Рэформа беларускага правапісу 1933 году
Рэфо́рма белару́скага пра́вапісу 1933 го́ду была праведзеная пастановай СНК БССР (апублікаваная 26 жніўня 1933 году). Уводзіўся збор правілаў граматыкі (выдадзены ў 1934 годзе), які дзейнічаў да 1959 году.
Палітычны праект рэформы беларускага правапісу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нягледзячы на заўважны русіфікацыйны ўхіл акадэмічнага праекту 1933 году, ён не задаволіў кіраўніцтва СССР праз занадтую памяркоўнасьць у справе набліжэньня беларускай мовы да расейскай.[1][2] Да таго ж, новы этап барацьбы зь беларускім нацыяналізмам задаў артыкул «Под фальшиво-национальным флагом», надрукаваны 3 лютага 1933 году ў маскоўскай газэце «Правда». Спэцыяльны карэспандэнт выданьня А. Давідзюк паведаміў зь Менску:
![]() |
Речь идет об активизации буржуазных националистов в Белоруссии, о политической сущности их выступлений, отражающих сопротивление мероприятиям пролетарского государства со стороны гибнущего кулачества. | ![]() |
—Газета «Правда», 3 февраля 1933 г. |
Адразу пасьля дадзенай публікацыі Акадэмічны праект пасьпешліва разгледзелі і абмеркавалі і ў Наркамаце асьветы пад кіраўніцтвам новапрызначанага (замест рэпрэсаванага) народнага камісара, Аляксандра Чарнушэвіча, і ў Пэдагагічным інстытуце, і ў розных савецкіх і партыйных арганізацыях. У выніку чаго да дакумэнту былі дададзеныя выразна русіфікацыйныя прапановы, што мела сьведчыць пра ляяльнасьць, «правільную ідэалягічную арыентацыю» і стваральнікаў, і абмеркавальнікаў Праекту. Але, нягледзячы на гэта, дакумэнт быў цалкам перапрацаваны.
5 траўня ЦК КП(б)Б стварыла адмысловую «Палітычную камісію для перагляду руска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы».[3] Паказальна, што ў склад камісіі не ўвайшоў ніводны лінгвіст, а ейнымі чальцамі сталі пераважна палітыкі.
Ужо да 21 ліпеня выйшла пастанова Бюро ЦК КП(б)Б, якая сьведчыла пра сканчэньне працы над праектам рэформы: «Згадзіцца з прапановай т. Чарнушэвіча аб перасылцы проэктаў новага беларускага правапісу на разгляд культпропа ЦК УсеКП(б)»[4]. 26 жніўня дакумэнт зацьверджаны пастановаю Саўнаркаму БССР, а 27 жніўня — рашэньнем беларускага ЦК. Такім чынам, праект быў прыняты без аніякага грамадзкага абмеркаваньня.
Пастанова мела назву — «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу», аднак у сапраўднасьці артаграфічныя зьмены не прынесьлі спрашчэньня. Некаторыя з уведзеных рэформаю правілаў прапаноўвалася зьмяніць ужо ў наступных правапісных праектах (1939 і 1951 гг.), і гэта зрабілі практычна адразу ж у выніку зьмены палітычнага рэжыму — пасьля «разьвянчаньня культу асобы» (1956)
Дакумэнт пераняў усе прапановы Акадэмічнага праекту 1933 году, якія прадугледжвалі збліжэньне з расейскаю моваю. Пры гэтым дадзеная частка дакумэнту тэхнічна падрыхтаваная значна лепей за наваствораныя разьдзелы, у якіх сустракаюцца шматлікія супярэчнасьці, фактычныя й мэтадалягічныя памылкі ды недагляды.[1]
Сутнасьць зьменаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Збор правілаў граматыкі ўлучаў 84 правілы. Асноўныя адрозьненьні парэформавага правапісу (наркамаўкі) ад дарэформавага (тарашкевіцы):
Зьмены ў беларускім правапісе (пасьля перагляду праекту 1933 году адмысловай Палітычнай камісіяй) |
Акадэмічны праект 1930 году | Акадэмічны праект 1933 году (да перагляду Палітычнай камісіяй) |
Зьмены ў перадачы пазычаньняў | ||
1. Перадача складоў [л’а], [л’о], [л’у]) празь цьвёрдае «л». (напрыклад: маналог замест маналёг) | ![]() |
![]() |
2. Зьмякчэньне зычных [з], [с], [б], [п], [в], [ф], [м], [н] перад галосным [е] (напрыклад: кааперацыя, фанетыка замест каапэрацыя, фанэтыка) | ||
3. Замена спалучэньняў -тар, -дар на -тр, -др на канцы словаў (напрыклад: літр, цэнтр замест літар, цэнтар) | ![]() | |
4. Перадача літары «θ» у грэцызмах праз «ф» або «т» у залежнасьці ад правілаў расейскай мовы (міф, кафедра замест міт, катэдра) | ![]() | |
Зьмены ў артаграфіі ўласнабеларускіх словаў | ||
1. Скасаваньне пазначэньня асыміляцыйнага зьмякчэньня зычных [з], [с], [ц] (напрыклад: (свет, след замест сьвет, сьлед) | ![]() ![]() |
![]() |
2. Скасаваньне напісаньня мяккага знаку паміж падоўжанымі зычнымі [з], [с], [ц], [н], [л] (напрыклад: насенне, галлё, ззяе, рыззё, калоссе, суддзя, жыццё замест насеньне, гальлё, зьзяе, рызьзё, калосьсе, судзьдзя, жыцьцё) | ![]() |
![]() |
3. Увядзеньне нязьменнага напісаньня часьціцы і прыназоўніка «не» (напрыклад: без нас, не руш замест бяз нас, ня руш) | ![]() |
![]() |
Апроч гэтага:
- Рэглямантаваўся правапіс уласных імёнаў, адбывавалася адступленьне ад народнага іменаслову, калі замест народных формаў пачыналі ўжывацца кананічныя праваслаўныя імёны, прынятыя ў расейскай мове (напрыклад: Юрый замест Юрка, Юры, Юра, Юрась).
- У марфалёгіі рэглямантаваны правапіс канчаткаў -а/-у ў родным склоне, перавага надавалася канчатку -а, як у расейскай мове, а не народнаму -у. На манер расейскай мовы ўніфікавалася напісаньне канчаткаў назоўнікаў у давальным і месным склонах.
Увогуле, у выніку рэформы ў беларускую мову было ўведзена больш за 30 фанэтычных і марфалягічных асаблівасьцяў, уласьцівых расейскай мове,[10] якія зьяўляліся чужымі і дагэтуль неўжыванымі ў беларускай мове і былі проста перанесеныя ў яе з расейскай.[11]
Правапісная рэформа 1933 году закранула ня толькі фанэтычныя і марфалягічныя асаблівасьці, але таксама і лексыку беларускае мовы. Так, напрыклад, калі дарэформавы «Расейска-беларускі слоўнік» С. Некрашэвіча і М. Байкова (1928) для перакладу расейскага слова «государство» прапаноўваў сынонімы «дзяржава», «гаспадарства», «панства», то пасьлярэформавы «Руска-беларускі слоўнік» А. Александровіча (1937) — толькі «дзяржава», тым жа словам перакладалася і расейскае «держава», эквівалентам расейскага «город» у першым слоўніку былі «места», «горад», а ў другім — толькі «горад»[12].
Пра мэтанакіраваную працу па далейшай русыфікацыі беларускіх слоўнікаў сьведчыць апошні пункт (№ 27) Пастановы СНК «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу»:
![]() |
Даручыць Народнаму Камісарыяту Асьветы і Прэзыдыуму Беларускай Акадэміі Навук арганізаваць сыстэматычную навуковую працу па далейшым разьвіцьці і ўпарадкаваньні беларускага правапісу, усяе граматыкі і тэрміналёгіі, а таксама арганізаваць новае выданьне беларуска-рускіх слоўнікаў, вытраўляючы з беларускай мовы ўсялякія буржуазна-нацыяналістычныя плыні і скажэньні. | ![]() |
—Пастанова Савету Народных Камісараў БССР «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу», г. Менск, 26 жніўня 1933 г. |
Такім чынам рэформа правапісу была скіраваная на зьліцьцё народаў і культураў у адну культуру з адзінай мовай і адлюстравала ня столькі нацыянальную спэцыфіку беларускай мовы, як асаблівасьці расейскай мовы, у адпаведнасьці зь якой праводзіліся зьмены артаграфічных і граматычных прынцыпаў і нават лексыкі беларускай мовы.
Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скрайняя непасьлядоўнасьць, і русіфікацыйныя мэты рэформы прызнаваліся за відавочныя яшчэ за часамі г.зв. «Хрушчоўскай адлігі»:
![]() |
...не ўрэгуляваным засталося правіла аб перадачы акання і якання. Шматлікія неабгрунтаваныя выключэнні з гэтага правіла не ўносілі жаданай палёгкі пры напісанні іншамоўнай лексікі, вельмі складаным і неўпарадкаваным было правіла напісання складаных слоў. Выклікала цяжкасці і арфаграфічны разнабой правіла аб пераходзе д і т у дз’ і ц’. Блытана і супярэчліва былі сфармуляваны правілы напісання імёнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў... Тым не менш, нягледзячы на недахопы, пастанова СНК БССР увогуле выканала сваю задачу... ...наколькі гэта магчыма, наблізіць беларускі правапіс да рускага. |
![]() |
—Я. М. Камароўскі, Беларускі правапіс. Мінск, 1965. С. 31—32 |
Рэформа 1933 выклікала крытыку ўжо з пачатку яе правядзеньня. Пад назовам «рэформа правапісу» крылася рэформа ня толькі правапісу, але адначасова граматыкі і марфалёгіі беларускай мовы, бо паняцьце «правапіс» мае на ўвазе форму напісаньня, а не адвечнага спосабу вымаўленьня. Рэформай ахоплена 25 моўных асаблівасьцяў, зь якіх у 24 выпадках маем адначасова дачыненьне з граматыкай і правапісам, і толькі адна зьмена (пункт 4) датычыць выключна правапісу.[13]
Як зазначыў Янка Станкевіч з нагоды рэформы, «нідзе, дзе няма НКВД, Беларусы іхнае зьмены ня прынялі».[14]
Сучасныя беларускія філёлягі паказваюць на тое, што рэформа 1933 году скажала ўсталяваныя нормы беларускай літаратурнай нормы шляхам штучнага, ненатуральнага і прымусовага накладаньня на іх правілаў расейскай мовы.[15]
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Вікіпэдыя мае праект «Беларуская мова» |
- Беларускі клясычны правапіс (тарашкевіца)
- Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1930 году
- Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году
- Наркамаўка
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Зьміцер Саўка. Мэханіка зьнявечаньня // Часопіс «Arche», 10 кастрычніка 2009
- ^ Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы. — 2004 // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама».
- ^ Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918—1941: Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта. Ч. 1—2. Мінск: БДУ, 2005—2008. Ч. 2. 2008. С. 156
- ^ Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918—1941: Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта. Ч. 1—2. Мінск: БДУ, 2005—2008. Ч. 2. 2008. С. 168
- ^ а б Прадмова // Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году
- ^ Інстытут мовазнаўства Беларускай Акадэміі Навук. Галоўныя моманты спрашчэньня беларускана правапісу // Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918—1941: Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта. Ч. 1—2. Мінск: БДУ, 2005—2008. Ч. 2. 2008. С. 163
- ^ а б в г Зьміцер Саўка. Мазаічная артаграфія // Часопіс «Arche», 16 сьнежня 2008
- ^ Інстытут мовазнаўства Беларускай Акадэміі Навук. Галоўныя моманты спрашчэньня беларускана правапісу // Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918—1941: Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта. Ч. 1—2. Мінск: БДУ, 2005—2008. Ч. 2. 2008. С. 159
- ^ Беларускі правапіс (проект) / Апрацаваны Правапіснай Камісіяй Беларускае Акадэміі Навук. Менск, 1930. С. 12
- ^ Ніна Баршчэўская Русыфікацыя беларускае мовы // Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. — Варшава: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўнівэрсытэт, 2004. — С. 169. — 368 с. — ISBN 83-920472-0-6
- ^ Станіслаў Станкевіч. Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 79 с.
- ^ Дзмітрый Шыманскі. «Хто знішчыў беларускую мову?» // Дзедзіч, № 5 (24) (лістапад, 2003 г.)
- ^ Ян Станкевіч. За родную мову й праўдзівы назоў. Выбранае. — Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2006. С. 104—105
- ^ Ян Станкевіч. «Не шануйма русыфікацыі !» // Бацькаўшчына, 1955, №10(240) (паводле Ян Станкевіч. За родную мову й праўдзівы назоў. Выбранае. — Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2006. С. 231)
- ^ Плотнікаў Б. А., Антанюк Л. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. — Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. С. 88
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ніна Баршчэўская Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. — Варшава: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўнівэрсытэт, 2004. — 368 с. — ISBN 83-920472-0-6
- Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы. — 2004 // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама».
- Запрудский С. Н. Научный и политический аспекты реформы белорусского языка 1933 года // Славяноведение. 2007. № 3. С. 73—88.
- Запрудський С. М. Ситуаційні чинники здійснення реформи білоруської мови 1933 року // Мовознавство. — 2006. — № 6. — С. 52 — 64.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу. Пастанова Савету Міністраў БССР (Тэкст газэты «Зьвязда» за 28 жніўня 1933)
- Two Standard Languages within Belarusian: a Case of Bi-cultural Conflict by Ihar Klimaŭ (Belarusian State University of Culture and Arts) — лекцыя ва École normale supérieure (Францыя), 25 сакавіка 2006 г.