Алімпіякос Пірэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алімпіякос Пірэй
Поўная назва па-грэцку: Ολυμπιακός Σύνδεσμος Φιλάθλων Πειραιώς Ποδοσφαιρική Ανώνυμη Εταιρεία
Заснаваны 10 сакавіка 1925
Горад Пірэй, Грэцыя
Стадыён Караіскакіс
Умяшчальнасьць: 32 115
Прэзыдэнт Эвангеляс Марынакіс[d]
Кіраўнік Эвангеляс Марынакіс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
olympiacos.org(грэцк.)(анг.)(гішп.)(фр.)

«Алімпіякос» (па-грэцку: Ολυμπιακός) — грэцкі футбольны клюб з гораду Пірэю. Заснаваны ў 1925 годзе. 47-разовы чэмпіён Грэцыі, 28-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі. «Алімпіякос» зьяўляецца самым пасьпяховым клюбам у гісторыі грэцкага футболу, а таксама ёсьць адной з чатырох камандаў, якія ніколі не выляталі зь першага дывізіёну. У эўрапейскіх спаборніцтвах клюб двойчы дасягаў фіналу, у Лізе чэмпіёнаў сэзону 1998—1999 гадоў і Кубка кубкаў сэзону 1992—1993 гадоў. «Алімпіякос» таксама зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў Асацыяцыі эўрапейскіх клюбаў.

Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Караіскакіс» у Пірэі. «Алімпіякос» зьяўляецца самым папулярным грэцкім клюбам, маючы каля двух з паловай мільёнаў прыхільнікаў у Грэцыі. Клюб мае доўгую й даўнюю канкурэнцыю з клюбам «Панатынаікос», зь якімі яны аспрэчваюць дэрбі зьвечных ворагаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Алімпіякос» быў заснаваны ў 1925 годзе ў Пірэі пяцьцю братамі Янісам, Дыносам, Ёргасам, Басылісам і Леанідасам Адрыянопулясамі. У 1930-х гадох клюб зьведаў посьпех, атрымаўшы некалькі перамогаў запар у чэмпіянаце Пірэю ў 1925, 1926, 1927 гадох[1]. У сэзоне 1930—1931 гадоў «Алімпіякос» упершыню ў сваёй гісторыі стаўся чэмпіёнам Грэцыі. Браты Андрыянопулясы ў гэты час пачалі займацца палітыкай. Пры іхным асабістым садзейнічаньні пачалося будаўніцтва стадыёну «Караіскакіс».

Пачатак новага дзесяцігодзьдзя суправаджаўся істотным павелічэньнем папулярнасьці грэцкага першынства ў краіне. У кастрычніку 1931 году Ёргас і Яніс Андрыянопулясы, легендарныя футбалісты і чальцы-заснавальнікі «Алімпіякоса», сышлі з актыўнага футболу. Аднак зьявіліся новыя героі, як то Яніс Вазас, Хрыстофарас Рагас, Тэолёгас Сымэонідыс, Міхаліс Анаматэрос, Сьпірас Дэпунтыс, Арыс Хрысафопуляс, Нікас Грыгаратас, Панагіс Карсыянас, а таксама знакавыя браты Яніс і Бангеліс Хэльміс. У пяці сэзонах клюба пяць разоў стаўся чэмпіёнам краіны ў сэзонах 1932—1933, 1933—1934, 1935—1936, 1936—1937, 1937—1938 гадоў і да 1940 году «Алімпіякос» ужо выйграў шэсьць чэмпіянатаў у адзінаццаці першых сэзонах чэмпіянату Грэцыі[2]. Асабліва Яніс Вазас, Хрыстофарас Рагас і Тэолёгас Сымэонідыс склалі грандыёзную тройку атакавалых гульцоў, на траіх яны забілі шмат галоў. Вазас 18 гадоў гуляў за «Алімпіякос» з 1931 па 1949 гады, здолеўшы забіць 450 галоў у 364 гульнях альбо 179 галоў у 156 афіцыйных гульнях. Дзякуючы такой выніковасьці Вазас зьяўляецца другім бамбардзірам клюбу за ўвесь час, чатыры разы становячыся лепшым бамбардзірам чэмпіянату ў 1933, 1936, 1937 і 1947 гадох.

Акрамя таго, клюбу здолеў аформіць чэмпіёнства ў сэзонах 1936—1937 і 1937—1938 гадоў. На розыгрышах Кубку Грэцыі каманда ня здолела атрымаць галоўны трафэй у першым чатырох розыгрышах, але мела некаторыя выдатныя перамогі. Гэтак у 1932 годзе «Алімпіякос» у гасьцёх ушчэнт разграміў свайго прынцыповага суперніка «Панатынаікос» зь лікам 1:6, што зьяўляецца самай вялікай перамогай «Алімпіякоса» ў гасьцёх у гісторыі гэтага дэрбі[2][3].

28 кастрычніка 1940 году фашыстоўская Італія ўварвалася ў Грэцыю, і некалькі гульцоў «Алімпіякоса» ўступілі ў грэцкае войска дзеля барацьбы супраць захопнікаў[2]. У студзені 1941 году Хрыстофарас Рагас атрымаў цяжкую траўму левае нагі і больш ня мог гуляць у футбол. Леанідас Андрыянапуляс моцна абмарозіўся на альбанскім фронце і амаль страціў жыцьцё, а Нікас Грыгаратас атрымаў траўму нагі падчас бітвы пры Клісуры. Акрамя таго, пасьля наступнай нямецкай акупацыі Грэцыі гульцы клюбу далучыліся да руху грэцкага супраціву і вялі жорсткую барацьбу супраць нацыстаў[2]. Гулец «Алімпіякоса» Нікас Гадас, легенда клюбу, быў капітанам Грэцкае народна-вызваленчае арміі і ваяваў супраць немцаў на многіх франтох. Яго расстралялі ў кашулі і шортах «Алімпіякоса», паводле яго апошняга жаданьня[4][5]. Міхаліс Анаматэрас таксама быў актыўным удзельнікам грэцкага супраціву і быў забіты ў 1944 годзе. «Алімпіякос» заплаціў вялікую цану падчас разбуральнай вайны, акупацыі краінамі Восі і наступнай грамадзянскай вайны ў Грэцыі, таму прагрэс клюба быў часова стрыманы[2].

Як толькі пачаліся чарговыя матчы, пірэйскі клюб вярнуўся на сваё дамінуючае месца ў грэцкім футболе. З 1946 па 1959 гады «Алімпіякос» 9 разоў з 11 стартаў станавіўся чэмпіёнам Грэцыі, пры гэтым у пэрыяд з 1954 па 1959 гады клюб шэсьць разоў запар станавіўся мацнейшым клюбам краіны паводле вынікаў сэзону. Гэта сталася неперасягальным дасягненьнем у гісторыі грэцкага футболу, і рэкорд трымаў ажно 44 гады, да таго часу, пакуль «Алімпіякос» ня здолеў выйграць 7 чэмпіянатаў запар з 1997 па 2003 гады[2].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 15 верасьня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Грэцыі Бр Аляксандрас Пасхалякіс 1989
3 Сьцяг Аргентыны Аб Франсіска Габрыель Артэга 1999
4 Сьцяг Гвінэі ПА Мадзі Камара 1997
7 Сьцяг Грэцыі ПА Костас Фартуніс (капітан) 1992
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Вісэнтэ Ібора 1988
9 Сьцяг Марока Нап Аюб Эль-Каабі 1993
10 Сьцяг Бразыліі ПА Густаву Скарпа (ар. Нотынггэм Ф.) 1994
11 Сьцяг Марока Нап Юсэф Эль-Арабі 1987
12 Сьцяг Гвінэі Нап Альгасым Ба 2002
14 Сьцяг Грэцыі Аб Танасіс Андруцас 1997
15 Сьцяг Грэцыі ПА Сатырыс Александропуляс (ар. Сп.) 2001
16 Сьцяг Аргентыны Аб Нікаляс Фрэйрэ (ар. УНАМ) 1994
17 Сьцяг Грэцыі Нап Марыяс Брусай 1998
18 Сьцяг Гішпаніі Аб Кіні 1989
19 Сьцяг Грэцыі Нап Ёргас Масурас 1994
20 Сьцяг Партугаліі ПА Жуан Карвальлю 1997
21 Сьцяг Гішпаніі ПА Пэп Біель 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Чарнагорыі Нап Стэван Ёвэтыч 1989
23 Сьцяг Бразыліі Аб Радынэй 1992
25 Сьцяг Эквадора Аб Джэксан Пароса (ар. Труа) 2000
27 Сьцяг Ангельшчыны Аб Амар Рычардс (ар. Нотынггэм Ф.) 1998
32 Сьцяг Аргентыны ПА Сант’яга Эсэ 2001
45 Сьцяг Грэцыі Аб Панаётыс Рэцас 1998
56 Сьцяг Партугаліі Нап Даніел Падэнсэ (ар. Ўулвз) 1995
74 Сьцяг Альбаніі Аб Андрэас Нтой 2003
77 Сьцяг Харватыі Нап Іван Брніч 2001
88 Сьцяг Грэцыі Бр Канстантынас Цалякіс 2002
98 Сьцяг Нарвэгіі Нап Уля Сульбакен (ар. Рома) 1998
99 Сьцяг Грэцыі Бр Атанасіс Пападудыс 2003
Сьцяг Ізраілю Аб Дарон Лейднэр 2002
Сьцяг Францыі ПА Бандыюгу Фадыга 2001
Сьцяг Маўрытаніі Нап Абубакар Камара 1995
Сьцяг Сэрбіі Нап Лазар Ранджэлавіч 1997

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]