прашовіцах. У 15231526 гадох навучаўся ў Акадэміі ў Кракаве, праз тры гады атрымаў ступень бакаляўра. Ступень магістра была атрымана ім ў 1531 годзе, пазьней быў сьвятаром. Пасьля сканчэньня навучаньня кіраваў школай у Вавеле й займаў пасаду кантара катэдральнай школы Кракава. Сымон быў адным з найбольш выбітных гуманістаў, свабодна валодаў лацінскай, грэцкай мовамі й іўрытам. Увосень 1535 году паказаў сябе прыхільнікам кальвінізму. Празь нейкі час Зак пераехаў у Вялікае Княства Літоўскае да Мікалая Радзівіла Чорнага, дзе прымкнуў да кальвінскай суполкі.

У 15401548 гадох ён быў галоўным міністрам у Крыжановічах побач з Бохняй. Прыкладна ў 1549 годзе ён ажаніўся на Кацярыне Прэклятоўнай, якая нарадзіла яму двух дачок. У Берасьці займаў пасаду міністра.

Не зважаючы на тое, што Сымон Зак быў супярэчлівай постацьцю, бо меў рэпутацыю разбуральніка каталіцкай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім, ён карыстаўся ў канцы жыцьця павагай і папулярнасьцю. У сталым узросьце Зак пакутваў ад болю ў назе, якая замінала яму шпацыраваць. Быў пахаваны ў садзе ля сваёй хаты, бо як кальвініст ня мог быць пахаваны на мясцовых каталіцкіх могілках.

У 1956 годзе падчас будаўніцтва новага дома ў садзе, дзе быў пахаваны Сымон, былі выяўленыя рэшткі ягонай жонкі й дачкі.

  • Bibliografia Literatury Polskiej – Nowy Korbut, t. 3 Piśmiennictwo Staropolskie, Państwowy Instytut Wydawniczy, Warszawa 1965, s. 429-430

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]