Столінскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Столінскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Берасьцейская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Столін
Кіраўнік Рыгор Пратасавіцкі[d][1]
Насельніцтва (2018) 73 101[2]
Шчыльнасьць 21,9 чал./км²
Плошча 3342 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 144 м[3]
Месцазнаходжаньне Столінскага раёну
Столінскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
http://stolin.brest-region.gov.by/by/ Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сто́лінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Адімністрацыйны цэнтар — горад Столін. Столінскі раён мяжуе з Лунінецкім і Пінскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, з Жыткавіцкім і Лельчыцкім раёнамі Гомельскай вобласьці. Самы вялікі адміністрацыйны раён Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створаны 15 студзеня 1940 году.

У 1958—1963 гадох з авіячасткі Балтыйскага флёту СССР у Быхаўскім раёне (Магілёўская вобласьць) на Столінскі вайсковы палігон накіроўвалі самалёты для скіданьня сьпісаных ядзерных бомбаў РДС-4 «Тацяна» бяз ужо зьнятага ядзернага зараду. Бомбы важылі па 1200 кг і пакідалі на Альманскіх балотах радыёактыўны сьлед ад няздымнай нэўтроннай крыніцы нават бязь ядзернага зараду. У выніку магутнасьць выбуху складала ад 2 да 4-х кілятонаў у тратылавым эквіваленце[4].

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйна Столінскі раён падзелены на 19 сельсаветаў. Агульная колькасьць населеных пунктаў у раёне — 98 (у тым ліку гарады Столін, Давыд-Гарадок, рабочы пасёлак Рэчыца).

На тэрыторыі раёну знаходзіцца заказьнік «Альманскія балоты» — найбуйнейшы ў Эўропе комплекс верхавых, пераходных і нізінных балотаў, які захаваўся да нашых дзён у натуральным стане.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1 студзеня 1999 году — 89,0 тыс.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 84,0 тыс.; 2009 год — 80 695 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 73 745 чал.[6]; 2017 год — 73 331 чал.[7]; 2018 год — 73 101 чал.[2]

Найбуйнейшыя сельскія населеныя пункты раёну (больш за 3 тысячы чалавек): Альшаны (самая вялікая вёска ў вобласьці), Рубель, Манькавічы. На сьнежань 2013 году ў Столінскім раёне налічвалася 98 вёсак[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://stolin.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=10219&Itemid=645&lang=ru
  2. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  4. ^ Мікалай Чэркас. Балота пад грыфам «сакрэтна» / гал.рэд. Уладзімер Малашэвіч // Птушкі і мы : часопіс. — Менск: Ахова птушак Бацькаўшчыны, 2014. — № 2 (25). — С. 7—10.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Сьвятлана Яскевіч. Цывілізаваная глуш // Зьвязда : газэта. — 12 сьнежня 2013. — № 234 (27599). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Столінскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў