Перайсьці да зьместу

Эрлінг Голян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрлінг Голян
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 ліпеня 2000(2000-07-21)[1][2] (26 гадоў)
Рост 195 см[4]
Вага 87 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Манчэстэр Сіці
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2017 Брунэ[d] 16 (0)
2017—2019 Мольдэ 39 (14)
2019—2020 Рэд Бул Зальцбург 16 (17)
2020—2022 Барусія Дортмунд 67 (62)
2022— Манчэстэр Сіці 132 (112)
Зборныя
2019— Нарвэгія 54 (62)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 траўня 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
5 ліпеня 2026.

Э́рлінг Голян (па-нарвэску: Erling Haaland; нар. 21 ліпеня 2000 году) — нарвэскі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Нарвэгіі. Гулец ёсьць плённым бамбардзірам, вядомым сваёй высокай хуткасьцю, атлетызмам і фінішнымі здольнасьцямі, дзякуючы чаму атрымаў мянушку «Тэрмінатар». Голян лічыцца адным з найлепшых нападнікаў сусьветнага футболу[5].

Голян нарадзіўся ў сям’і нарвэскага футбаліста Альфа-Інге Голяна, калі той гуляў яшчэ ў Ангельшчыне. Ва ўзросьце 3 гадоў Эрлінг разам зь сям’ёй пераехалі ў Нарвэгію, дзе хлопец пачаў займацца футболам, гандболам, гольфа і лёгкай атлетыкай. У маладым узросьце быў пераведзены да асноўнай дружыны клюбу «Брунэ», у якім займаўся зь дзяцінства. Дэбютаваў у складзе клюбу 12 траўня 2016 году ў матчы другога дывізіёну супраць «Рангэйму»[6]. Не зважаючы на тое, што у першым прафэсійным сэзоне не адзначыўся голам, аднак, быў заўмажаны нямецкім клюбам «Гофэнгайм». Тым ня менш, Голян у выніку апынуўся ў табары клюбу «Мольдэ», якім кіраваў на той час Уле-Гунэр Сульшэр. Дэбют маладога футбаліста за новы клюб 26 красавіка 2017 году ў матчы Кубка Нарвэгіі супраць ВТІ, забіўшы ў сваім першым жа матчы. Перамога апынулася на рахунку «Мольдэ» (3:2)[7]. 4 чэрвеня 2017 Голян дэбютаваў у чэмпіянаце Нарвэгіі, зьявіўшыся на пляцоўцы на 71-й хвіліне. Ужо на 77-й хвіліне Голян улучыў мяч у браму суперніка і дараваў перамогу сваёй дружыне[8]. Другі свой гол футбаліст забіў 17 верасьня ў матчы супраць «Вікінга», які скончыўся зь лікам 3:2. У першы ж сэзон юнак забіў 4 галы ў 20 матчах[9]. Такім чынам, і ў наступным гулец стаў асноўным нападнікам клюбу. У сэзоне 2018 году Голян стаў найлепшым бамбардзірам на толькі клюбу, але і нарвэскага чэмпіянату. 19 жніўня 2018 году чэмпіён Аўстрыі «Рэд Бул» абвесьціў, што Голян далучыцца да табару клюба 1 студзеня 2019 году, склаўшы пяцігадовы кантракт[10]. Футбаліст узорна ўзяўся за гульню ў новым клюбе, адзначыўшыся галамі ў матчы кубка краіны і чэмпіянаце. 10 жніўня Голян адзначыўся хет-трыкам у матчы супраць «Вольфсбэрга», які скончыўся перамогай зь лікам 5:2. Гэтак жа ўзорна футбаліст выступаў за «Рэд Бул» у матчах Лігі чэмпіёнаў, тройчы ўлучыўшы мяч у браму бэльгійскага «Генка»[11]. Дэбютны сэзон стаў настолькі пасьпяховых для гульца, што адразу зьявіліся чуткі аб пераходзе гульца ў топ-клюбы Эўропы.

Голян у жоўта-чорнай кашулі «Барусіі».

Не зважаючы на тое, што Голян стаў трансфэрнай мэтай «Манчэстэр Юнайтэд» і «Ювэнтуса», футбаліст абраў працяг кар’еры ў дортмундзкай «Барусіі», склаўшы дамову 29 сьнежня 2019 году, за тры дні да адкрыцьця зімовага трансфэрнага акна. Нямецкаму гранду гулец абышоўся ў 20 мільёнаў эўра[12][13]. Голян дэбютаваў за дортмундзкі клюб у гасьцявым матчы супраць «Аўгсбургу» 18 студзеня, зьявіўшыся ў другім тайме і адзначыўшыся хет-трыкам за 23 хвілінаў. Клюб перамог зь лікам 5:3[14]. У наступным матчы Голян зноў зьявіўся на пляцоўцы ў другім тайме і ўлучыў мяч у браму «Кёльну» двойчы пасьля зьяўленьня. У хуткім часе нарвэжац стаў асноўным гульцом дружыны, стала забіваючы галы.

18 лютага Голян забіў абодва мячы Дортмунда ў пераможным першым матчы супраць «Пары Сэн-Жэрмэну» ў 1/8 фінале Лігі чэмпіёнаў. Тым ня менш, паводле вынікаў двубою парыскі клюб рушыў далей у 1/4 фіналу. Па вяртаньня Бундэсьлігі 16 траўня пасьля паўзу, выкліканай пандэміяй каранавірусу, Голан адкрыў лік сваёй дружыны ў супрацьстаяньні з «Шальке-04» (4:0), то бок запісаўшы на свой рахунак 10-ы гол у бягучым розыгрышы[15]. 20 чэрвеня ён двойчы трапна пацэліў у браму «РБ Ляйпцыгу», і гэтыя два мячы сталіся адзінымі ў сустрэчы. У выніку «Барусія» забясьпела сабе другі радок, які даў магчымасьць узяць удзел у розыгрышы Лігі чэмпіёнаў на наступны сэзон[16].

19 верасьня 2020 году ў першым матчы сэзону 2020—2021 гадоў нападнік двойчы вынікова стрэліў у матчы супраць мёнхэнглядбаскай «Барусіі» (3:0)[17]. Таксама 30 верасьня ён ураўнаваў лік у матчы супраць «Баварыі», але дружына ўсё ж такі трывала паразу 3:2[18]. 7 лістапада футбаліст зноўку ўскалыхнуў сетку за сьпінай брамніка «Баварыі», але клюб чарговы раз прагуляў баварцаў таксама зь лікам 3:2[19]. 21 лістапада нарвэжац адзначыўся чатырма мячамі за 32 хвіліны, забясьпечыўшы клюбу перамогу ў гасьцявым матчы супраць «Гэрты» (2:5)[20]. Дзякуючы гэтым пяці галам у лістападзе, нападнік быў адзначаны прызам як найлепшы гулец месяцу Бундэсьлігі[21]. Голян трапна пацэльваў мячы і ў матчах эўракубкай, але ў канцы году атрымаў траўму сьцягна. У шэрагі дортмундцаў нападнік вярнуўся 3 студзеня 2021 году ў матчы супраць «Вольфсбургу». 9 студзеня спартовец адзначыўся двойчы у пераможным матчы супраць «РБ Ляйпцыгу» (3:1), 22 студзеня дадаў яшчэ два галы на свой рахунак, але гэтым разам каманда трывала паразу ад мёнхэнглядбаскай «Барусіі» (2:4)[22]. 17 лютага гулец зноўку зарабіў дубль і адзін асыстэнцкі пункт у гасьцявым матчы супраць «Сэвільлі» у матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. У матчы ў адказ Голян паўтарыў колькасьць галоў і, нават згуляўшы ўнічыю, забясьпечыў выхад у наступны раўнд эўракубка. Пасьля адсутнасьці у двух матчаў праз траўму Голян павярнуўся ў стартавы склад «Барусіі» 13 траўня на фінал Кубка Нямеччыны 2021 году супраць «РБ Ляйпцыгу». Нібыта як па завядзёнцы, нарвэжац двойчы забіў і здабыў з дружынай свай першы тытул у Нямеччыны, а матч скончыўся зь лікам 4:1. Сэзон скончыўся для гульца 27 галамі на рахунку ў чэмпіянаце і 10 галамі ў Лізе чэмпіёнаў, стаўшы найлепшым гульцом году паводле вэрсіі заўзятараў «Барусіі» і найлепшым бамбардзірам у Лізе чэмпіёнаў[23].

Сэзон 2021—2022 гадоў нападнік адзначыўся двума галамі ў пераможным матчы супраць франфуркцкага «Айнтрахту» (5:2)[24]. У наступным Голян праз траўму прапусьціў некалькі матчаў і павярнуўся 16 кастрычніка, дзе двойчы трапна пацэліў у браму «Майнцу» (3:1). Неўзабаве, гулец зноўку атрымаў траўму і вярнуўся ў шэрагі «жоўта-чорных» 27 лістапада, забіўшы свой 50-ы гол у Бундэсьлізе ў пераможным матчы супраць «Вольфсбургу». 14 траўня нарвэжац разьвітаўся з клюбам на Вэстфаленштадыёне ў сваім апошнім матчы за дортмундцаў супраць «Гэрты». У гэтай сустрэчы нападнік забіў першы гол клюбу ў браму «Гэрты», а клюб выгуляў супернікам зь лікам 2:1[25].

«Манчэстэр Сіці»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Голян (у цэнтры) у барацьбе супраць гульцоў «Ўулвэргэмптану Ўандэрэрз».

10 траўня 2022 году ангельскі клюб «Манчэстэр Сіці» абвесьціў, што дасягнуў пагадненьня аб падпісаньні Голяна, скарыстаўшыся пунктам у дамове з «Барусіяй» аб сплаце 60 млн эўра[26]. Угода была афіцыйна складзеная 13 чэрвеня, а сам гулец павінен далучыцца да клюбу 1 ліпеня на пяць год[27]. Дэбют нападніка прыпаў на 30 ліпеня, згуляўшы 90 хвілінаў матчу Супэркубка Ангельшчыны супраць «Лівэрпулу», якая сконылася паразай «блакітных» зь лікам 1:3. 7 жніўня Голян вынікова пацэліў у браму «Ўэст Гэму Юнайтэд», здабыўшы перамогу зь лікам 2:0[28].

27 жніўня нарвэжац зрабіў свой першы хет-трык у Прэм’ер-лізе ў пераможным матчы супраць «Крыстал Пэлас», які скончыўся зь лікам 4:2[29], а ўжо праз чатыры дні аформіў другі хет-трык, пакрыўдзіўшы «Нотынггэм Форэст». Сустрэча скончылася зь лікам 6:0. Гэта зрабіла Голяна самым хуткім гульцом у гісторыі Прэм’ер-лігі, які зрабіў два хет-трыкі, пераўзвысіўшы папярэдні рэкорд на 14 матчаў[30]. У жніўні нападнік першы раз быў абраны гульцом месяца Прэм’ер-лігі[31]. 2 кастрычніка Голян стаў першым гульцом у гісторыі Прэм’ер-лігі, які ўчыніў хет-трык у трох запар хатніх матчах у пераможнай сустрэчы над «Манчэстэр Юнайтэд» (6:3), а таксама ён аддаў дзьве галявыя перадачы[32]. 22 студзеня 2023 году нарвэжац у чацьверты раз адзначыўся хет-трыкам, гэтым разам у браму «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз». 14 сакавіка ў матчы Лігі чэмпіёнаў ён улучыў пяць галоў у браму «РБ Ляйпцыгу». 20 траўня Голян выйграў свой першы трафэй з «Манчэстэр Сіці», стаўшы чэмпіёнам Ангельшчыны[33]. 24 траўня, зрабіўшы галявую перадачу Філу Фодэну ў нічыйным матчы супраць «Брайтан энд Гоўв Альбіёну», ён дасягнуў 44 сумарных галоў і галявых перадачаў у лізе, тым самым паўтарыўшы рэкорд Т’еры Анры паводле найбольшай колькасьці праведзеных галоў у сэзоне Прэм’ер-лігі з 38 гульняў[34]. У дэбютны сэзон Голян стаў найлепшым бамбардзірам лігі, а таксама ён атрымаў «Залатую буцу», якая ўручаецца найлепшаму бамбардзіру ў Эўропе[35]. Правёўшы 36 галоў у 35 матчах, ён усталяваў новы рэкорд паводле найбольшай колькасьці галоў у сэзоне ангельскай лігі[36]. У той жа сэзон ягоны клюб узяў Кубак Ангельшчыны ды здабыў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў.

У кашулі «Манчэстэр Сіці» ў 2023 годзе.

«Манчэстэр Сіці» пачаў свой сэзон Прэм’ер-лігі 2023—2024 гадоў 11 жніўня 2023 году, калі нарвэжац зрабіў галявы дубль у выязным матчы супраць навака «Бэрнлі» (3:0)[37]. Правёўшы тры галы ў пачатку сэзону, футбаліст стаў самым хуткім гульцом, які дасягнуў адзнакі ў 100 галоў у 5 найлепшых лігах Эўропы, дасягнуўшы гэтага ўсяго за 103 матчы, перасягнуўшы папярэдні рэкорд у 100 галоў у 133 матчах, усталяваны Крыштыяну Раналду[38][39]. 2 верасьня ў матчы супраць «Фулгэму» ён запісаў на свой рахунак чарговы хет-трык. 25 лістапада нарвэжац стаў самым хуткім гульцом, які адзначыўся 50-ю галамі у Прэм’ер-лізе, чаго ён дамогся ўсяго за 48 матчаў, скасаваўшы папярэдні рэкорд Эндзі Коўла ў 65 матчаў[40]. Пасьля траўмы косткі ступні, атрыманай у пачатку сьнежня, Голян прапусьціў амаль два месяцы. 14 траўня нападнік улучыў абодва галы ў вырашальным матчы супраць «Тотэнгэм Готспур», у якім «Сіці» перамог зь лікам 2:0, і вярнуў сваю каманду на вяршыню турнірнай табліцы Прэм’ер-лігі за адзін матч да канца сэзону[41]. Празь пяць дзён «Сіці» пасьпяхова абараніў свой тытул, атрымаўшы перамогу над «Ўэст Гэмам» зь лікам 3:1[42]. 25 жніўня і 31 жніўня Голян зрабіў хет-трыкі ў матчах Прэм’ер-лігі, ураўнаўшыся з Гары Кейнам паводле колькасьці хет-трыкаў у Прэм’ер-лізе, якіх на ягоным рахунку стала восем. 22 верасьня скандынавец паўтарыў рэкорд Крыштыяну Раналду, які правёў 100 галоў ува ўсіх спаборніцтвах за адзін клюб у 105 матчах у пяці найлепшых лігах Эўропы, калі ён трапна пацэліў першы гол у матчы супраць «Арсэналу» (2:2)[43].

17 студзеня 2025 году Голян узгодніў новы кантракт з клюбам да 2034 году, у той час як ягоны папярэдні кантракт павінен быў скончыцца толькі ў 2027 годзе[44][45]. Гэта сталася самай працяглай угодай у гісторыі Прэм’ер-лігі. Як паведамлялася, Голян пачаў зарабляць 500 тысяч фунтаў стэрлінгаў у тыдзень згодна з новым пагадненьні[46]. Пасьля таго, як былы капітан клюбу Кайл Ўокер сышоў у арэнду, нарвэжац быў намінаваны на пасаду капітана. У сваім новым амплюа дэбютаваў 15 лютага ў пераможным матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», які скончыўся зь лікам 4:0[47]. Пасьля таго, як 15 сакавіка Голян пацэліў мяч у браму «Брайтан энд Гоўв Альбіёну», ён абышоў Алана Шырэра і стаў самым хуткім гульцом, які дасягнуў адзнакі ў 100 галоў у Прэм’ер-лізе, зрабіўшы гэта за 94 матчаў[48]. Гулец завяршыў сэзон Прэм’ер-лігі з 22 галамі на рахунку, саступіўшы Магамэду Салягу і Аляксандру Ісаку, правёўшы гол у апошні дзень сэзону ў пераможным матчы супраць «Фулгэму» зь лікам 2:0[49]. 31 жніўня 2025 году нападнік вынікова пацэліў мяч у браму «Брайтан энд Гоўв Альбіёну» і стаў гульцом з найбольшай колькасьцю галоў (88) у сваіх першых 100 матчах у Прэм’ер-лізе, перасягнуўшы рэкорд Алана Шырэра, які за першыя 100 матчаў меў толькі 79 галоў[50].

«Рэд Бул»:

«Барусія»:

«Манчэстэр Сіці»:

  1. Erling Braut Haland // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Erling Braut Håland // FBref (анг.)
  3. Erling Haaland // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  4. https://www.premierleague.com/players/65970/Erling-Haaland/overview
  5. «Is Erling Haaland the best striker in the world?». Optus Sport.
  6. «Rødt kort og tap da Håland debuterte». Jærbladet.
  7. «Solskjær hyller stortalentet Erling Braut Håland (17): — Ekkel å spille mot». Verdens Gang.
  8. «Alfies sønn (16) fikk Molde-debut: Gult kort etter 65 sekunder». Verdens Gang.
  9. «Erling Braut Haaland — Tipico Bundesliga». Alt Om Fotball.
  10. «Servus in Salzburg Erling Halend». FC Red Bull Salzburg.
  11. «Champions League roundup: Håland makes history in Salzburg romp as Barça are held». The Guardian.
  12. «BVB verplichtet Erling Haaland». Borussia Dortmund.
  13. «Erling Braut Haaland: Borussia Dortmund sign striker from Red Bull Salzburg». BBC Sport.
  14. «FC Augsburg 3–5 Borussia Dortmund: Erling Braut Haaland scores hat-trick on debut». BBC Sport.
  15. «Dortmund’s Haaland scores Bundesliga’s first goal upon league’s return». ESPN.
  16. «Haaland goals secure Bundesliga runner-up spot for Dortmund». Associated Press News.
  17. «Jung, entschlossen, talentiert — Borussia Dortmund begeistert zum Start». Bundesliga.
  18. «Bayern Munich beat Borussia Dortmund to claim German Super Cup». ESPN.
  19. «Bayern hold on to win Klassiker thriller». Sky Sports.
  20. «Haaland scores four as BVB come from behind to win in Berlin». Borussia Dortmund.
  21. «Erling Haaland named Bundesliga Player of the Month for November». BuliNews.
  22. «Borussia Mönchengladbach leapfrog Borussia Dortmund in six-goal thriller». Bundesliga.
  23. «Champions League Forward of the Season: Erling Haaland». UEFA.
  24. «Erling Haaland orchestrates big Borussia Dortmund win against Eintracht Frankfurt». Bundesliga.
  25. «Haaland bids farewell to Borussia Dortmund, scores against Hertha Berlin». Anadolu Agency.
  26. «Erling Haaland: Manchester City agree to sign Norway striker from Borussia Dortmund for £51.2m». BBC Sport.
  27. «City Complete Haaland Transfer». Manchester City F.C.
  28. «Erling Haaland 'born to score goals', says Pep Guardiola after City victory». The Guardian.
  29. Haaland’s 19-minute Manchester City hat-trick puts out Crystal Palace's fire. The Guardian (27.08.2022). Архіўная копія ад 22.09.2022 г.
  30. Haaland scores hat-trick as Manchester City hit Nottingham Forest for six. The Guardian (31.08.2022). Архіўная копія ад 20.09.2022 г.
  31. Haaland voted August EA SPORTS Player of the Month // Premier League, 16.09.2022 г.
  32. Gastelum, Andrew Man City's Erling Haaland, Phil Foden Net Hat Tricks in Manchester Derby // Sports Illustrated. — 02.10.2022.
  33. Unwin, Will. Manchester City win Premier League title for fifth time in six seasons // The Guardian, 20.05.2023 г. Архіўная копія ад 20.05.2023 г.
  34. Furniss, Matt (24.05.2023) Most Goal Involvements in a Premier League Season. The Analyst. Архіўная копія ад 24.05.2023 г.
  35. The Golden Shoe. European Sports Magazines. Архіўная копія ад 18.03.2022 г.
  36. Haaland claims 2022/23 Golden Boot // Premier League, 28.05.2023 г. Архіўная копія ад 31.05.2023 г.
  37. McNulty, Phil (11.08.2023) Burnley 0–3 Manchester City: Erling Haaland scores twice in opening win. BBC Sport. Архіўная копія ад 11.08.2023 г.
  38. @BeSoccer_Pro [] — «Erling Haaland llega a los 100 goles en las grandes ligas. Es el que ha necesitado menos partidos para ello» — 11 August 2023. — (Тўіт праз Twitter).
  39. Brajkovic, Josip (12.09.2023) Fastest players in the top five leagues to reach 100 goals. InsideSport.com.
  40. Erling Haaland: Manchester City striker makes Premier League history against Liverpool. BBC Sport (25.11.2023).
  41. Haaland double takes Man City top ahead of final day // Premier League, 14.05.2024 г.
  42. Gillespie, Tom. Manchester City win record-breaking fourth Premier League title in a row // Sky News, 19.05.2024 г.
  43. Haaland nets 100th City goal; ties Ronaldo record // ESPN, 22.09.2024 г.
  44. Leigh, Neil. Here To Stay: Haaland signs new 10-year City contract! // Manchester City F.C., 17.01.2025 г.
  45. Ducker, James. Erling Haaland signs nine-and-a-half-year contract extension at Manchester City // The Daily Telegraph, 17.01.2025 г.
  46. Erling Haaland signs lucrative new contract with Man City until 2034 // 17.01.2025 г.
  47. Guardiola: I nominated Erling as a captain // Manchester City F.C., 15.02.2025 г.
  48. Begley, Emlyn (15.03.2025) Haaland reaches 100 goal involvements in record time. BBC Sport.
  49. Hafez, Shamoon (25.05.2025) Fulham 0–2 Manchester City
  50. Haaland sets goalscoring standard after 100 Premier League appearances. Manchester City F.C. (31.08.2025).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]