Дываны Берасьця
Каардынаты: 52°5′59″ пн. ш. 23°43′53″ у. д. / 52.09972° пн. ш. 23.73139° у. д.
«Дываны Берасьця» | |
Заснаваная | 1960 (64 гады таму) |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Берасьце |
Адрас | вул. Янкі Купалы, д. 1[1] |
Галіна | лёгкая прамысловасьць |
Прадукцыя | дыван |
Матчына кампанія | «Віцебскія дываны» |
«Дываны Берасьця» — тэкстыльны завод Беларусі, заснаваны ў 1960 годзе ў якасьці «Берасьцейскага дывановага камбінату».
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1960 годзе заснавалі «Берасьцейскі дывановы камбінат». У 1970 годзе да яго далучылі «Берасьцейскую суконную фабрыку», у выніку чаго ўтварылі «Берасьцейскае дыванова-суконнае аб'яднаньне». У 1984-м яго перайменавалі ў «Берасьцейскае дывановае вытворчае аб'яднаньне». У 1993 годзе прадпрыемства атрымала назву «Дываны Берасьця». На 1997 год прадпрыемства ўлучала прадзільную і ткацка-аддзелачную фабрыкі. Зь мясцовай і замежнай сыравіны выраблялі паў- і чысташарсьцяную пражу, жакардавыя дываны і дывановыя вырабы[2].
У 2013 годзе ААТ «Дываны Берасьця» атрымалі 80 млрд рублёў (8,9 млн $) пазыкі на набыцьцё абсталяваньня. У лютым 2014 году банкаўская запазычанасьць склала 87 млрд рублёў, а крэдыторская — 26 млрд рублёў. У выніку пазачарговы сход пайшчыкаў з удзелам прадстаўнікоў «Беллегпраму» і Берасьцейскага абласнога выканаўчага камітэту вырашыў распачаць працэдуру банкруцтва, бо за 10 гадоў зьмянілася 4 кіраўнікі. Пры гэтым, дзейны кіраўнік Леанід Шаўковы разьлічваў на аздараўленьне прадпрыемства[3]. 4 жніўня 2016 году антыкрызіскі кіраўнік «Дываноў Берасьця» Віктар Марынічаў паведаміў пра кругласодневую працу ткацкага цэху. У выніку за 1-е паўгодзьдзе 2016 году вытворчасьць дываноў больш як падвоілася з 232 000 кв.мэтраў (у 1-м паўгодзьдзі 2015 году) да 481 000 кв.мэтраў. Продажы вырасьлі з 265 000 кв.м да 438 000 кв.м. На балянсе прадпрыемства заставалася 4 гектары вытворчай плошчы, якія не выкарыстоўвалі. Пры гэтым, старшыня Савету Рэспублікі Беларусі Міхаіл Мясьніковіч заявіў, што «Дыванам Берасьця» вылучылі час на гаспадарчае аздараўленьне да восені 2019 году. Мясьніковіч заўважыў: «На ўнутраным рынку вырабы берасьцейскіх дываньнікаў займаюць амаль 20%»[4]. Па выніках 2019 году «Дываны Берасьця» занялі 16-е месца паводле вытворчасьці сярод прадпрыемстваў лёгкай прамысловасьці Беларусі[5].
У лютым 2020 году «Віцебскія дываны» набылі маёмасьць «Дываноў Берасьця» за 7,2 млн рублёў (2,8 млн даляраў), у выніку чаго прадпрыемства пераўтварылі ў падразьдзяленьне[6]. У сакавіку 2021 году ТАА «ЎэстЮніёнЛягістык» пераабсталявала вытворчы корпус заводу пад склад у свабоднай эканамічнай зоне «Берасьце»[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кантакты (рас.) // ААТ «Дываны Берасьця», 22 лістапада 2016 г. Праверана 15 ліпеня 2022 г.
- ^ «Дываны Брэста» // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 273. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0
- ^ Сьвятлана Яскевіч. Банкруцтва «Дываноў Берасьця» // Зьвязда : газэта. — 21 лютага 2014. — № 33 (27643). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Сьвятлана Вячорка. Мясьніковіч лічыць мэтазгодным увесьці ахоўныя меры для вытворцаў дываноў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 4 жніўня 2016 г. Праверана 15 ліпеня 2022 г.
- ^ У Беларусі ў лёгкай прамысловасці працуе каля 91 тыс. чалавек // БелТА, 15 чэрвеня 2020 г. Праверана 15 ліпеня 2022 г.
- ^ «Віцебскія дываны» будуць нарошчваць продажы праз сеткавы гандаль // БелТА, 11 лістапада 2020 г. Праверана 15 ліпеня 2022 г.
- ^ Пяць новых прадпрыемстваў запусьцяць у гэтым годзе ў СЭЗ «Берасьце» // Газэта «Зьвязда», 23 сакавіка 2021 г. Праверана 15 ліпеня 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |