Перайсьці да зьместу

Гарадзец (Кобрынскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарадзец
лац. Haradziec
Ушэсьценская царква
Ушэсьценская царква
Герб Гарадцу Сьцяг Гарадцу


Магдэбурскае права: 10 сьнежня 1589
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Кобрынскі
Сельсавет: Гарадзецкі
Насельніцтва: 1272 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1642
Паштовы індэкс: 225883
СААТА: 1243812011
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′10.90325″ пн. ш. 24°39′47.33449″ у. д. / 52.2030286806° пн. ш. 24.6631484694° у. д. / 52.2030286806; 24.6631484694Каардынаты: 52°12′10.90325″ пн. ш. 24°39′47.33449″ у. д. / 52.2030286806° пн. ш. 24.6631484694° у. д. / 52.2030286806; 24.6631484694
Гарадзец на мапе Беларусі ±
Гарадзец
Гарадзец
Гарадзец
Гарадзец
Гарадзец
Гарадзец
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гарадзе́ц[1]вёска ў Беларусі, на Каралеўскім канале. Цэнтар сельсавету Кобрынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1272 чалавекі. Знаходзіцца за 22 км на ўсход ад Кобрыню, за 1,5 ад чыгуначнай станцыі Гарадзец; на шашы Кобрынь — Дарагічын.

Гарадзец — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захавалася царква Ўшэсьця Гасподняга, помнік архітэктуры XVIII ст.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Гарадзец датуецца 1287 годам. Каля 1465 году князі кобрынскія збудавалі тут царкву Сьвятога Ільлі. Пазьней у Гарадцы ўзьнікла каталіцкая парафія. У 1563 годзе ў мястэчку правялі вялікакняскую рэвізію, у якой упамінаюцца вуліцы Кобрынская, Прышахоцкая, Пінская, Грушаўская, Ільлінская і іншыя.

10 сьнежня 1589 году каралева і вялікая княгіня Ганна надала Гарадцу Магдэбурскае права і герб: «у срэбным полі выява святых Ганны і Марыі зь немаўлём Езусам на руках»[2]. У 1618 годзе Гарадзец наведаў Язафат Кунцэвіч, які адправіў набажэнства ў старажытнай Ільінскай царкве і прабыў ў мястэчку яшчэ адзін дзень. Тады ён цудам пазьбёг сьмерці ад разьюшаных сялянаў, якія неахвотна далучаліся да Берасьцейскай уніі. У 1784 годзе ў мястэчку спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гарадзец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1808 годзе сядзіба перайшла ў валоданьне роду Ордаў, якія збудавалі тут мураваны палац.

У 1866 годзе па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады ліквідавалі каталіцкую парафію ў Гарадцы, касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. У 1886 годзе мястэчка стала цэнтрам воласьці. На 1891 год тут дзеяла царква, працавалі юдэйская школа, прыстань, штогод праводзілася 2 кірмашы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гарадзец занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадзец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гарадзец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Гарадзец увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Антопальскага, з 8 жніўня 1959 году Кобрынскага раёнаў. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 411 двароў, на 1993 год — 569, на 1996 год — 560. У 2000-я гады Гарадзец атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку». 2 сьнежня 2008 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны герб і заснавалі сьцяг вёскі.

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 360 муж., зь іх шляхты 35, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 156, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 166[4]; 1878 год — 1264 чал., зь іх 567 юдэяў[5]; 1891 год — 1559 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 688 чал.[6]; 1970 год — 1,5 тыс. чал.; 1993 год — 1516 чал.[7]; 1996 год — 1483 чал.[8]; 1999 год — 1439 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1272 чал.

У Гарадцы працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, клюб, лякарня, пошта, 9 крамаў.

У вёсцы працуюць гароднінасушыльны і цагельны камбінаты.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Зьвеставаньня Панны Марыі (XIX ст., з савецкіх часоў перабудаваны будынак выкарыстоўваецца як школа)
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга (1799)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сынагога
  • Сядзіба
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 185.
  2. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 175.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 133.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  7. ^ ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 471.
  8. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 39.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]