Мікашэвічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікашэвічы
лац. Mikaševičy
Герб Мікашэвічаў Сьцяг Мікашэвічаў


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Лунінецкі
Насельніцтва: 12 665 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1647
Паштовы індэкс: 225687
СААТА: 1247510000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°13′0″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. / 52.21667° пн. ш. 27.46667° у. д. / 52.21667; 27.46667Каардынаты: 52°13′0″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. / 52.21667° пн. ш. 27.46667° у. д. / 52.21667; 27.46667
Мікашэвічы на мапе Беларусі ±
Мікашэвічы
Мікашэвічы
Мікашэвічы
Мікашэвічы
Мікашэвічы
Мікашэвічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мікашэ́вічы — места ў Беларусі, на рацэ Валхве. Уваходзяць у склад Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 12 665 чалавек[1]. Знаходзяцца за 54 км ад Лунінцу, за 282 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Каленкавічы. Рачны порт на Мікашэвіцкім канале.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Макашэвічы як сяло маёнтку Леніна Слуцкага княства датуецца 1785 годам. У гэты час яны налічвалі 3 двары і знаходзіліся ў валоданьні князёў Радзівілаў[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Мікашэвічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ленінскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні[3].

У 1880-я гады з пракладкай Палескіх чыгунак у Мікашэвічах пачала працаваць чыгуначная станцыя, неўзабаве паселішча стала мястэчкам. У пачатку XX ст. зямянін Агаркаў збудаваў у Мікашэвічах фанэрны завод дзеля перапрацоўкі драўніны, які здаў у арэнду Чуднеру; апошні пачаў узводзіць будынкі з чырвонай цэглы (цяперашнія дзіцячы садок, школьныя майстэрні).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Мікашэвічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мікашэвічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Мікашэвічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лунінецкім павеце Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Мікашэвічы ўвайшлі ў БССР, дзе ў студзені 1940 году атрымалі афіцыйны статус працоўнага пасёлку і сталі цэнтрам сельсавету Ленінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 9 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

З 8 чэрвеня 1950 да 20 студзеня 1960 году Мікашэвічы былі цэнтрам раёну. 25 жніўня 2005 году яны атрымалі афіцыйны статус гораду раённага падпарадкаваньня.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1996 год — 12 777 чал.; 1998 год — 14,7 тыс. чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 13,8 тыс. чал.; 2008 год — 13,9 тыс. чал.; 2009 год — 13 016 чал.[5] (перапіс); 2015 год — 12 855 чал.[6]; 2016 год — 12 759 чал.[7]; 2017 год — 12 693 чал.[8]; 2018 год — 12 665 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Мікашэвічах працуюць 3 школы і гімназія, 4 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, філія цэнтру дзіцячай творчасьці, навучальна-вытворчы камбінат.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месьце дзейнічаюць 2 бібліятэкі, Палац культуры і музычная школа.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заняткі спортам адбываюцца на мескім стадыёне, дзейнічае аўтамабільная школа «ДТСААФ», аддзелы дзіцяча-юнацкай спартовай школы.

Футбольны клюб «Граніт» гуляе ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў — РУВП «Граніт» і «Спэцжалезабэтон», харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Побач зь Мікашэвічамі знаходзіцца маляўнічы гранітны кар’ер. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гаспадарчая пабудова (пачатак XX ст.; цяпер у будынку дзейнічае рымска-каталіцкая капліца)
  • Касьцёл Маці Божай Каралевы (1936; цяпер у перабудаваным выглядзе выкарыстоўваецца як царква Сьвятога Яна Прадцечы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
  • Школа (1904)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лунінецкага р-на. — Мн.: Беларусь, 1995.
  3. ^ Jelski A. Mikaszewicze // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 393
  4. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 353.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]