Бярозаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Бярозаўскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Берасьцейская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Бяроза
Найбуйнейшыя гарады Бяроза, Белаазёрск
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Насельніцтва (2018) 62 882[1]
Шчыльнасьць 44,5 чал./км²
Плошча 1412,77[2] км²
Месцазнаходжаньне Бярозаўскага раёну
Бярозаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бяро́заўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі з цэнтрам у горадзе Бярозе. Бярозаўскі раён мяжуе з Івацэвіцкім, Іванаўскім, Драгічынскім, Кобрынскім і Пружанскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бярозаўскі раён адміністрацыйна падзелены на 11 сельсаветаў: Бярозаўскі сельсавет (10 вёсак), Зьдзітаўскі сельсавет (8 вёсак), Малецкі сельсавет (16 вёсак), Міжлескі сельсавет (8 вёсак), Першамайскі сельсавет (8 вёсак), Пескаўскі сельсавет (9 вёсак), Сакалоўскі сельсавет (5 вёсак), Сігневіцкі сельсавет (20 вёсак), Спораўскі сельсавет (2 вёскі), Стрыгінскі сельсавет (8 вёсак) і Сялецкі сельсавет (16 вёсак). Усяго ў Бярозаўскім раёне 112 населеных пунктаў (у тым ліку Бяроза і Белаазёрск).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бярозаўская гідраэлектрастанцыя

Раён быў сфармаваны ў 1940 годзе пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да СССР. У 1958—1967 гадах у раёне была пабудаваная гідраэлектрастанцыя. Для працаўнікоў электрастанцыі ў 1958 годзе быў збудаваны горад Белаазёрск. Таксама ў пасьляваенныя гады пад Бярозай была разьмешчаная эскадрыльля савецкай авіяцыі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы Берасьцейскай вобласьці, займае паўднёва-ўсходнюю частку Прыбужанскай раўніны і паўночна-заходнюю частку Прыпяцкага Палесься. Працягласьць з захаду на ўсход 48 км, з поўначы на поўдзень — 41 км.

Праз тэрыторыю раёну працякае рака Ясельда. Найбольшыя вадаёмы — азёры Чорнае, Спораўскае, Белае, вадасховішча Сялец. Рэчкі і азёры займаюць 100 км². На тэрыторыі раёну знаходзіцца 17 водных аб’ектаў, прыдатных для рыбагаспадарчага выкарыстаньня.

На тэрыторыі Бярозаўскага раёну часткова ляжыць рэспубліканскі біялягічны заказьнік «Спораўскі».

Лес займае 25,2 % тэрыторыі раёну. Асноўны лесафондатрымач — Івацэвіцкая лясгаспадарка. Плошча паляўнічых угодзьдзяў Бярозаўскага раёну складае 115 тысячаў га.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 66 988 чал.[3] (перапіс); 2016 год — 63 710 чал.[4]; 2017 год — 63 338 чал.[5]; 2018 год — 62 882 чал.[1]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы раёну вырабляюць сельскагаспадарчую прадукцыю, керамічную плітку, будаўнічыя матэрыялы, тэкстыль. Праз раён праходзяць важная аўтамабільная траса і чыгунка, якія злучаюць Берасьце і Менск.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары і ўраджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  3. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  4. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Бярозаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў