Перайсьці да зьместу

Славатычы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славатычы
лац. Słavatyčy
Населены пункт
Вясковая вуліца
Вясковая вуліца
Герб
Краіна Польшча
Ваяводзтва Люблінскае
Павет Бельскі
Гміна Славатычы
Магдэбурскае права 1577
Геаграфія
Вышыня НУМ 153 м
Часавы пас
Каардынаты 51°45′46″ пн. ш. 23°33′10″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 2738 чал. (2006)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 21-509
Славатычы на мапе Польшчы
Славатычы
Славатычы
Славатычы

Славатычы (польск. Sławatycze) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бугу. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2006 год — 2738 чалавек. Знаходзіцца за 50 км ад Белай, каля беларуска-польскай граніцы.

Славатычы — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Новая царква-мураўёўка, касьцёл і старая царква, 1915—1918 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Першы пісьмовы ўпамін пра Славатычы датуецца 1499 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва.

У XVI ст. Славатычы перайшлі ад Ляшчынскіх да Радзівілаў. У 1577 годзе з ініцыятывы Караля Станіслава Радзівіла места атрымала Магдэбурскае права, а 15 лютага 1693 году — герб «ў залатым полі чорны арол пад княжацкай мітрай, на грудзях якога блакітны шыльд з гербам „Ражкі“»[1].

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Славатычаў ліцьвінамі: у матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэтуту пад 1775 годам значыцца Pusch Dan. Gottlob Ernest., Slawaticza-Litthuan[us][2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Славатычы апынуліся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год у Славатычах было 249 будынкаў, на 1864 год — 207.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Славатычы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Славатычы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Славатычы занялі войскі Трэцяга Райху.

У 1944 годзе Славатычы занялі савецкія войскі, па чым іх зноў перадалі Польшчы.

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1602 чал.; 1864 год — 1923 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2738 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1913-1919)
  • Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя, юдэйскія
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1910–1912; мураўёўка)

Страчная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Царква Покрыва Багародзіцы (XVIII ст.)
  1. Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 232.
  2. Die Matrikel der Albertus-Universität zu Königsberg i. Pr. 1544—1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657—1829. — Leipzig, 1911/1912. S. 539.
  3. Chlebowski B. Sławatycze // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 773.