Свабода (радыё)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Радыё «Свабода»
Радыё «Свабодная Эўропа»/Радыё «Свабода»
Горад Прага
Краіна Чэхія
Слоган Падтрымка дэмакратычных каштоўнасьцяў шляхам пашырэньня ідэяў
Фармат Навіновы
Частасьць 1386 кілягэрц (Менск)
Мачта вёска Сіткуны(lt) (Ковенскі раён, Летува)[1]
Магутнасьць 75 кіляват (2016)
Час вяшчаньня 18 гадзінаў (6:00-0:00)
Зона вяшчаньня 12 краінаў Азіі і 10 краінаў Эўропы, у тым ліку Беларусь
Пачатак працы 17 сакавіка 1949 (69 гадоў таму)
Замяніла Радыё «Вызваленьне» (у 1959)
Доля 7,8% слухачоў Беларусі (2007)[2]
Заснавальнік ЦРУ ЗША
Уласьнік Кангрэс ЗША
Кіраўнікі Джэфры Гедмін
Сайт www.svaboda.org
Twitter svaboda
Facebook svaboda.org
Вконтакте radiosvaboda
YouTube svabodavideo
Он-лайн-трансьляцыя akamaistream.net

Радыё «Свабода» (анг. Radio Free Europe/Radio Liberty) — дзяржаўная радыёстанцыя ЗША, заснаваная пад назовам «Вызваленьне» ў сакавіку 1949 г. у Нью-Ёрку Цэнтральнай разьведвальнай управай (ЦРУ) для замежнага вяшчаньня. 20 траўня 1954 г. пачала беларускамоўнае вяшчаньне. У 1959 г. атрымала сучасны назоў. З 1973 г. адкрыта фінансуецца Кангрэсам ЗША. З красавіка 1995 г. галаўная сядзіба месьціцца ў Празе (Чэхія). На 2016 г. радыёстанцыя падавала навіны на 12 мовах Азіі (азэрбайджанская, арабская, армянская, грузінская, дарыйская, казаская, кыргыская, пуштунская, пэрсыдзкая, таджыцкая, туркмэнская і ўзбэцкая) і 13 мовах Эўропы (аварская, адыгейская, альбанская, ангельская, беларуская, крымскататарская, македонская, расейская, румынская, сэрбскахарвацкая, татарская, украінская і чачэнская). Вяшчаньне ажыцьцяўлялася на 12 краінаў Азіі (Азэрбайджан, Армэнія, Аўганістан, Грузія, Ірак, Іран, Казахстан, Кыргыстан, Пакістан, Таджыкістан, Туркмэністан і Ўзбэкістан) і 10 краінаў Эўропы (Альбанія, Беларусь, Босьнія і Герцагавіна, Македонія, Малдова, Расея, Сэрбія, Харватыя, Чарнагорыя і Ўкраіна).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 сакавіка 1949 г. ў Нью-Ёрку (штат Нью-Ёрк, ЗША) супрацоўнік Цэнтральнай разьведвальнай управы (ЦРУ) Ален Далес (1893—1969) заснаваў Нацыянальны камітэт за свабодную Эўропу(en) для стварэньня ў Заходняй Нямеччыне радыёстанцыі, якая мела вяшчаць на падсавецкую частку Ўсходняй Эўропы. Радыё «Свабодная Эўропа» ўтварылі для вяшчаньня на краіны Усходняй Эўропы, якія пасьля 1945 году трапілі ў сфэру ўплыву СССР, а таксама на Летуву, Латвію ды Эстонію (ЗША не прызналі іх улучэньня ў склад СССР). Для астатніх 12 рэспублік СССР, у тым ліку Беларускай ССР, утварылі радыё «Вызваленьне». У студзені 1950 г. радыёстанцыя набыла першы радыёперадавальнік у Лямпэртгайме (зямля Гэсэн, Заходняя Нямеччына). Сядзіба перамясьцілася ў Мюнхэн (зямля Баварыя, Заходняя Нямеччына). 4 ліпеня 1950 году пачалося вяшчаньне зь перасоўных радыёперадатчыкаў, уладкаваных у аўтафургонах, якія перамяшчаліся ўздоўж мяжы з Чэхаславакіяй — першыя перадачы былі на чэскай мове. Прыкладна праз год у Мюнхэне пад радыёстанцыю абсталявалі асобны будынак.

Беларуская служба Радыё «Вызваленьне» пачала вяшчаньне 20 траўня 1954 году[3]. У 1959 годзе адбылася зьмена назову радыёстанцыі з «Вызваленьне» на «Свабода»[4]. У 1973 годзе Радыё «Свабода» й Радыё «Свабодная Эўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі Галоўнай разьведвальнай ўправы ЗША й перадалі пад кіраваньне адмыслова створанаму Камітэту міжнароднага радыёвяшчаньня. Ад таго часу фінансаваньне ажыцьцяўляецца адкрыта праз амэрыканскі Кангрэс[5]. 1 кастрычніка 1976 году «Свабодную Эўропу» й Камітэт Радыё «Свабода» злучылі ў адно прадпрыемства[6]. Пасьля ўсталяваньня дыпляматычных дачыненьняў між ЗША й КНР у 1979 годзе спынілі вяшчаньне на уйгурскай мове[7], а пазьней — і на карачаева-балкарскай[8]. 21 лютага 1981 году ў мюнхэнскім будынку радыёстанцыі адбыўся выбух, зладжаны на замову Аддзелу дзяржаўнае бясьпекі Румыніі групаю асобаў на чале з вэнэсуэльскім тэрарыстам Ільічом Рамірэсам Санчэсам зь мянушкай Шакал, які дагэтуль адбывае пажыцьцёвае зьняволеньне. У выніку выбуху некалькі чалавек было паранена, матэрыяльныя страты склалі некалькі мільёнаў даляраў[9].

30 лістапада 1988 году СССР спыніў радыёглушэньне[10]. У выніку скарачэньня ўрадавых выдаткаў амэрыканскім Кангрэсам і прэзыдэнтам Білам Клінтанам у 1993 годзе зачынілі вугорскую й аўганскую службы[11]. У студзені 1994 году вяшчаньне пашырылася на краіны былой Югаславіі — Босьнію, Сэрбію, Харватыю й Чарнагорыю. Улетку 1994 году Біл Клінтан прыняў прапанову прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла й чэскага ўраду аб пераезьдзе радыёстанцыі зь Мюнхэну ў пусты будынак фэдэральнага чэхаславацкага парлямэнту ў цэнтры Прагі. У жніўні амэрыканскі Кангрэс зацьвердзіў пастанову аб пераезьдзе, што закончылі ў 1995 годзе, а таксама «Закон аб міжнародным радыёвяшчаньні», на падставе якога ўсе невайсковыя ўрадавыя службы міжнароднага вяшчаньня падпарадкавалі адмыслова створанай Радзе кіраўнікоў радыёвяшчаньня. У 1994 годзе таксама адчынілася прадстаўніцтва ў Менску, першаю кіраўніцаю якога стала Жана Літвіна[12]. Пасьля пераезду першыя перадачы з Прагі загучалі 1 красавіка 1995 году, а першая беларуская — 8 траўня[13].

У 1990-я гг., пасьля палітычных зьменаў ва Ўсходняй Эўропе, зачынілі таксама польскую, чэскую й славацкую службы. Адначасна пачалося вяшчаньне на Іран ды Ірак.

З 2000-х гадоў у этэр выходзілі перадачы на больш як 20 мовах. Вяшчаньне вялося на кароткіх хвалях, праз спадарожнікі й сеціва. Перадачы таксама рэтрансьляваліся ў многіх краінах мясцовымі радыёстанцыямі. На травень 2009 г. на сядзібе ў Празе працавалі 550 супрацоўнікаў. Прадстаўніцтвы працавалі ў 19 краінах[14].

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2012 г. былы грамадзкі рэдактар[15] радыё Алесь Астроўскі зазначыў, што ад часу «прыходу ў Белы дом Абамы» ў 2009 г. «радыё “Свабода”, якое вымушана знаходзіцца ў плыні “заходняй” палітыкі, займаецца прапагандай садамісцкай тэмы»[16].

Беларуская служба[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2016 г. беларуская служба радыё «Свабода» налічвала 12 журналістаў, зь іх 11 былі рэдактарамі: Сяргей Абламейка, Багдан Андрусішын, Юры Дракахруст, Сяргей Дубавец, Аляксей Знаткевіч, Ян Максімюк, Сяргей Навумчык, Алена Радкевіч, Ганна Соўсь, Алена Ціхановіч і Сяргей Шупа[17].

Перадачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2016 г. беларуская служба радыё «Свабода» выпускала 9 перадачаў: «Вольная студыя», «Зона», «Новая Атлянтыда», «Падарожжы», «Паштовая скрынка 111», «Праскі акцэнт», «Трайны ўдар», «У турмах» і «Экспэртыза»[18].

Частасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Міхаіл Шчарбак. Радыёстанцыі ў Менску // Эўрапейская радыёкарта, 2016 г. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
  2. ^ Нацыянальнае апытаньне ў верасьні 2007 г. (пытаньне №58)(рас.) // Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД), 15 кастрычніка 2007 г. Праверана 26 ліпеня 2014 г.
  3. ^ Свабодзе — 55! // Радыё «Свабода». 18 траўня 2009
  4. ^ Сяргей Шупа. Радыё «Свабода» год за годам: 1959 // Радыё «Свабода», 6 ліпеня 2009 г. Архіўная копія ад 2 ліпеня 2009 г. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
  5. ^ Сяргей Шупа. Радыё «Свабода» год за годам: 1973 // Радыё «Свабода», 20 ліпеня 2009 г. Архіўная копія ад 7 ліпеня 2009 г. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
  6. ^ Сяргей Шупа. Радыё «Свабода» год за годам: 1976 // Радыё «Свабода», 23 ліпеня 2009 г. Архіўная копія ад 7 ліпеня 2009 г. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
  7. ^ Сяргей Шупа. Радыё «Свабода» год за годам: 1979 // Радыё «Свабода», 26 ліпеня 2009 г. Архіўная копія ад 7 ліпеня 2009 г. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
  8. ^ Сяргей Шупа. Радыё «Свабода» год за годам: 1982 // Радыё «Свабода», 29 ліпеня 2009 г. Архіўная копія ад 7 ліпеня 2009 г. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
  9. ^ Сяргей Шупа. Радыё «Свабода» год за годам: 1981 // Радыё «Свабода», 28 ліпеня 2009 г. Архіўная копія ад 7 ліпеня 2009 г. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
  10. ^ Сяргей Шупа. Радыё «Свабода» год за годам: 1988 // Радыё «Свабода», 4 жніўня 2009 г. Архіўная копія ад 7 ліпеня 2009 г. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
  11. ^ Сяргей Шупа. Радыё «Свабода» год за годам: 1993 // Радыё «Свабода», 9 жніўня 2009 г. Архіўная копія ад 7 ліпеня 2009 г. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
  12. ^ Сяргей Шупа. Радыё «Свабода» год за годам: 1994 // Радыё «Свабода», 10 жніўня 2009 г. Архіўная копія ад 7 ліпеня 2009 г. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
  13. ^ Сяргей Шупа. Радыё «Свабода» год за годам: 1995 // Радыё «Свабода», 11 жніўня 2009 г. Архіўная копія ад 7 ліпеня 2009 г. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
  14. ^ Вольга Грынявіцкая. Джэф Гэдмін: «Калі ўлады баяцца Радыё Свабода, то гэта выглядае, што яны баяцца свайго народа…» // Народная воля. №79-80 (3005-3006) 26 траўня 2009
  15. ^ Аляксандар Уліцёнак. Грамадзкі рэдактар -- Алесь Астроўскі // Радыё «Свабода», 5 красавіка 2008 г. Праверана 21 лютага 2015 г.
  16. ^ Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў. Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на свае сьцягі (частка 6) // Беларусь - Наша Зямля, 8 студзеня 2012 г. Праверана 21 лютага 2015 г.
  17. ^ Кантакты з рэдакцыяй // Радыё «Свабода», 2016 г. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
  18. ^ Праграмы // Радыё «Свабода», 29 сакавіка 2016 г. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
  19. ^ Сяргей Шупа. На хвалі Свабоды: год 2007 // Радыё «Свабода», 13 траўня 2014 г. Праверана 29 сакавіка 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]