Перайсьці да зьместу

Ігар Карнялюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Карнялюк
Ігар Яўгенавіч Карнялюк
Дата нараджэньня 16 лістапада 1962
Месца нараджэньня Берасьце, СССР
Грамадзянства Сьцяг СССР СССР, Сьцяг Расеі Расея
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар, сьпявак
Навуковая сфэра поп, сымфанічны рок, сынці-поп і neoclassical music[d]
Гады дзейнасьці 1982 — цяпер
Жанры поп
Вакал тэнар[d]
Інструмэнты клявішны музычны інструмэнт[d] і голас[d]
Узнагароды
заслужаны дзяяч мастацтваў Расейскай Фэдэрацыі
Сайт igorkorneluk.ru

І́гар Яўге́навіч Карнялю́к (16 лістапада 1962, Берасьце, БССР) — савецкі і расейскі музы́ка і кампазытар.

Пасьля 8-е клясы, у 1977 годзе, паступіў у Берасьцейскую музычную вучэльню №1[1] на тэарэтыка-кампазытырскае аддзяленьне. Але ўжо праз год зьехаў у Ленінград[2].

У 1982 годзе скончыў музычную вучэльню пры Ленінградзкай кансэрваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава, у 1987 скончыў Ленінградзкую кансэрваторыю па клясе кампазыцыі. Як кампазытар, Ігар фармаваўся на творчасьці Queen, «Могучей кучки». З 1985 па 1988 Ігар Карнялюк працаваў музычным кіраўніком Ленінградзкага тэатру «Буф» і складаў для яго музыку. У 1985 годзе адбыўся фанаграфічны дэбют кампазытара: фірма «Мэлёдыя» выпусьціла міньён «Мальчик с девочкой дружил» у выкананьні А. Асадуліна. У 1988 годзе Карнялюк пачынае сольную кар’еру ў тэлепраграме «Музычны рынг», упершыню выходзіць у фінал фэсту «Песьня году».

Ігар Карнялюк ёсьць аўтарам музыкі да фільмаў «Бандыцкі Пецярбург», «Неба і зямля», «Легенда пра Тампука», «Ідыёт», «Расейскі пераклад», «Тарас Бульба», тэлесэрыялу «Майстар і Маргарыта».

Ігар Карнялюк — аўтар больш за 200 папулярных песьняў.[3] Як кампазытар і аўтар-выканаўца Ігарь напісаў музыку і выканаў наступныя песьні:

  • Билет на балет
  • Будем танцевать
  • Возвращайся
  • Город, которого нет
  • Дожди
  • Дым
  • Клёво
  • Мало-ли…
  • Месяц май
  • Милый
  • Пора домой
  • Ходим по Парижу

Кружэлкі зь песьнямі Ігара Карнелюка[4]:

  • 1988 — Билет на балет
  • 1990 — Подожди
  • 1994 — Я не могу так жить
  • 1994 — Мои любимые песни
  • 1998 — Привет, а это Корнелюк!
  • 2003 — Саундтрек к сериалу «Бандитский Петербург»
  1. ^ Культурнае жыццё Брэста 1945 - 1990-я гг. Культурнае жыццё Брэста 1945 - 1990-я гг.. Берасьцейскі гарадзкі выканаўчы камітэт (11 лістапада 2008). Праверана 8 красавіка 2009 г.
  2. ^ Информация о персоне: Игорь Корнелюк (рас.). RussianDVD.com. Праверана 8 красавіка 2009 г.
  3. ^ Ігар Карнялюк: Я, как и Бах, мастеровитый человек (рас.)
  4. ^ Диски с песнями И. Корнелюка (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]