Перайсьці да зьместу

Пётар (Карпусюк)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётар (Карпусюк)
япіскап Дзятлаўскі, вікары Наваградзкай епархіі
25 сьнежня 2014 — 6 чэрвеня 2020

япіскап Смаргонскі, вікары Наваградзкай епархіі
25 сьнежня 2013 — 25 сьнежня 2014

япіскап Друцкі, вікары Віцебскай епархіі
11 красавіка 2006 — 25 сьнежня 2013
НаступнікЯўсевій

япіскап Бабруйскі і Быхаўскі
24 сьнежня 2004 — 27 сьнежня 2005
ПапярэднікЛявонці (Бондар)
НаступнікСафроні (Юшчук)

Япіскап Тураўскі і Мазырскі
24 ліпеня 1992 — 24 сьнежня 2004
Наступнік[[Стэфан (Нешчарэт)|]]

Адукацыя
Дзейнасьцьсьвятар
Нарадзіўся5 студзеня 1959(1959-01-05)
Памёр6 чэрвеня 2020(2020-06-06) (61 год)
Прыняцьце сьвятога сану23 красавіка 1982
Прыцяцьце манаства18 сакавіка 1982
Япіскапская хіратонія24 ліпеня 1992

Узнагароды
ордэн сьвятога вялебнага Серафіма Сароўскага III ступені ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені ордэн вялебнай Эўфрасіньні Полацкай ордэн вялебнага Сергія Раданескага III ступені ордэн вялебнага Сергія Раданескага II ступені Медаль прападобнага Сергія Раданежскага I ступені Медаль прападобнага Сергія Раданежскага II ступені
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Япіскап Пётар (у сьвеце Віктар Пятровіч Карпусюк; нарадзіўся 5 студзеня 1959, Берасьце — 6 чэрвеня 2020) — беларускі праваслаўны дзяяч, япіскап.

Выхоўваўся бяз бацькі. У 1977—1979 гадах служыў у арміі. Службу нёс ля Лаўры прыпадобнага Сергія ў Сергіевым Пасадзе Маскоўскае вобласьці РСФСР. У 1979 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную сэмінарыю, у 1982 годзе ў Маскоўскую духоўную акадэмію, якую скончыў у 1986 годзе са ступеньню кандыдата багаслоўя. 18 сакавіка 1982 году пастрыжаны ў манахі, а 23 красавіка рукапакладзены ў ерадыяканы. Ад 1982 году нёс паслушаньне іпадыякана Найсьвяцейшага Патрыярха Маскоўскага Пімена (Ізьвекава). 15 красавіка 1989 году рукапакладзены ў ерэі, пасьля ўзьведзены ў сан ігумена. У 1990 годзе ўзьведзены ў сан архімандрыта й прызначаны аканомам Троіца-Сергіевае лаўры. У 1992 годзе прызначаны духоўнікам і будаўніком у стаўрапігіяльны Крыжаўзьнясенскі жаночы манастыр у Дамадзедаўскім раёне Маскоўскае вобласьці.

24 ліпеня 1992 году ў Пакроўскім катэдральным саборы Віцебску хіратанісаны на япіскапа Тураўскага й Мазырскага. 24 сьнежня 2004 году пераведзены на Бабруйскую й Асіповіцкую катэдру. 27 сьнежня 2005 году на рашэньне Сыноду вызвалены ад кіраваньня Бабруйскай япархіяй. 11 красавіка 2006 году прызначаны япіскапам Друцкім, вікарам Віцебскае й Аршанскае япархіі.

Памёр 6 чэрвеня 2020 году [1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]