Мэліярацыя
Мэліяра́цыя (па-лацінску: melioratio — паляпшэньне) — сыстэма арганізацыйна-гаспадарчых мерапрыемстваў па карэннаму паляпшэньню зямельных рэсурсаў з мэтай іх найбольш эфэктыўнага выкарыстаньня.
Уключае наступныя мерапрыемствы:
- гідратэхнічная мэліярацыя (арашэньне, абвадненьне, асушэньне),
- хімічная мэліярацыя (вапнаваньне, гіпсаваньне глебаў),
- агралесамэліярацыя (стварэньне полеахоўных лясных палосак),
- культурнатэхнічныя працы (карэннае паляпшэньне фізыка-хімічных і біяхімічных уласьцівасьцяў глебы).
Выбар віда мерапрыемстваў залежыць ад прыродна-гаспадарчых умоваў канкрэтных тэрыторыяў.
У Беларусі асушана больш як 3,2 млн. гектараў (16,4% тэрыторыі краіны), найбольшая плошча мэліяраваных зямель сканцэнтраваная ў Палесьсі.[1]
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Клебановіч, Аношко и др. 2009. С. 175.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белакртография, 2011. — С. 103. — 223 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-082-5(рас.)
- Клебанович Н. В., Аношко В. С., Чертко Н. К., Ковальчик Н. В., Черныш А.Ф. География почв Беларуси: учебное пособие / Н. В. Клебанович. — Минск: БГУ, 2009.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэліярацыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Бончкавский Ф. Н. Мелиорация(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя(рас.)