Лагішын
Лагішын лац. Łahišyn | |||||
![]() У цэнтры мястэчка | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1495 | ||||
Магдэбурскае права: | 20 жніўня 1569 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Пінскі | ||||
Сельсавет: | Лагішынскі | ||||
Плошча: | 3,5 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 1932 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 552 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 165 | ||||
Паштовы індэкс: | 225740 | ||||
СААТА: | 1254847906 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°20′22″ пн. ш. 25°59′20″ у. д. / 52.33944° пн. ш. 25.98889° у. д.Каардынаты: 52°20′22″ пн. ш. 25°59′20″ у. д. / 52.33944° пн. ш. 25.98889° у. д. | ||||
Лагішын на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Лагішын | |||||
![]() |
Лагі́шын[2] — мястэчка ў Беларусі, у міжрэччы Ясельды і Вісьліцы. Уваходзіць у склад Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам Лагішынскага сельсавету. Насельніцтва на 2018 год — 1932 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 28 км ад места і чыгуначнай станцыі Пінску, за 203 км ад Берасьця; на аўтамабільнай дарозе Р6 (Пінск — Івацэвічы).
Лагішын — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), вядомае цудоўным абразам Маці Божай каралевы Палесься.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Лагішын датуецца 1495 годам[3]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У XVII ст. мястэчка стала цэнтрам нагродавага староства ў валоданьні Радзівілаў, пазьней — Агінскіх, Любецкіх.
20 жніўня 1569 і 28 траўня 1570 году Лагішын атрымаў Магдэбурскае права[3]. 25 лютага 1633 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза пацьвердзіў местачковы герб: «у блакітным полі воўк на ласіных нагах»[4]. У 1634 годзе тут збудавалі мураваны[3] касьцёл на сродкі старосты пінскага Альбрэхта Радзівіла, пазьней пры ім утварылася місія езуітаў і шпіталь. У касьцёле захоўваўся абраз Найсьвяцейшай Панны Марыі, які лічыўся цудоўным.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лагішын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Пінскага павету Менскай губэрні. У XIX ст. у мястэчку дзейнічалі млыны Айзэнбэрга, Хазана і Дубміскага, Марцінкевіча, Бунькевіча, алейня і млын Цыпэрштэйна, гарбарня Фрыдмана.
Пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл у Лагішыне пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), у 1897 годзе будынак згарэў; пазьней на ягоным месцы збудавалі Спаскую царкву. У 1874 годзе ў мястэчку выбухнула паўстаньне супраць свавольства ўладаў, якое здушылі два батальёны пяхоты і сотня казакоў. Неўзабаве аднак лагішынцы дамагліся поўнага апраўданьня, а вінаватыя ў злоўжываньні панесьлі пакараньне. У 1881 годзе ў мястэчку збудавалі мураваныя гандлёвыя рады. На 1886 год існавалі школа, царква (з 1845 году), капліца, сынагога, 10 крамаў. У 1893 годзе адкрылася юдэйская малітоўная школа. У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў паблізу Лагішына знаходзіўся фальварак Сімановічаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лагішын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лагішын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[5]. Таго ж году ў мястэчку выбухнула антыбальшавіцкае паўстаньне. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лагішын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пінскага павету Палескага ваяводзтва. 1 красавіка 1934 году паселішча страціла статус места[6]
У 1939 годзе Лагішын увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам Лагішынскага раёну Пінскай вобласьці (з 25 сьнежня 1962 году ў Пінскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 22 сьнежня 1959 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
10 траўня 1997 году ў Лагішыне ўрачыста каранавалі абраз Маці Божай — Каралевы Палесься[7]. 18 верасьня 1998 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны гербу мястэчка. 25 лістапада 2014 году Лагішынскі пасялковы савет рэарганізавалі ў сельсавет[8].
- Мястэчка на старых здымках
-
Асьвячэньне касьцёла
-
Касьцёл
-
Каплічка
-
Капліца могілкавая
-
Царква
-
Царква, інтэр’ер
-
Капліца каля царквы
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1884 год — 2,8 тыс. чал.[9]
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 3351 чал.; 1921 год — 1984 чал.; 1959 год — 3 тыс. чал.[10]; 1996 год — 3120 чал.[11]; 1998 год — 3 тыс. чал.[12]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,6 тыс. чал.; 2008 год — 2,5 тыс. чал.; 2009 год — 2372 чал.[13]; 2016 год — 2022 чал.[14]; 2017 год — 1990 чал.[15]; 2018 год — 1932 чал.[1]
Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Лагішыне працуюць сярэдняя і музычная школы, 2 дашкольныя ўстановы.
Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзейнічаюць дом культуры і 2 бібліятэкі.
Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Лагішыне ёсьць свая бэйсбольная каманда «Лагішынскія ваўкі»[16].
Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Партызанская вуліца | Школьная вуліца[17] |
Паводле перапісу 1874 году, у Лагішыне існавала Каўняцінская вуліца[18], у тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Касьцельная вуліца[19].
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, мэханічны завод, лясьніцтва і інш.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзейнічае Лагішынскі гістарычна-краязнаўчы музэй[20].
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1907—1910)
- Могілкі: хрысьціянскія; юдэйскія
- Царква Сьвятога Спаса (1892; мураўёўка)
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды Лагішына
-
Капліца
-
Старая камяніца
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Адам Нарушэвіч (1733—1796) — гісторык, паэт, перакладнік
- Марцін Антоні Паўловіч (1789—1830) — геоляг, асьветнік
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 222.
- ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 177.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 1 stycznia 1934 r. o zniesieniu ustroju miejskiego w mieście Łohiszynie, w powiecie pińskim, województwie poleskiem, Dz.U. Nr 7, poz. 49(пол.)
- ^ Ракіцкі В. Лёс цудадзейных беларускіх абразоў, Радыё Свабода, 1 чэрвеня 2006 г.
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пинского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 25 ноября 2014 г. № 51(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ Jelski A. Łohiszyn // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 682.
- ^ Rąkowski G. Czar Polesia. — Pruszków: Rewasz, 2001.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 326.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 89.
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Логишинские волки
- ^ Праект сынагогі на Школьнай вуліцы 1927 году
- ^ Place Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi
- ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 35.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Дарашэнка Л. Пад шатамі Маці Божай Лагішынскай // Ave Maria. № 5 (133), 2006 г.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|