Вішніцы
| Вішніцы лац. Višnicy | |||
| Населены пункт | |||
Былая ўніяцкая царква | |||
| |||
| Краіна | Польшча | ||
|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Люблінскае | ||
| Павет | Бельскі | ||
| Гміна | Вішніцы | ||
| Першыя згадкі | 1446 | ||
| Дата заснаваньня | 1446 | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 149—168 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 51°47′24″ пн. ш. 23°12′32″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 1559 чал. (2004) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | (+48) 0 83 | ||
| Паштовы індэкс | 21-580 | ||
| Нумарны знак | LBI | ||
| Сайт | wisznice.pl | ||
| Вішніцы на мапе Польшчы Вішніцы | |||
Вішні́цы (польск. Wisznice) — вёска ў Польшчы, на рацэ Зяляве. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Знаходзяцца за 28 км на поўдзень ад Белай і за 75 км на паўночны ўсход ад Любліна.
Вішніцы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася былая ўніяцкая царква Сьвятога Юрыя, помнік архітэктуры XIX ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Вішніцы датуецца 1446 годам. Паміж 1511—1579 гадамі яны атрымалі Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва.

30 сакавіка 1715 году кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны, з улікам гаротнага становішча Вішніцаў па спусташэньні рознымі войскамі і на просьбу яго ўладальніка Станіслава Сапегі, выдаў мястэчку прывілей. Паводле прывілею, апроч двух даўнейшых кірмашоў на праваслаўныя сьвяты Сьвятога Юрыя і Прачыстай Багародзіцы, Вішніцам даваўся дазвол на два новыя кірмашы: на Сьвятога Яна (паводле праваслаўнага календару) і ў дзень Сьвятога Марціна (паводле каталіцкага календару)[a].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вішніцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. У XIX ст. Вішніцы знаходзіліся ў валоданьні Сапегаў. На 1827 год тут было 178 будынкаў. 24 сьнежня 1869 году расейскія ўлады панізілі афіцыйны статус мястэчка да вёскі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вішніцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі, папярэдне расейскія войскі спалілі 90% вёскі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вішніцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Вішніцы занялі войскі Трэцяга Райху.
У 1944 годзе Вішніцы занялі савецкія войскі, па чым іх зноў перадалі Польшчы.
- Мястэчка на старых здымках, 1905 год
- Стары касьцёл
- Рынак. Царква
- Рынак
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 603 чал.[1]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1506 чал.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Каля Вішніцаў праходзяць дзяржаўная аўтамабільная дарога 63 і ваяводзкая 812.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Перамяненьне Пана (1937—1955)
- Могілкі: праваслаўныя (уніяцкія), юдэйскія
- Царква Сьвятога Юрыя (1870—1872)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл (XVIII ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Вішніцаў
- Касьцёл
- Пахавальня Крашэўскіх
- Касьцельная вуліца
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- На мясцовых могілках спачылі браты Каэтан і Люцыян Крашэўскія разам з маці Соф’яй
Паселішчы-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Пералік паселішчаў-сяброў Вішніцаў |
|---|
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 414—415.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Witanowski M., Chlebowski B. Wisznice // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 622.
- ↑ Elżbieta Sokołowska. (7 ліпеня 2011) Filmowe lato z Francuzami w Wisznicach - zgłoś się! (пол.). Gmina Wisznice. Праверана 12 лютага 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (пол.)
| ||||||||