Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Берасьцейскі ўнівэрсытэт
Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна
Заснаваны 6 чэрвеня 1945 (74 гады таму)
Тып Урадавы
Рэктар Ганна Сендзер[1]
Факультэтаў 11
Колькасьць пэрсаналу 600 (2012)
Колькасьць студэнтаў 10 тыс. (2012)
Месцазнаходжаньне
Горад Берасьце
Краіна Беларусь
Кампус Гарадзкі
Былыя назвы Берасьцейскі настаўніцкі інстытут (да 1950 г.), Берасьцейскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (да 1995 г.)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.brsu.by

Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна" (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Берасьце.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Установа адукацыі Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — найстарэйшы ВНУ Берасьцейшчыны. 6 чэрвеня 1945 г. Савет народных камісараў БССР зацьвердзіў Пастанову № 801 аб стварэньні Берасьцейскага настаўніцкага інстытуту. У 1950 г. ВНУ пераўтварылі ў Берасьцейскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут. У 1995 годзе ён быў ператвораны ва ўнівэрсытэт. На чэрвень 2003 г. існавала 12 факультэтаў і 53 катэдры. Працавалі каля 750 выкладнікаў, зь іх 20 дактароў навук і 246 кандыдатаў навук. Навучаліся 8697 студэнтаў, зь іх звыш 5200 (60%) на дзённым аддзяленьні і 4150 (48%) на платнай аснове. Конкурс на ўступных іспытах перавыcbў 3 чалавекі на месца, што было прынамсі 10-м найбольшым паказьнікам у Беларусі[2]. На 2012 год навучаньне вялося па трох профілях: навуковаму, гуманітарнаму і пэдагагічнаму. На 52 катэдрах унівэрсытэта працавалі каля 560 выкладчыкаў, сярод якіх 20 дактароў навук і прафэсараў, 240 кандыдатаў навук і дацэнтаў.

Рэктары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У структуры ўнівэрсытэта 11 факультэтаў:

  • біялягічны факультэт;
  • юрыдычны факультэт;
  • геаграфічны факультэт;
  • гістарычны факультэт;
  • сацыяльна-пэдагагічны факультэт;
  • філялягічны факультэт;
  • факультэт фізычнага выхаваньня,
  • факультэт замежных моваў;
  • фізыка-матэматычны факультэт;
  • псыхоляга-пэдагагічны факультэт;
  • факультэт даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі.

Для паступленьня ва ўнівэрсытэт неабходна пасьпяхова здаць цэнтралізаванае тэставаньне. Дзейнічае бакаляўрыят, магістратура і асьпірантура. Дзейнічае Савет па абароне кандыдацкіх дысэртацый. Ва ўнівэрсытэце працуе рэдакцыйна-выдавецкі аддзел. Выдаецца газэта «Берасьцейскі ўнівэрсытэт», навукова-тэарэтычны часопіс «Весьнік Берасьцейскага ўнівэрсытэта», Электронныя вучэбныя выданьні выкладчыкаў.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выпускнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выкладчыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Альбэрт Багдасараў — горны інжынэр-геоляаг, кандыдат геолага-мінэралягічных навук, прафэсар, дасьледнік бурштыну на Берасьцейскім Палесьсі. Філятэліс. Судзьдзя рэспубліканскай катэгорыі па футболе.
  • Максім Багдасараў — геоляг, доктар геоляга-мінэралягічных навук, прафэсар
  • Аляксандар Вабішчэвіч — доктар гістарычных навук, прафэсар, дасьледнік нацыянальна-культурнага і канфэсійнага жыцьця беларусаў і іншых народаў у складзе Польшчы ў 1918—1939 гг.
  • Уладзімер Гарбацкі — доктар гістарычных навук, прафэсар, дасьледнік стараабрадніцтва ў Беларусі.
  • Уладзімер Калесьнік — літаратуразнаўца і крытык, грамадзка-культурны дзяяч.
  • Канстанцін Красоўскі — доктар геаграфічных навук, прафэсар.
  • Лідзія Лысюк — доктар псіхалагічных навук, прафэсар.
  • Вера Ляшук — літаратуразнаўца, кандыдат філялягічных навук, прафэсар, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў па літаратурным краязнаўстве.
  • Яўген Разэнблат — гісторык, дасьледнік Галакосту на тэрыторыі Заходняй Беларусі
  • Аляксей Рубцоў — выкладчык катэдры расейскай і замежнай літаратуры.
  • Антон Ус — мастацтвазнаўца, выпускнік Інстытуту чырвонай прафэсуры, абвінавачаны ў нацыяналізме і рэпрэсаваны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [1]
  2. ^ а б Юры Рубашэўскі. Мечыслаў Часноўскі: «Мы — унівэрсытэт без усякіх агаворак» // Зьвязда : газэта. — 18 чэрвеня 2003. — № 150-151 (24834-24835). — С. 3. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]