Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Берасьце)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Краіна Беларусь
Места Берасьце
Каардынаты 52°04′59.87″ пн. ш. 23°39′32.1″ у. д. / 52.0832972° пн. ш. 23.658917° у. д. / 52.0832972; 23.658917Каардынаты: 52°04′59.87″ пн. ш. 23°39′32.1″ у. д. / 52.0832972° пн. ш. 23.658917° у. д. / 52.0832972; 23.658917
Дата заснаваньня XVII ст.
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў на мапе Беларусі
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў

Царква́ Сьвяты́х Апо́сталаў Пятра́ і Па́ўла і манасты́р базыля́наў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Берасьці. Знаходзіўся ў Старым Месьце, на Базылянскай вуліцы. Твор архітэктуры віленскага барока.

Комплекс складаўся з царквы, манастырскага корпуса і будынка вучэльні. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі сьпярша зачынілі і зруйнавалі манастыр, а потым, у 1835 г. перабудавалі царкву ў афіцэрскае казыно, якок атрымала назву «Белы палац». Па Другой сусьветнай вайне будынак былога храму, які пацярпеў у вайну, пасьля 1953 г. савецкія ўлады загадалі разабраць. Да нашага часу захаваліся падмуркі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рашэньне пра заснаваньне ў Берасьці базылянскага манастыра было прынята ў 1629 годзе, на пятай генэральнай капітуле ордэну ў Жыровічах. Прыняты дакумэнт абавязваў протаархі­мандрыта базылянскага закону каб той, «усмотревши, где способное мейсце, в месте Бересцейском пляц купил и потом на нем церковь и монастырок... збудовал: ажэбы зараз, прынамней иноков два там мешкало, которые её способили на материю: цэглу, вапну и дерево до выставення парадное цэркви и монастыря...».[1] У 1629 годзе Кіеўскі ўніяцкі мітрапаліт Язэп Руцкі і харунжы берасьцейскі Габрыель Яленскі зрабілі фундуш для заснаваньня ў Берасьці манастыра базылянаў Сьвятой Тройцы. Месца для яго было абранае на былым пажарышчы, непадалёку ад катэдральнай царквы сьв. Мікалая, дзе была абвешчана Берасьцейская царкоўная унія ў 1596 годзе. На момант набыцьця ўчастка зямлі пад царкву і манастыр ім валодалі два берасьцейскія мытнікі — юдеі Шмуль Майжэшовіч і Лейзэр Лазаровіч. Участак абмяжоўваўся з паўднёвага боку катэдральным пляцам, з усходняга — абарончым ровам і Віленскай брамай, з поўначы і захаду — вуліцамі Жыдоўскай і Базылянскай.[1] Да 1631 году скончылася будаваньне драўляных царквы і манастыра[2]. Манастыр сьв. апосталаў Пятра і Паўла ў Берасьці ўваходзіў у склад Літоўскай Кангрэгацыі Сьвятой Тройцы Ордэну базылянаў.

Першапачатковы фундуш базылянскага манастыра сьв. апосталаў Пятра і Паўла ў Берасьці, забясьпечаны 30000 злотых чынша з уладаньняў Габрыеля Яленскага, у 1687 годзе быў павялічаны на 20000 злотых Казімерам Валовічам — абозным ВКЛ.[1] Пры базылянскім манастыры існаваў таксама шпіталь і рэзыдэнцыя япіскапа.

Будаўніцтва новай мураваной базылянскай царквы сьв. Пятра і Паўла пачалося пры ігумене а. Дыянізію Дамброве, у 1762-1766 гг. «за кошт сродкаў і стараньняў правінцыі Літоўскай». У 1774 годзе, калі ігуменам быў а. Яўхім Кучынскі, у сувязі з пачаткам палітычнага крызысу ў Рэчы Паспалітай, будаўніцтва незавершанай (бязь вежаў) мураванай царквы берасьцейскія базыляне вымушаныя былі тэрмінова закансэрваваць да лепшых часоў і асьвяціць. Асьвячэньне базылянскага храму зьдзейсьніў кобрынскі архімандрыт Люцыд Вейрыловіч.[1]

Манастыр сьв. апосталаў Пятра і Паўла ў Берасьці неаднойчы абіраўся месцам правядзеньня генэральнай капітулы Ордэну базылянаў. Такія пасяджэньні генэральнай капітулы базылянаў адбываліся ў Берасьці ў 1747, 1751, 1759, 1772 гадах.[3].

Вядомыя наступныя імёны ігуменаў базылянскага манастыра сьв. апосталаў Пятра і Паўла ў Берасьці: Нікадым Кашыц (1711), Язафат Рагінскi (1712), Сьцяпан Літвінка (1723), Ян Альшэўскі (1730), Дыянізі Дамброва-Остым (1757, 1759).[3].

Пасьля забароны езуітаў у 1775 г. берасьцейскім базылянам быў перададзены калегіюм езуітаў у Берасьці. Таксама ў Берасьці базыляне ў тыя часы апекаваліся парафіяльнай школай, якая была закладзена пры спрыяньні князя Адама Чартарыйскага і ўтрымліваласяя за кошт места.[3]. Наогул, школа, якая дзейнічала пры базылянскім манастыры, згадваецца ўпершыню ў 1670 годзе Пахомам Агілевічам, генэральным вікарыем протаархімандрыта Ордэну базыльянаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) царква і манастыр працягвалі дзейнічаць. У 1819 годзе правінцыял базылянаў Цэзары Камінскі так апісваў стан сьвятыні: «...Фасад з муру ўзьведзены зь дзьвюмя вежамі i чатырма пілястрамі, дагэтуль няскончаны дзеля сьціплага фундушу». Аднак нават у няскончаным выглядзе царква сьв. Пятра і Паўла ў Берасьці зьяўляецца адной з найбольш цікавых базылянскіх сьвятыняў, пабудаваных на тэрыторыі Літоўскай правінцыі Ордэну базылянаў у трэцяй чвэрці XVIII стагодзьдзя.[1] У 1823 годзе ўпамінаюцца дзьве вежы над царквой.

Падмуркі царквы

У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці ў 1831 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна ліквідавалі манастыр. У 1840 годзе будынак царквы перабудавалі пад Белы палац, будынкі манастыра — зруйнавалі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Другую сусьветную вайну будынак царквы нязначна пацярпеў. У 1950-я гады савецкія ўлады разабралі помнік да падмуркаў.

У 1972 годзе рэшткі падмуркаў царквы закансэрвавалі.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян комплекса, 1835

Царква[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з алтарнай апсыдай і вялікім прэзьбітэрыюмам. Паміж вежамі ўзвышаўся фігурны франтон. Галоўны фасад меў плястычную хвалістую паверхню, аздобленую пілястрамі з вокнамі і нішамі паміж імі. У аснове фасаду быў руставаны цокаль.

Адметна, што новы мураваны храм базылянаў у Берасьці насуперак ранейшай усходняй традыцыі быў арыентаваны алтаром у кірунку Ерусаліму, у бок Магілы Гасподняй.[1]

Усярэдзіне галоўны нэф і апсыда перакрываліся цыліндрычнымі, бакавыя нэфы — крыжовымі на падпружных арках скляпеньнямі[4]. Кожны з апорных слупоў падзялялі 8 пілястраў складанага профіля. У нартэксе над уваходам разьмяшчаліся хоры. Інтэр’ер упрыгожваў мураваны алтар з 2-яруснай ордэрнай кампазыцыяй, а таксама 6 бакавых алтароў.

Манастыр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манастырскі корпус — П-падобны ў пляне 1-павярховы будынак, які стаяў ззаду царквы. Меў галерэйны плян.

Побач з царквой знаходзіўся 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак вучэльні, накрыты высокім вальмавым дахам зь нізкай дэкаратыўнай вежачкай у цэнтры.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]