Цюмень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Цюмень
рас. Тюмень
Цюмень
Coat of Arms of Tyumen (Tyumen oblast) (2005).png Flag of Tyumen (Tyumen oblast).png
Герб Цюмені Сьцяг Цюмені
Дата заснаваньня: 1586
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Цюменская вобласьць
Кіраўнік: Аляксандар Моор[1][2]
Плошча: 235 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 609 650 чал.
шчыльнасьць: 2594,26 чал./км²
Часавы пас: UTC+5
Тэлефонны код: +7 3452
Паштовы індэкс: 625000
Нумарны знак: 72
Геаграфічныя каардынаты: 57°9′ пн. ш. 65°32′ у. д. / 57.15° пн. ш. 65.533° у. д. / 57.15; 65.533Каардынаты: 57°9′ пн. ш. 65°32′ у. д. / 57.15° пн. ш. 65.533° у. д. / 57.15; 65.533
Цюмень на мапе Расеі
Цюмень
Цюмень
Цюмень
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.tyumen-city.ru/

Цюмень (па-расейску: Тюмень) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Цюменскай вобласьці. Паводле колькасьці насельніцтва зьяўляецца займае другі радок у вобласьці.

Горад зьяўляецца чыгуначным вузлом Транссыбірскай магістралі, а таксама адміністрацыйным і дзелавым цэнтрам найбуйнейшага нафтагазаздабываючага рэгіёну. Цюмень ёсьць неафіцыйнай «нафтагазавай сталіцай» Расеі. У горадзе маецца міжнародны аэрапорт «Рошчына».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя сьляды знаходжаньня чалавека на тэрыторыі сучаснай Цюмені былі выяўлены на берагах Андрэеўскага возера і на левым беразе Туры. Упершыню назва «Цюмень» згадваецца ў 1406 годзе ў Архангелагорадзкім летапісу. У XIII—XVI стагодзьдзях на беразе ракі Цюменка знаходзілася сталіца Цюменскага ханства Чынгі-Тура. Будаўніцтва расейскана цюменскага астрогу было распачата 29 ліпеня 1586 году паблізу Чынгі-Туры, паводле загаду цара Фёдара I Іванавіча.

Цюмень паўстала на старажытнай караванный дарозе зь Сярэдняй Азіі ў Паволжа, на так званым «Цюменскай валоцы». Горад засяляўся ў асноўным пермскімі, сальвычагодзкімі і ўсьцюскімі перасяленцамі. У Цюмені знаходзілася адна зь першых у Сыбіры ямскіх слабодаў, заснаваная ў 1605 годзе. У 1618 годзе манахам Ніфонтам быў заснаваны Траецкі манастыр. У першыя гады горад падвяргаўся нападам татараў і калмыкаў. У 1640—1642 гадох за часам ваяводы Рыгорам Барацінскім цэнтральная частка гораду была ўмацавана.

У 1695 годзе ў горадзе адбыўся пажар, у выніку якога драўляны горад згарэў. Пасьля гэтага пачынаецца каменнае будаўніцтва. З 1709 году Цюмень уваходзіла ў склад Сыбірскай губэрні, а ў 1782 годзе стала павятовым горадам Табольскага намесьніцтва. У XIX стагодзьдзі адначасова з заняпадам Табольску горад уваходзіць у час росквіту. Асаблівы імпульс ягонаму разьвіцьцю надало правядзеньне праз горад Транссыбірскай магістралі. Цюмень была і важным цэнтрам гандлю. З 1845 году да пачатку XX стагодзьдзя ў Цюмені штогод ладзілася буйны Васільеўскі кірмаш, а таксама праходзіў міжнародны тлушчавы кірмаш[3].

Пачынаючы з 1918 году Цюмень пачала прэтэндаваць на адміністрацыйныя функцыі. У 1918 годзе ў Цюмень быў перанесены губэрнскі цэнтар з Табольску. У пэрыяд Грамадзянскай вайны ішлі баі за горад, а 20 ліпеня 1918 году Цюмень была занята белагвардзейцамі, 8 жніўня 1919 году атрады 51-й дывізіі Васіля Блюхера ўвайшлі ў горад.

Да 1922 году Цюмень была цэнтрам Цюменскай губэрні, з 1923 па 1933 год — цэнтрам Цюменскай акругі ў складзе Ўральскай вобласьці. 17 студзеня 1934 году Пастановай УЦВК Уральская вобласьць была падзелена на тры вобласьці — Сьвярдлоўскую з цэнтрам у горадзе Сьвярдлоўск, Чалябінскую вобласьць з цэнтрам у Чалябінску і Обска-Іртыскую вобласьць з цэнтрам у Цюмені[4]. З 1935 па 1944 гады горад знаходзіўся ў складзе Омскай вобласьці. 14 жніўня 1944 году была створана Цюменская вобласьць, цэнтрам якой стала Цюмень. У час Другой сусьветнай вайны ў горад было эвакуявана цела Леніна[5]. Функцыі маўзалею часова выконваў будынак цяперашняй Цюменскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Пасьля адкрыцьця ў Цюменскай вобласьці ў 1960-х гадох буйных радовішчаў нафты і газу ўсё жыцьцё гораду было падпарадкавана выкананьню нафтасэрвісных і транспартных функцыяў, неабходных для забесьпячэньня патрэбаў Цюменскай Поўначы.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асновай эканомікі гораду зьяўляецца нафтагазавая прамысловасьць. У горадзе разьмешчаны штаб-кватэры або прадстаўніцтва здабыўных і транспартных прадпрыемстваў нафтагазавай галіны, як то «Захсібгазпрам», «Лукойл-Уралнафтапрадукт», ААТ «Тюменнафтагаз», ТАА «Тюменндідзіпрагаз», філіял ААТ «ТНК-BP Менеджмент» — «ТНК-BP Сібір». У горадзе працуе Анціпінскі нафтаперапрацоўчы завод.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Цюменьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў