Перайсьці да зьместу

Лунінец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лунінец
лац. Łuniniec
Населены пункт
Чыгуначная станцыя
Чыгуначная станцыя
Сьцяг Герб
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Лунінецкі
Першыя згадкі 1449
Геаграфія
Плошча 55 км²
Вышыня НУМ 139 м[1]
Часавы пас
Каардынаты 52°15′ пн. ш. 26°48′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 24 816 чал. (2018)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1647
Паштовыя індэксы 225642
СААТА 1247501000
Нумарны знак 1
Сайт luninets.brest.by
Лунінец на мапе Беларусі ±
Лунінец
Лунінец
Лунінец
Лунінец
Лунінец
Лунінец

Луніне́ц[3]  — места ў Беларусі, у міжрэччы Прыпяці і Цны. Адміністрацыйны цэнтар Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 24 816 чалавек[2]. Знаходзіцца за 240 км на ўсход ад Берасьця. Вузел чыгунак на Берасьце, Гомель, Баранавічы, Сарны і аўтамабільных шляхоў.

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім «Лунінец» мае зьвязак зь сялом Лунінам і азначае «малы Лунін». Тым часам назва старажытнага сяла паходзіць ад прозьвішча Лунь[4].

Існуе нявызначанасьць з націскам у назьве: Луніне́ц і Лу́нінец[3].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Першы пісьмовы ўпамін пра Лунінец (пад назвай Малы Лулін) як шляхецкае ўладаньне датуецца 1449 годам. У 1471 годзе сяло Лулінец маёнтку Ішкальдзі знаходзілася ў валоданьні Неміровічаў.

У 1552 годзе ўдава Я. П. Неміровіча Ганна Сапяжанка перадала Лунінец свайму прыёмнаму сыну ваяводу полацкаму Станіславу Давойне. На 1561 год маёнтак Луненец (Лунінец) знаходзіўся ў валоданьні Станіслава Станіслававіча Давойны — ваяводы полацкага і дзяржаўцы дрыскага, узятага ў маскоўскі палон у 1563 годзе. З гэтай прычыны вялікі князь Жыгімонт Аўгуст прызначыў апекуном усіх ягоных маёнткаў Станіслава Андрэевіча Давойну, старосту пінскага і кобрынскага. Пад 1571 годам упамінаецца сяло Лунінец Малы, у складзе Палескай воласьці маёнтку Ішкальдзі Наваградзкага павету, уладаньне Станіслава Станіслававіча Давойны, 53 дымы. Пад 1580 годам — двор Лунінец Малы, які быў цэнтрам маёнтку, уладаньнем князя Паўла Друцкага-Любецкага. Апошні разам зь іншымі маёнткамі прадаў Лунінец Мальхеру Сноўскаму Граўжыскаму, кашталяну віцебскаму, і ягонай жонцы Барбары Клачкоўне. На 1581 год Лунінец Малы быў у валоданьні Станіслававай Давойнавай — княгіні Барбары Саламярэцкай. Пад 1586 годам маёнтак Малы Лунінец быў супольным уладаньнеме князёўны Барбары Саламярэцкай і князя Паўла Друцкага-Любецкага, каралеўскага двараніна. На 1588 год сяло Лунінец (Лулінец) было ў валоданьні Мальхеравай Сноўскай, Граўжавай — Барбары Клачкоўны — кашталянавай віцебскай, якая перадала яго Мікалаевай Нарутовічавай — Барбары Купцаўне — земскай падскарбінай і пісаравай вялікай літоўскай. У гэты час у сяле існавалі панскі палац, царква, стадола, 75 дымоў[5] сялянаў-даньнікаў на чале з старцам і сем сялянаў-агароднікаў. Пад 1595 годам упамінаецца Малы Лунінец як сяло і маёнтак, уласнасьць Мікалаевай Нарушовічавай — Барбары Кунцавічоўны.

У 1617 годзе Якуб Кунцэвіч разам з сынам Мікалаем прадалі Лунінец і Дзяцелавічы Канстанціну Долмату. У 1622 годзе К. Б. Далмат перадаў Лунінец Дзятлавіцкаму манастыру[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лунінец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце[6] Менскай губэрні. На 1795 год тут было 75 двароў. У 1842 годзе маёнткі Дзятлавіцкага манастыра, у тым ліку Лунінец, перайшлі да расейскіх уладаў, а жыхароў перавялі ў катэгорыю дзяржаўных сялянаў.

У 1880-я гады будаваньне Палескіх чыгунак паспрыяла разьвіцьцю Лунінцу, які ператварыўся ў буйны чыгуначны вузел з вакзалам, дэпо і поштай. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лунінцы было 586 будынкаў, у тым ліку 4 камяніцы; існавалі царква, юдэйскі малітоўны дом, народная і чыгуначная вучэльні, чыгуначны лекарскі прыёмны пакой, хлебазапасны магазын, 19 крамаў, заезны двор, тры харчэўні, чатыры піцейныя ўстановы. У 1911—1912 гадох у мястэчку працаваў настаўнікам Якуб Колас.

За часамі Першай сусьветнай вайны Лунінец трапіў у прыфрантавую паласу, а ў 1918 годзе яго занялі нямецкія войскі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лунінец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, дзеяў рэгістрацыйны пункт тавараў Беларускай цэнтральнай гандлёвай палаты[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Лунінец увайшоў у склад Беларускай ССР[8]. У 1919—1920 гадох места займалі польскія войскі, бальшавікі, дзеялі аддзелы Булак-Булаховіча. У гэты час тут жыў вядомы авіяканструктар Павал Сухі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лунінец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымаў статус места і стаў цэнтрам павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Лунінец увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 10 ліпеня 1941 да 10 ліпеня 1944 году Лунінец знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У гэты час у навакольлі места дзеяла партызанская брыгада імя Кірава. У 1970-я гады ў Лунінцы збудавалі найбольшы ў Эўропе завод электрарухавікоў (цяпер «Палесьсеэлектрамаш»), рамонтна-мэханічны завод.

  • XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 624 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1884 год — 355 чал.; 1897 год — 3185 чал. (1674 муж. і 1493 жан.), у тым ліку праваслаўных 2512, юдэяў 293[9]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 8267 чал.; 1972 год — 14,2 тыс. чал.[10]; 1989 год — 23,2 тыс. чал.; 1996 год — 24,3 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 23,9 тыс. чал.; 2008 год — 24,2 тыс. чал.; 2009 год — 23 608 чал.[11] (перапіс); 2015 год — 24 220 чал.[12]; 2016 год — 24 412 чал.[13]; 2017 год — 24 712 чал.[14]; 2018 год — 24 816 чал.[2]
Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
17 верасьня вуліцаКажан-Гарадоцкая вуліца[15]25 лістапада вуліца[16]
50 год Кастрычніка вуліцаЗемскі бульвар[15]
Банкавая вуліца[16]
Младзяноўскага вуліца (1928—1939)[16]
Гагарына вуліцаЦаркоўная вуліцаНезалежнасьці алея (частка, ад Старасельскай)
84-га Палку палескіх стральцоў (частка, ад Старасельскай; 1928—1939)
Даватара вуліцаПустая вуліца
Леніна плошчаГандлёвая вуліца
Рынак пляц
Мэліярацыйная вуліцаФабрычны завулак
Польная вуліца
Панцялеева вуліцаСтарасельскі завулак[17]
Піянэрская вуліцаРынкавы завулак[17]Юзэфа Панятоўскага вуліца (1928—1939)[16]
Паркавая вуліцаМогілкавая вуліца[18]
Савецкая вуліцаСадовая вуліца[15]Юзэфа Пілсудзкага вуліца[16]
Сялянская вуліцаБрадзілаўская вуліца
Брадзілаўка вуліца
Фрунзэ вуліцаКрывы завулак[17]
Садовая вуліца (частка за бібліятэкай)[16]
Чырвонай арміі вуліцаЛягова вуліца[15]Легіёнаў вуліца (1928—1939)[16]
Чырвоная вуліцаСтарасельская вуліца (частка)
Шырокапясковая вуліца або Шырокая Пясковая вуліца (частка)
Генэрала Пярацкага вуліца (частка, адпаведная Шырокапясковай; 1934—1939)[19]
Бярнацкага вуліца (частка, адпаведная Старасельскай; 1938—1939)
Якуба Коласа вуліцаБалотная вуліца
Завальная вуліца[20]

З урбананімічнай спадчыны Лунінца да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Акружная, Адама Міцкевіча, Віленская, Гомельская, Лясная, Палеская, Прыпяцкая (раней Школьны завулак[19] ), Смаленская, Сянная[16], Фабрычная, завулікі Глухі, Ліпавы, Малы і Сухі, на Залесьсі — вуліца Баханова, завулкі Вязкі, Кароткі і Мокры[15].

Гістарычная мясцовасьць Лунінцу — прадмесьце Залесьсе.

Прадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасьці.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Слоніма
  • РУВП «Лунінецкі рамонтна-мэханічны завод»
  • Філія «Нарыхтоўча-вытворчы камбінат „Палесьсе“» Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства
  • ААТ «Лунінецкі малочны завод»
  • ААТ «Лунінецлес»
  • Філія «Лунінецкі хлебазавод» РУВП «Берасьцехлебпрам»

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дзее Лунінецкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Юбілейная».

  • Касьцёл Сьвятога Язэпа (1931)
  • Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (1912—1921)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Сынагога
  • Царква (XVIII ст.)
  1. GeoNames (анг.) — 2005.
  2. 1 2 3 Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 194.
  4. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 213.
  5. 1 2 ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 221.
  6. Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 830
  7. Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  8. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лунінецкага р-на. — Мн.: Беларусь, 1995.
  10. Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  11. Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа»
  13. Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. 1 2 3 4 5 Janoczkin Ś. Kartografia łuniniecka // ECHA Polesia. № 1(61), 2019. S. 33.
  16. 1 2 3 4 5 6 7 8 Janoczkin Ś. Kartografia łuniniecka // ECHA Polesia. № 1(61), 2019. S. 35.
  17. 1 2 3 Janoczkin Ś. Kartografia łuniniecka // ECHA Polesia. № 1(61), 2019. S. 31.
  18. Janoczkin Ś. Kartografia łuniniecka // ECHA Polesia. № 1(61), 2019. S. 30.
  19. 1 2 Janoczkin Ś. Kartografia łuniniecka // ECHA Polesia. № 1(61), 2019. S. 37.
  20. Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Брестчина. — Минск, 2009.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Лунінецсховішча мультымэдыйных матэрыялаў