Юрась Бушлякоў
Юрась Бушлякоў лац. Juraś Bušlakoŭ | |
Юрась Сямёнавіч Бушлякоў | |
Род дзейнасьці | мовазнавец, журналіст, перакладчык |
---|---|
Дата нараджэньня | 29 траўня 1973 |
Месца нараджэньня | Менск, БССР |
Дата сьмерці | 4 чэрвеня 2013 |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Прычына сьмерці | рак |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | перакладнік, журналіст, мовазнавец, беларусазнавец, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | мовазнаўства[1], беларусазнаўства[1], radio journalism[d][1], перакладніцкая дзейнасьць[d][1] і моўная стандартызацыя[d][1] |
Месца працы |
Юра́сь Сямё́навіч Бушляко́ў (29 траўня 1973, Менск — 4 чэрвеня 2013, Менск[2]) — беларускі мовазнавец, журналіст, перакладчык. Кандыдат філялягічных навук (2003).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў філялягічны факультэт БДУ з чырвоным дыплёмам, асьпірантуру. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю (2003) на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)». Працаваў выкладчыкам на катэдры сучаснай беларускай мовы БДУ (1999—2003), таксама выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі, Карлавым унівэрсытэце ў Празе. Адначасова займаўся журналістыкай, працаваў у тэлекампаніі «ФІТ» (1994—1995), на Радыё «101,2» (1995—1996), у штотыднёвіку «Наша Ніва» (1997), карэспандэнтам беларускай і ўкраінскай рэдакцый Польскага радыё (1997—1999), журналістам радыё «Рацыя» (1999—2002), з 1996 году (праграма «Новае пакаленьне выбірае») зь перапынкамі супрацоўнічаў з «Радыё Свабода», у 2003—2004 гадах вёў там аўтарскую перадачу «Жывая мова» — нататкі з культуры беларускага маўленьня.
Кола навуковых інтарэсаў — фэномэн моўнага пурызму, пытаньні нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы, яе стылістыкі й культуры.
Адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс» (разам з В. Вячоркам, З. Санько, З. Саўкам; Вільня—Менск, 2005)[3]. Таксама займаўся перакладамі, пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Чэслава Мілаша, Эдгара Алана По, Вітальда Гамбровіча, Зьбігнева Гэрбэрта, Яраслава Сэйфэрта.
Памёр 4 чэрвеня 2013 году ад мэляномы. Пахаваны на Паўночных могілках Менску[4].
Крыніцы й заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Bušljakoŭ, Juryj Sjamenavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Ня стала Юрася Бушлякова // Радыё Свабода
- ^ Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. Вільня—Менск, 2005. — 160 с.
- ^ Арлоў, Уладзімер (23 студзеня 2015) Юрась Бушлякоў, чалавек, які ніколі не казаў «Добрай раніцы!» Імёны Свабоды. Радыё Свабода. Праверана 28 студзеня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юрась Бушлякоў // Радыё Свабода
- Юрась Бушлякоў: «Моцна цісну руку!» Архіўная копія ад 15 сакавіка 2015 г.
- Нарадзіліся 29 траўня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Памерлі 4 чэрвеня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі філялягічнага факультэту БДУ
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі Карлавага ўнівэрсытэту
- Супрацоўнікі і аўтары «Нашай Нівы»
- Нарадзіліся ў Менску
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія мовазнаўцы
- Беларускія журналісты
- Беларускія перакладчыкі
- Кандыдаты філялягічных навук
- Памерлі ад раку